Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці, шматдзетнай, амаль у 50 год

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Юлія Кустэнка з Лебедзева і сама не чакала, што стане мамай для траіх дзяцей. Фота Настассі Роўды.


Юлія Кустэнка з Лебедзева, напэўна, адзіная ў Беларусі стала мамай у 48 год адразу траіх дзяцей, і ўсіх прыёмных. У яе гісторыі мацярынства былі і слёзы, і пераходны ўзрост дзяцей, і нават час, калі не было на што купіць кавалак хлеба. Цяпер кожны з яе дзяцей упэўнена ідзе сваёй жыццёвай дарогай.


Як яна змагла пераадолець усё падножкі лёсу, і сама не ведае. Бадай што раўнялася на сваю маці, якая ў пасляваенны час падняла адна шасцярых дзяцей і нават часам знаходзіла хвілінку, каб прылашчыць меншую дачку Юльку.

У свае 68 год Юлія не мае часу прыгадваць беды. Толькі прыехала з горада, дзе глядзела, як сын, якога ў свой час кепская кампанія давяла да багны, спраўляў сваю першую імшу ў маладзечанскім касцёле:

– Мяне там проста распірала ад гонару, гэта ж мой Сашка! – дзеліцца гераіня. – У яго ж такі голас прыгожы, што людзі побач, хто першы раз чуе, аж уздрыгваюць! Я такая шчаслівая, што ён нарэшце вызначыўся, што вера вырвала з багны і адкрыла шлях у добрае жыццё. Далі яму пакой, яды, кажа, хапае, але я ж усё роўна завезла гасцінцаў. Паўгода будзе прыслугоўваць, а пасля адправяць у Італію.

У жанчыны наварочваюцца слёзы, калі прыгадвае, як у юнацтве яе Сашка і крычаў на яе, і папіваў, і нават спрабаваў “нюхаць”. Але тут жа іх змахвае: няма калі прыгадваць былое няшчасце. Закончылася ўсё добра, ды і карову ўжо вядуць, трэба падаіць.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Тарзан адчувае сябе другім гаспадаром. Фота Настассі Роўды.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Юлія з сабакам Тарзанам. Фота Настассі Роўды.


Пэўна, выгадна дзяцей усынаўляць

Каб мы не сумавалі, пакуль гаспадыня спраўляецца з хатнімі клопатамі, дае пачытаць артыкулы пра сябе. Усе іх жанчына захоўвае каля стала, на якім раскла­дзеныя рэлігійныя і духоўныя кнігі. Некаторыя з іх ёй даў пачытаць Сашка. Жанчына прызнаецца, што кожная з іх мае столькі мудрасці, столькі адкрыццяў, што ад чытання нібыта душа ўздымаецца.

У 1996 годзе пра сям’ю Кустэнкаў, якая толькі нядаўна знайшла сваіх траіх дзетак, пісала “Рэгіянальная газета”. Праз некалькі год пра гаспадарчыя і бацькоўскія клопаты друкавала “Маладзечанская газета”. У 2011 Юлія напісала ў “Звязду” пра трагедыю для любога вясковага чалавека: у вялікую спёку прасіла сям’я ў старшыні калгаса камбайн. І грошы аплацілі, але на тую бяду змалацілі трэць – і машына зламалася. Больш камбайн не далі, а жанчына ад такой крыўды нібы воўк выла на полі.

А сёлета жанчына напісала ў рэлігійны часопіс “Авэ Марыя”. Вельмі яна ўдзячная вышэйшым сілам, што дзеці ўладкаваныя, а ў самой хапае сіл і пад 70 год круціцца з агародам, каровай, кабаном і курамі. У мужа Мікалая моцна баляць ногі, таму ўся гаспадарка на жанчыне, ды яшчэ і мужу трэба дапамагаць.

Такая ўвага відаць усім. Некаторыя аднавяскоўцы часам нават кідалі: “Пэўна, надта выгадна цяпер дзяцей усынаўляць, каб жылося добра”.

Але хіба ты бу­дзеш тлумачыць, што сям’я перажывала часы, калі не было на што хлеба купіць.

Юлія тады кінула работу, каб працаваць на гаспадарцы і глядзець за дзецьмі. А муж Мікалай памяняў працу, і заробак моцна ўпаў. Для сям’і, якая згубіла на кніжцы грошай на пяць машын і да 50 год дзякуючы працавітасці моцна стаяла на зямлі, гэта стала ўдарам. Выратавала свякроў, якая часам давала скібу сала. Але што тая скіба на пяць чалавек – за адзін прысест і з’елі.

У той час ніхто не падказаў Юліі, што на ўсыноўленых дзяцей дзяржава не плаціць грошай, а калі аформіць апекунамі, то дапамога будзе. Розніца для Кустэнкаў толькі ў паперах, затое грошы ў вялікай сям’і трэба на многае. Шмат зваротаў і скаргаў пісалі Юлія і Мікалай чыноўнікам, і ўрэшце праз нейкі час пачалі плаціць дапамогу і на ўсыноўленых дзяцей, магчыма, дзякуючы сям’і Кустэнкаў.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

У двары Кустэнкаў. Фота Настассі Роўды.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Юлія на ўраджаі гарбузоў. Фота Настассі Роўды.


Усе дзеткі ўладкаваныя

Юлія шкадуе, што цяпер столькі работы, а ў яе не дзесяць рук:

– І кілбаску, і сальца, і масліца, і малако, і яйкі даю дзецям. Сашка браць не хоча, але ж мне так хочацца ім нешта перадаць. Усе деткі ўладкаваныя. Дзяўчына мая Анька прыгожанькая, як фотамадэль. У яе мужык кватэру пабудаваў у Маладзечне, унучка гадуюць. Яна бухгалтарам працуе. У нашага меншага, Колі, таксама ў горадзе кватэра, жыве з дзяўчынай з Лебедзева. Кіроўцам працуе. А Сашы мы пакінулі дом, які ад бацькоў Колевых застаўся. Сашка там рамонт зрабіў, як цацачны, але Сашка кажа, не трэба яму, ён жа манах.

Ганне хутка споўніцца 28, Аляксандру – 27, а Колю – 25.

А перажылі Кустэнкі нямала, пакуль ставілі дзетак на ногі. Быў адзін год, як іх напаткала адно няшчасце за другім. Анютка звалілася з кабылы і доўга лячылася, Саша пачаў кепска чуць, а Коля зваліўся на разбітую бутэльку і таксама пакалечыў руку. Неяк вылечылі ўсіх, але да дактароў пахадзілі не адзін месяц.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

А маленькага гарэзу Любку Юлія называе сваёй сяброўкай. Фота Настассі Роўды.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Юлія Кустэнка глыбока веруючы чалавек. Фота Настассі Роўды.

Ганарыцца Юля, што яе дзеці вельмі працавітыя. Усё мястэчка дзівілася, што сучасныя дзеці ды так рупліва ўмеюць працаваць на зямлі. Ва ўсёй вясковай рабоце яны памагалі бацькам. А ўвогуле Кустэнкі і зусім не збіраліся ўсынаўляць траіх – усё ж абаім было пад 50, а дзяцей жа трэба і адзець, і навучыць, і карміць, і з жыллём памагчы. Сям’я даўно задумвалася, што раз не атрымліваецца самім нарадзіць, то варта ўзяць прыёмнага. Рашыцца дапамог трагічны выпадак. Пайшоў з жыцця бацька Мікалая. Мужчыну ад такой страты магло выратаваць толькі новае жыццё.


У нас ёсць тата і мама

У 1996 годзе Юлія папрасіла ў жодзінскім інтэрнаце якога чорненькага хлопчыка, каб на мужа быў падобны. Сказалі, што такі ёсць, але з сястрычкай. “Бярыце абаіх, пасля дзякуй скажаце”, – параілі ёй. Перад тым, як усынавіць дзетак, узяла на выхадныя. Пасля вярнула ў інтэрнат, каб закончыць работу з дакументамі. Дык Сашка з Анькай ледзь не збеглі, крыкам крычалі, што ў іх ёсць мама і тата і ім трэба памагаць па гаспадарцы. Не збеглі толькі таму, што не ведалі, куды.

Урэшце, дакументы аформілі, сям’я паехала ў Лебедзева. Але аказалася, што ў іх дзетак ёсць яшчэ маленькі брацік Коля. Забралі і яго.

Біялагічную маці праз некалькі год адшукалі. Жанчына разам з мужам піла, мужык збіваў. Неяк званіла і зноў прапала. Юлія не дакарае:

– Каб мы сустрэліся, я ж бы ёй рукі цалавала, што нарадзіла мне такіх харошых дзетак!

Перад тым, як стаць сапраўднай сям’ёй, Кустэнкі 25 год жылі ўдваіх. Да жаніцьбы Мікалай дабіваўся Юлію восем год:

– Ой, такі бандзюган быў на ўсю акругу, ніводнай бойкі не прапускаў, такі асілак на “Яве”. А які ж настырны, сказаў, як за мяне не пойдзеш, то і ні за кога. Усіх маіх кавалераў паразганяў, дык што рабіць мне было (смяецца). Каб не было пачуццяў да яго ў душы, то і не пайшла б, вядома. У першы раз пазнаёміліся мы так. Я ў мароз несла на каромысле два вядры вады. Мы тады ў Палянах жылі, пад Лебедзевам. А ён працаваў кіроўцам, убачыў мяне, пашкадаваў і падвёз. От тады наганяй атрымаў! Але так і засталіся мы разам на ўсё жыццё. І атрымалася сапраўдная сям’я, дзякуй богу.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Сямейныя здымкі, галоўнае ўпрыгожанне дома. Фота Настассі Роўды.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Маці. Фота Настассі Роўды.


“Гэта ўнікальная гісторыя”

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Наталля Паспелава гісторыю сям’і Кустэнкаў называе ўнікальнай:

– Узяць адразу траіх дзяцей – гэта адзінкавы выпадак. Такое было магчыма толькі ў 90-х, калі можна было ўсё, было б жаданне. Цяпер мы імкнёмся не даваць нават двое адначасова. Прапануем прыняць адно дзіця, а праз год-два – другое. Бываюць бацькі, якія не да канца ўсведамляюць усю адказнасць і разлічваюць найперш на дапамогу дзяржавы, але ж у першую чаргу прыёмным бацькам варта разлічваць на сябе. Часта ў дзяцей, якіх усынаўляюць, застаецца балючая памяць пра мінулае, якую проста немагчыма вылечыць. Упэўненая, што ў вашай гераіні было шмат няпростых сітуацый. Нешта давала ёй велізарную сілу, каб усё пераадолець і захаваць сапраўдную сям’ю.

Зоя ХРУЦКАЯ.


   Артыкул пра Юлію Кустэнка, які "Рэгіянальная газета" надрукавала ў 1996 годзе
Як Юля і Мікалай Кустэнкі знайшлі сваіх дзетак і што з гэтага атрымалася

Гаспадарка ў Мікалая і Юлі Кустэнкаў была заўсёды. Большасць местачкоўцаў заўсёды кармілася з яе і зямлі. Лебедзева – не выключэнне. Часам, нешта Юля і на базар у Маладзечна завязе.

Аднаго разу гаспадыня сабралася ў горад. На прыпынку села ў аўтобус, і ўжо перабіраючы ў галаве, што б змагла прадаць і якія грошыкі атрымаць, пачула прарэзлівае: “Мама!” Саша, яе Сашка, аказваецца, цікаваў за мамай з кустоў, і як толькі тая зайшла ў аўтобус, кінуўся – не хацеў заставацца дома.  

Другім разам, якраз у нядзелю, Юля паехала на ровары ў Маладзечна прадаваць слівы. Вяртаючыся, ужо ў Дамашах, убачыла сваіх дзетак: дзесяцігадовая Анечка, на год меншы Сашка і шасцігадовы Колечка беглі навыперадкі: “Мамка! Мамка!”.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Сям'я Кустэнкаў у 90-х. Фота забяспечана Юліяй Кустэнка.

– Па сукенцы блакітнай мяне пазналі. Бягуць. Адзін аднаго прытрымліваюць, каб першаму даляцець. Так бягуць, так бягуць! I бацьку калі пачуюць... Калі ўбачаць, што сабака хвастом завіляў, значыць, татка ідзе! А трактар яшчэ ў Мароськах пачуюць: татка, татка! Лятуць да яго. Людзі дзівяцца. Ні на хвілінку не задумваюся, што гэта чужыя дзеці, чужых дзяцей не бывае. Каб нават і свае былі і ўзяў такіх, усё адно ўраўняюцца, не бывае чужых. Усякае бывае, і давядуць, а я потым спытаюся: “Ці хацеў бы ты цяпер удваіх застацца? “Не”,– кажуць.

Я кажу: “Анечка, хутка, глядзіш, і замуж пойдзеш”. А яна: “Няма мне як замуж ісці. А састарэеце, а раптам захварэеце, хто ж вам у ложак есці прынясе?” Пытаюся: “А каб цяпер твая мамка, тая, адчыніла дзверы, ты б на шыю кінулася, забылася б пра мяне?” А яна кажа: “Я ёй сказала б, што раз ты нас на гарэлку прамяняла, дык ідзі ты, зязюля”. Я ж ёй казку чытала, як зязюля дзяцей параскідала па свеце...


Як шукалі Сашу, а знайшлі Сашу і Аню

Юля і Мікалай – моцныя гаспадары. Дакладней, моцныя іх рукі і вялікая прага працаваць.

– Працавітыя,– сказалі пра іх аднавяскоўцы.

Але дом не поўніўся дзіцячымі галасамі-званочкамі. Дзеля чаго, дзеля каго тая праца і гаспадарка? – задавалі сабе неаднойчы пытанне. Неяк з Ваўкавыска тэлефануюць знаёмыя: у нас па суседству дзяўчынку як сабачку на прывязі трымае маці, скарынку хлеба добра, калі дасць. Узялі б сабе?

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Фота забяспечана Юліяй Кустэнка.

Паехалі, аддала яе тая “мамаша”, з распіскай, што прэтэнзій мець не будуць. Прывезлі дзіцятка дахаты, два з палавінай годзікі ёй было. Пажыла яна з месяц. Але там улады зразумелі, што дзяўчынка дзесьці знікла, пачалі шукаць. Карацей, прыйшлося везці яе назад. Яна да новых бацькоў прывыкла, яны да яе. А як сталі пад’язджаць да месца, зразумела маленькая ўсё ды ўголас...

Урэшце вырашылі Кустэнкі знайсці сабе хлопчыка. Чарнявага, каб на бацьку падобны быў. I знайшлі – у Жодзіне, у дзіцячым доме. Саша. Але быў Саша з сястрычкай Анюткай. Людміла Мікалаеўна, дырэктар, тады сказала: “Без Анюткі не аддам, дзяліць дзяцей не буду. Толькі разам. Я і так яе ледзь не да васьмі гадоў тут пратрымала – не хацела аддаваць у інтэрнат, каб не разлучаць”...

Што ж. Паехалі Анютка і Саша ў Лебедзева, пакуль толькі ў госці. Пабылі колькі дзён і назад, у Жодзіна. А там у іх адна размова – адпускайце назад. Там нашы тата з мамай, гаспадарка, мы хочам ім дапамагаць... Пакуль ішло тое афармленне дакументаў, ледзь дачакаліся і бацькі сваіх дзетак, і дзеткі бацькоў. I пасля, ужо пры сустрэчы, згадвала Анютка, ува што яе мамка першы раз была апранутая, у што абутая, якая прычоска была і якімі духамі пахла. Юлія Рыгораўна кажа, што ніяк не магла ўспомніць тыя дробязі, якія для дзетак былі надзвычай важныя.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Фота забяспечана Юліяй Кустэнка.


Як шукалі Колю

Сям’я Кустэнкаў стала сапраўднай сям’ёй. Вось толькі не давала спакою адно. Аказваецца, па дакументах дзетак было трое. У Ані і Сашы быў брацік Коля, якога пры пазбаўленні маці бацькоўскіх правоў змясцілі ў дом дзіцяці. Дзе цяпер Коля, з кім – было невядома. Пачалі шукаць. Пісаць паперы ў розныя інстанцыі.

Анюта і Саша не ведалі, што ў іх дзесьці ёсць брацік. Як і не ведаў, зразумела, Коля, што ён на гэтым свеце не адзін. Ведалі пра гэта Юля і Мікалай Кустэнкі, ды і Людміла Нікалаева, дырэктар дзіцячага дома ў Жодзіне. Яна і дапамагла знайсці браціка і сына ў Салігорску. Паехалі туды ўсёй сям’ёй. Было гэта амаль два гады пасля таго, як з’явіліся Аня і Саша.


Рэтраспекцыя

У Мікалая Кустэнкі, 50-гадовага мужчыны, які знае цану жыццю, які ніколі не верыў, што яно можа быць лёгкім, вільгатнеюць вочы, калі ўспамінае ўсё, што было з яго сям’ёй, сям’ёй бацькі і маці. Успамінае расказы пра вайну, Коля ж з сорак сёмага.

Сям’я таксама была зборная. Першая жонка ўкраінца Уладзіміра Кустэнкі, якога жыццё закінула ў Мінск, памерла. Засталіся двое дзяцей, сын і дачка. 3 гаротным лёсам была і яго маці: на Чэрвеньшчыне немцы забілі яе маці, чатырох братоў і сынка Колю (Мікалай пераняў ад брата імя). Пастралялі, пакідалі ў калодзеж. Бацькі сышліся. Узялі яшчэ двое дзяцей сястры Уладзіміра. Так і жылі. Бацька працаваў у дапаможнай рыбнай гаспадарцы “Волма”, што ў Чэрвеньскім раёне, пасля патрапілі ў Лебедзева.

Вялікая, хоць сабе і зборная, сям’я жыла дружна. Дзеці і сёння адзін аднаго трымаюцца. Коля, самы малодшы, застаўся пры бацьках, чым мог, дапамагаў. Ажаніўся. Добра зарабляў. Але што тыя грошы?

У Юлі таксама жыцця лёгкага не было. Мама яе страціла першага мужа з-за тыфу. Другі, якога вайна закінула з Удмурціі на Беларусь і ад якога нарадзіліся дзве дачкі, не захацеў жыць сумленна. Яна яго выгнала. Даводзілася і кароўцы траву выскубаць з-пад платоў, і бульбу з калгасных баразён пасля ўборкі падбіраць начамі:

– Мы думалі толькі пра тое, як выжыць,– ледзь стрымлівае слёзы Юлія. Але ж выжылі.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Фота забяспечана Юліяй Кустэнка.


Грозны і Зюля

Кустэнкі заўсёды былі пры гаспадарцы, а, значыць, і пры жыўнасці. Праўда, цяпер засталіся з чатырох кароў толькі дзве – сабе пракарміцца. На большае сіл малавата.

Конік – Грозны – памочнік ва ўсім. Ёсць і трактар. Але трактар – толькі работнік. Грозны ж – жывая душа. Як жывая душа і сабачка, і Зюля – свінка.

– У нас кожная жывёліна мае мянушку. Інакш нельга, – гаворыць Мікалай.

Цяпер Кустэнкам лягчэй. Лягчэй, бо кожнай жывой душы ёсць каму імя даць. Дзеткі сябруюць і з Грозным, і з Зюляй. Так і прызвычаяцца да таго, што яны адказныя за ўсё жывое.

Жанчына з Лебедзева пад Маладзечнам стала маці,  шматдзетнай, амаль у 50 год

Фота забяспечана Юліяй Кустэнка.


“Наша зямля”

I за зямлю таксама.

– Пакажыце мне зямлю, – прашу Кустэнкаў.

– Нашу зямлю? – перапытваюць дзеці.

Кустэнкі, заняўшыся фермерствам, выкупілі адзін гектар зямлі, узялі ў пажыццёвую арэнду з правам перадачы ў пажыццёвае карыстанне 10 гектараў. Колькі пахадзіў, паабіваў парогі Мікалай, пакуль дабіўся свайго. Ён ведаў: калі ёсць права чалавека на зямлю, ён зможа яе дастаць. Дастаў. Няўдобіца, праўда, як панчоха, заціснутая паміж лесам і рачулкай. Але свая.

– Буракі родзяць. Бульба, хлопцы, урадзіла,– гаворыць гаспадыня. – Ох, і бульба. Давайце вам накапаю! Але ж дваццаць адзін прычэп гною сюды прывезлі. А авёс палёг.

Дзеці бягуць перад намі, паказваючы сваю зямлю.

Жыта трэба ўбіраць, вось-вось можа пасыпацца.

– Трэці год на сваёй зямлі, – гаворыць Мікалай. – Першы мяне так абяцанкамі падвялі. Касой жыта касіў. Другі год папрасіў фермера з камбайнам, змалаціў. Сёлета ў калгасе, у Насілаве, дамовіўся на камбайн. У сваім калгасе не хочуць дапамагчы.

Хадзіла неяк Юлія з дзецьмі да мясцовага старшыні, каб той хоць крыху дапамог. Дзе там! Не.

Кустэнкі не думаюць хадзіць з працягнутай рукой. Не пра гэта думалі, беручы дзетак. Мікалай кажа, што калі ўзялі дзяцей, то самі і гадаваць мусяць.

– Хаця б бог даў дзесятак гадоў вытрымаць, каб на ногі іх паставіць. Дзеля іх Мікалай яшчэ падпрацоўвае ў Маладзечне вартаўніком. Мільён не лішні ў сціплым сямейным бюджэце.

Так. Яны не разлічваюць на чыесьці ахвяраванні ці дарункі. Але дзеля 10 гектараў зямлі не станеш заводзіць камбайн. I цэпам малаціць не будзеш.


Мара Мікалая

Наогул, мне падалося, ды і местачкоўцы пацвердзілі: Кустэнкі заўсёды разлічвалі на свае сілы. Жылі толькі з мазаля. Раней, да таго, як знайшліся дзеткі, ды і як жыццё было крыху лацвейшым для большасці з нас, яны зараблялі добра. Гаспадар каля 600 рублёў у месяц, ды і жонка яго 200.

– Машыну лёгка маглі купіць. Без напругі, кажуць самі.

Цяпер не тыя часы. I пра дзетак думаць трэба. Каб яны калі недаелі – не дай бог. Сваё малачко, масла, мяса. Але ж чалавек не толькі гэтым жыве. Вось і займеў Мікалай сваю мару – на сваёй зямлі возера выкапаць. Рыба, гусі... Тут бы і начаваць у буданчыку можна было. Прырода, лес. Тады б і грошы завяліся, і на камбайн, можа, хапіла б – паўтара мільярда той каштуе. А можа, і на Канары з дзеткамі з’ездзіць калі адпачыць.

Не ведаю, спраўдзіцца мара Мікалая ці не. Такія людзі бываюць настойлівымі ў да-сягненні сваёй мэты. Дай бог ім шчасця ва ўсім. Адно магу сказаць, што мара кожнага з іх аб сваёй сям’і збылася.

Аляксандр МАНЦЭВІЧ.

Экспрэс-апытанне: які самы лепшы падарунак можна зрабіць сваёй маме?

Каб даць жыллё, шматдзетнай маці з Чысці прапанавалі ўзяць прыёмных дзяцей

Маладая мама: “Шэсць гадоў нашу дашлюбныя чаравікі”

Як стаць лепшай мамай у свеце – парады псіхолага па выхаванні

Мама інваліда: "Не да канца разумела, наколькі мне важны сын"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Молодечно

Литературный портал «Пишем как дышим» прошел во Дворце культуры Молодечно

Хотите узнать больше? Литературный портал «Пишем как дышим» прошел в Молодечно. Нина Листота и Виталий Рыжков. Фото Кати Волоскович 29 ноября во Дворце культуры Молодечно 27

За корону «Мисс Край.бай – 2016» борются 86 красавиц края – мы завершили прием заявок на участие в конкурсе (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта ivbg.ru Наш портал 2 декабря завершил прием заявок самых очаровательных девушек нашего 36

Молодым дорогу. Заместителем председателя Молодечненского райисполкома по социальным вопросам стала Алеся Луковская

Хотите узнать больше? Алеся Луковская рядом с председателем Молодечненского райисполкома Александром Яхновцом. Фото Катерины Сушко, Край.бай Алеся Луковская вступила в 98

Создать велоструктуру и музей вытинанки. Что предлагали на ярмарке проектов в Молодечно? (фото)

Хотите узнать больше? Ярмарка проектов прошла в Молодечно. Фото Катерины Сушко, Край.бай 24 ноября в Молодечно состоялась ярмарка культурных и социальных проектов. 31

Вікторыя Чараповіч: “Для першакласнікаў беларуская мова як замежная” (фота)

Хотите узнать больше? Цэнтр культуры “Расток” разам са сваімі студыйцамі ладзіў у Маладзечне фальклорныя святы. Фота Вікторыі Чараповіч Цягам лістапада Дзіцячы цэнтр 31

С Международного фестиваля в Минске молодечненский детский центр «Росток» привез три диплома (фото)

Хотите узнать больше? Солистка образцовой студии эстрадного пения «Браво!» Карина Киндякова. Фото Марины Вабищевич С 25 по 26 ноября студии Молодечненского Детского центра 28

«Стань волшебником». Накануне Нового года детская поликлиника призывает молодечненцев поддержать детей с инвалидностью

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wpapers.ru Сотрудники детской поликлиники в Молодечно впервые инициируют 31

«Нужно больше граффити со смыслом». Что думают молодечненцы об изображении спасателя на девятиэтажке (опрос)

Хотите узнать больше? Столичные художники приступили к нанесению граффити на стене дома по улице Великий Гостинец в Молодечно. Фото Катерины Сушко, Край.бай 22 ноября 68