Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сёння святкуецца пяцісотгоддзе Аршанскай бітвы

Сёння святкуецца пяцісотгоддзе Аршанскай бітвы
Нажаль гэта дата нават не ўведзена ў спіс дзяржаўных святаў, і няшмат хто пра яе ўвогуле ведае, нягледзечы на тое, што дадзеная падзея вывучаецца ў школьным курсе гісторыі Беларусі, таму далёка не ўсе святкуюць угодкі гэтай падзеі. А дарэмна. Бо гэтая перамога з’яўляецца адной з самых слаўных у гісторыі нашай Бацькаўшчыны.  Яна добры прыклад мужнасці і патрыятызму літвінскага народу, тактычнага ваеннага генія камандуючага войскамі ВКЛ Канстанціна Астрожскага. Дадзеную бітву на працягу некалькі стагоддзяў вывучалі ў Еўропе, як узор тактыкі і стратэгіі перамогі адносна невялікай арміі над значна перазыходзячымі па колькасці сіламі суперніка.

У пачатку XVI стагоддзя адным з асноўных ворагаў, з якім вяліся амаль бесперапынныя ваенныя дзеянні была Масковія (продкі сучасных рускіх). Вялікая зграя з усходу перайшла мяжу і ступіла на тэрыторыю тагачаснага Вялікага Княства Літоўскага. Так у 1512 годзе пачалася вайна Маскоўскага княства супраць ВКЛ.

Пасля некалькіх няўдалых спроб маскавітам усё ж такі ўдалося  захапіць Смаленск, які ў той час быў літвінскім горадам. І сёння там пражывае 12 000 беларусаў. А яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя іх колькасць на Смаленшчыне складала 56,7 ад сотку ад усіх жыхароў. Смаляне гераічна змагаліся, але пад націскам маскоўскага войска, якое мела колькасную перавагу, і пасля абстрэлу з гармат, горад вымушаны быў капітулірваць.

Пасля былі захоплены Мсціслаў, Дуброўна, Крычаў. Варожая арда рухалася ўглыб літвінскай тэрыторыі. Здавалася б яе нішто не змагло спыніць. Але ў той час на нашай зямлі жылі такія выдатныя людзі, як Канстанцін Астрожскі.

І вось пад Оршай павінна была адбыцца генеральная бітва. Здарылася гэта 8 верасня 1514 года. Камандаваў нашымі войскамі, як было ўжо сказана вышэй, Канстанцін Астрожскі. Ён з’яўляўся вялікім гетманам, і за яго плячыма быў вялікі вопыт удзеяння ў войнах.

Сёння святкуецца пяцісотгоддзе Аршанскай бітвы
Канстанцін Астрожскі

Пад кіраўніцтвам Астрожскага было толькі 30 000 ваяроў + артылерыя. Для параўнання: сілы маскавітаў пад камандваннем М. Булгаква – Голіцы і І. Чалядніна складалі 80 000 чалавек + артылерыя. Больш за 2,5 на аднаго – такая перавага ў чалавечай сілы была за маскоўцамі.

Раніца 8 верасня 1514 года каля ракі Крапіўна ў пяці кіламетрах ад Оршы пачался з таго, што Астрожскі паслаў сваіх вершнікаў, якія рушылі на маскавітаў. Гэта выкарыстоўвалася хутчэй для правакацыі, чым атакі. Трэба аддаць належнае вялікаму гетману, як выдатнаму тактыку і стратэгу. Правакацыя падзейнічала на варожае войска, і яно рынулася на пазіцыі літвінскага войска. Завязалася смяротная бойка.

Здавалася, што левы наш фланг, які знаходзіўся каля вёскі Шугайлава (глядзі мапу ніжэй), не вытрымае варожай атакі, але наступіў пераломны момант. Сваіх ваяроў мужнымі дзеяннямі і гарачымі словамі натхняў Астрожскі.

Чаляднін, які кіраваў маскоўскімі (рускімі) войскамі вырашыў, што асноўныя сілы ВКЛ як раз сканцэнтраваныя на левым фланзе (каля Шугайлава) і аддаў загад праводзіць больш актыўныя дзеянні на процілеглым крыле, дзе на яго думку, сілы літвінскай арміі былі найменшыя.

І спачатку здавалася, што ўсё менавіта так. На правым фланзе ваяры Астрожскага пачалі нібы адступаць. Рускія спадзяваліся, што час перамогі ўжо недалёкі. Маскавіты хутка ішлі ў атаку. Але якая была іх нечаканнасць, калі яны трапілі на пяхоту з рушніцамі і артылерыю, якая да гэтага была схаваная ад іх вачэй і нічога аб ёй не ведалі.

Сёння святкуецца пяцісотгоддзе Аршанскай бітвы
Аршанская бітва (мапа)

Залпы з гарматаў хутка сапсавалі настрой маскоўцам. Жах ахапіў іх армію. Яны пачалі ўцякаць, ратуючы сваі жыцці. Але гэта ўдавалася не ўсім. За ўцекачамі імчалася літвінская конніца, рубячы і рэжачы іх. Асабліва шмат забітых аказалася ў невялічай рацэ Крапіўне (левым прытоке Дняпра). Па словах тагачасных сведкаў, ад трупаў у рэчцы ўтварыўся затор, за якога вада, афарбованая ў чырвоны ад крыві колер, выйшла з берагоў.

Сёння святкуецца пяцісотгоддзе Аршанскай бітвы
Ганс Крэль — Бітва пад Оршай

Войска Маскоўскага княства ў той дзень страціла 40 000 чалавек (50 %). Для параўнання: страты Вялікага Княства Літоўскага – 4 000 чалавек ( крыху больш 13 %). У палон узялі 10 маскоўскіх ваяводаў, у тым ліку Чалядніна і Булгакава-Голіца, 17 000 вайскаводаў, 2 000 баяраў і 2 000 ваяроў.

Гэтая перамога дазволіла вызваліць усходнебеларускія гарады: Дуброўну, Друцк, Крычаў і Мсціслаў. Быў узяты ў аблогу Смаленск, але вярнуць горад, нажаль, не атрымалася.

Скончылася дадзеная вайна толькі ў 1522 годзе. ВКЛ і ВКМ (Вялікае Княства Маскоўскае) падпісалі 5-гадовае перамір’е. Па яму смаленскія землі адышлі да Масковіі. Аднак на пачатак вайны маскоўцы хацелі значна болей. Яны жадалі захапіць усе так званыя “рускія землі”, куды ўваходзіла тэрыторыя сучасных Беларусі і Украіны. Але літвіны паказалі, што гатовыя адчайна супраціўляцца і даць адпор ворагу. Аршанская бітва таму прыклад.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Молодечно

Запрет на лов всех видов рыбы вводится в Минской и Гродненской областях с 1 апреля, в Витебской – с 10 апреля

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта mold.su Запрет на лов всех видов рыбы в Минской и Гродненской областях продлится с 1 24

Шоп-тур в Белосток из Молодечно запланирован 7 апреля

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bel-travel.by Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 23

Женщины в футболе. Арбитр из Молодечно Ольга Терешко: «Когда я сужу, на поле меньше брани» (фото)

Хотите узнать больше? Арбитр из Молодечно Ольга Терешко. Фото со страницы Ольги Терешко ВКонтакте Женщин-рефери в белорусском футболе не много: 2 судьи местного уровня, 4 27

Сохраним ваш груз или перевезем на любое расстояние. Станция Молодечно обеспечит площадкой и транспортом

Хотите узнать больше? Станция Молодечно Минского отделения Белорусской железной дороги предоставляет услуги по хранению, перемещению грузов и оформлению документов на них. 29

Молодечненцы о состоянии дорог в городе: «Сошел снег – сошел и асфальт» (фотоопрос)

Хотите узнать больше? Молодечненцы недовольны состоянием дорог в городе. Фото Катерины Сушко, Край.бай Корреспонденты Край.бай узнали мнение молодечненцев о дорогах в 63

Розыгрыши призов и дегустация выпечки. В Молодечно пройдет презентация свадебных салонов и фотографов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Бесплатное шоу-презентация «Ивент Вдохновение» пройдет в Молодечно 2 28

Афиша кинотеатра «Родина» в Молодечно с 27 марта по 2 апреля (трейлер)

Хотите узнать больше? Кинотеатр «Родина» в Молодечно. Фото из архива Край.бай 27 марта, понедельник Большой зал 12.10 «Смурфики: Затерянная деревня» в формате 3D. 35

Начальником отдела идеологической работы Молодечненского райисполкома стала Софья Филистович (фото)

Хотите узнать больше? Софья Филистович. Фото с сайта www.ctv.by 24 марта Софья Филистович официально вступила в должность начальника отдела идеологической работы, 76