Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

67 гадоў таму ў Мінску адбыўся страшэнны пажар, ахвярамі якога сталі дзясяткі маладых людзей. У тую трагічную ноч частка пажарных машын раз’ехалася па ілжывых выкліках, і пажар на Плошчы Свабоды тушыць не было каму.

Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

Помнік ахвярам пажару на Вайсковых могілках
4 студзеня 1946 г ў Мінску адбылося паседжанне Бюро ЦК КП (б) Б. Сярод прысутных быў кіраўнік кампартыі Беларусі П. Панамарэнка, начальнік рэспубліканскага НКДБ Л. Цанава, наркам НКУС Беларусі С. Бельчанка і яшчэ 13 адказных супрацоўнікаў. На пасяджэнні абмяркоўвалася пытанне аб масавай гібелі людзей у пажары, які адбыўся напярэдадні ў сталічным клубе дзяржбяспекі.
Баль-маскарад
... У канцы снежня 1945-га ў ацалелым падчас вайны і акупацыі будынку на Плошчы Свабоды ў Мінску актыўна рыхтаваліся да навагодняга свята. Была ўсталявана вялікая елка, упрыгожаная гірляндамі і ватай. Але свята ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня правесці не ўдалося. Банальна адсутнічала электрычнасць. Святло абяцалі даць толькі 3 студзеня. На гэты дзень і быў прызначаны баль-маскарад.
Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

Гасцінны двор
Квіткі на баль размяркоўваў гаркам камсамола і іх атрымлівалі выдатнікі вучобы, актывісты, ну і, вядома, дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў БССР. Зрэшты, былі і тыя, каму квіток дастаўся, так бы мовіць, па знаёмстве. Лілія Чыжык, выжыўшая у той трагедыі, ўспамінала, што запрашальны яна атрымала ад сяброўкі Люсі Рабцэвіч, з якой разам дзяўчына вучылася на першым курсе медінстытута. Бацька Рабцэвіч быў Героем Савецкага Саюза і камендантам Клуба НКДБ. Вось ён і пастараўся, каб дачка пайшла на баль у добрай кампаніі.
У дзень мерапрыемства ўваход у Клуб ажыццяўляўся строга па запрашальных квітках. Справа ў тым, што ў суседнім крыле будынка працавала камісія па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Падчас акупацыі ў гэтым доме знаходзілася гестапа, увесь архіў якога пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года дастаўся савецкім спецыяльным органам. Менавіта з гэтымі нацысцкімі дакументамі і працавалі супрацоўнікі савецкай камісіі. Уваход у гэтую частку будынку быў зачынены і знаходзіўся пад узмоцненай аховай (пасля гэты факт згуляе фатальную ролю для многіх тых, хто прыйшоў на баль). Акрамя гэтага, у падвале будынка знаходзіліся камеры, у якіх утрымліваліся палонныя немцы, якія знаходзіліся пад следствам.
Перад галоўнай залай на трэцім паверсе быў пакой казак. Гасцей сустракалі Дзед Мароз, Снягурка, зайцы, вавёркі. Усё рабілася дзеля таго, каб моладзь адпачыла ад страшных будняў вайны. Вельмі многае з упрыгожванняў было зроблена з лёгкаўзгаральных матэрыялаў: паперы і ваты. Ды і на шматлікіх запрошаных былі маскарадныя касцюмы, зробленыя з марлі і паперы. Усяго ў клубе сабралася больш за 500 чалавек.
Трагедыя
У зале іграў духавы аркестр, моладзь танцавала. І вось наступіў доўгачаканы момант, калі на навагодняй ёлцы павінна была запаліцца гірлянда. І яна запалілася. У прамым сэнсе. Ваенны аркестр граў “Стомленае сонца", моладзь была захоплена танцам, і ўспрыняла, пранізлівы крык “Пажар!", як чарговы навагодні жарт. Але неўзабаве полымя перакінулася на вялікую постаць Дзеда Мароза, набітую ватай і на іншыя прадметы. Праз некалькі хвілін гарэла ўжо ўсё вакол.
Госці кінуліся да лесвіцы, якая вяла на вуліцу, але і там быў агонь. Відавочцы затым ўспаміналі, што пажар пачаўся менавіта ў пакоі казак, які быў перад галоўнай залай. Прабіцца праз гэты, ахоплены агнём пакой да выратавальнага выхаду было не магчыма, а лесвіца паміж паверхамі была перакрыта зачыненымі жалезнымі дзвярыма.
Адной з тых, хто цудам выжыў у тым пекле, была мінчанка Цыцылія Іонічава. Паводле яе ўспамінаў першымі да ахопленага агнём клубу НКДБ пад’ехалі не пажарныя, а вайскоўцы і сталі выцягваць скрыні з нацысцкім архівам. Дзяўчына кінулася да дзяжурнага і узмалілася аб тым, каб салдаты адкрылі дзверы на лесвіцу. Але ў адказ баец адказаў, што не мае права гэтага рабіць, так як лесвіца звязана з суседнім крылом і салдатам загадана ахоўваць архіў.
Усё памяшканне завалакло з’едлівым жоўтым дымам. Усвядоміўшы, што выйсця няма, мужчыны сталі выбіваць вокны. Выбраўшыся з акна, людзі заўважылі, што ніжні паверх таксама гарыць. Па ўспамінах відавочцаў пашанцавала тым, хто скакаў пазней. Яны прызямляліся на трупы, якія ляжалі на зямлі, што змякчыла ўдар. Адна з выжыўшых Алена Дземідовіч ўспамінала, што з падвала даносіліся жудасныя крыкі па-нямецку. Гэта крычалі арыштаваныя немцы. Алена вырашылася выскачыць з акна. Побач з ёй на ногі прызямлілася іншая дзяўчына і ў яе са скуры выскачылі косткі. На балконе спрабаваў уратавацца ваенны. Ззаду яго было полымя, наперадзе вышыня. Афіцэр глядзеў уніз і бачыў, як разбіваюцца людзі. Праз секунду ён дастаў пісталет з кабуры ... Неўзабаве абваліліся перакрыцці трэцяга паверху.
Некаторым людзям атрымалася выратавацца, прабіўшыся праз завалены смеццем чорны ход. Дзвер там была не зачынена. Лілія Чыжык, тая самая, для якой квіток на баль дастаў камендант Клуба НКДБ, ўратавалася, выскачыўшы з будынка. Дзяўчыне пашанцавала, і яна не разбілася. Апынуўшыся на вуліцы, яна шукала Люсю Рабцэвіч, але сяброўка не ўратавалася. Пасля таго, як пажар будзе патушаны, на папялішчы бацька знойдзе толькі бранзалет дачкі.
Парэшткі ахвяраў хавалі ў цынкавых трунах
Раніцай на Плошчы Свабоды сталі збірацца людзі. Яны спрабавалі знайсці дзяцей, якіх збераглі падчас нацысцкай акупацыі, і якія загінулі ўжо ў мірны час. Абгарэлыя целы і рэшткі загінулых выносілі са спаленага будынку і ўкладвалі ўздоўж дарогі. Загінуўшых было вельмі шмат. Іх складалі ў два рады. Побач хадзілі звар’яцелыя ад бяды людзі і спрабавалі апазнаць па парэштках адзення і абутку сваіх дзяцей.
Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

Дакумент пра загінулых без вестак
У тую жудасную ноч у агні загінула некалькі соцень маладых хлопцаў і дзяўчат. 4 студзеня 1946 года ў Мінску адбылося экстраннае пасяджэнне бюро ЦК КП (б) Б на якім пажар у Клубе НКДБ у Мінску “ацанілі як, “НЗ", якое мае палітычны характар". У выніку, сакратару гаркама Горыну і сакратару ЦК ЛКСМБ Зімяніну абвясцілі вымову, а сакратара гаркама па прапагандзе Малочку знялі з пасады.
Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

Шыльда на помніку ахвярам пажару
Дырэктара клуба асудзілі на 6 гадоў турэмнага зняволення, а каменданта Рабцэвіча, хоць і арыштавалі, але неўзабаве выпусцілі. Дачка гэтага чалавека згарэла жыўцом, і таму ўлады палічылі, што ён заплаціў “за халатнасць спаўна. Адмысловай камісіі было загадана ў самыя кароткія тэрміны расследаваць усе акалічнасці пажару, выдаць пацярпелым неабходную колькасць абутку і тканіны на аднаўленне гардэроба, а сем’ям загінулых выплаціць аднаразовую дапамогу.
Дакладная колькасць загінулых у тым пажары не ўстаноўлена да сённяшняга дня. Тых, хто разбіўся пры падзенні або памёр ад апёкаў, хавалі ў адзіночных магілах. А ў брацкай магіле на Вайсковых могілках пахавалі дзве вялікія цынкавыя труны з парэшткамі тых, хто згарэў у пажары.
У гэтай страшнай гісторыі да сённяшняга дня шмат не яснага. Чаму адбыўся гэты страшны пажар? Ці стала прычынай трагедыі звычайная халатнасць, або за пажарам нехта стаяў?! Адной з найбольш верагодных версій з’яўляецца наўмысны падпал. Як я ўжо згадваў, у суседнім з клубам крыле будынка знаходзіўся архіў гестапа, у якім, у тым ліку знаходзіліся асабістыя справы агентаў, інфарматараў і памагатых акупантаў. Не ўсе калабаранты і памагатыя нацыстаў збеглі з немцамі на захад. Некаторыя з іх засталіся ў вызваленай Беларусі. Яны ведалі, што будзе, калі праўда з нацысцкага архіва стане вядомая савецкім спецыяльным органам.
Дарэчы, не выключана, што арганізатарам гэтага тэракту, дапамагаў нехта ў форме вайскоўца савецкай арміі. На прыклад, пасля пажару бясследна знік чырвонаармеец Леанід Васільчыкаў, які іграў у аркестры Беларускай вайсковай акругі. Хутчэй за ўсё, ён стаў адной з ахвяр пажару, але цалкам магчыма, што гэты чалавек і быў тым самым тайным падпальшчыкам. У карысць падпалу кажуць і іншыя факты. Напрыклад, тое, што было дзве крыніцы ўзгарання. Нарэшце, у тую трагічную ноч частка пажарных машын раз’ехалася па ілжывых выкліках, і пажар на Плошчы Свабоды тушыць не было каму.
Такім чынам, 3 студзеня 1946 года застанецца адной з найбольш трагічных старонак у гісторыі Мінска і Беларусі.
На фота той самы будынак сёння: 
Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая

Пажар на навагоднім балі ў Мінску ў студзені 1946-га. Колькасць ахвяраў да гэтага невядомая
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В Минске растет число должностных преступлений

Хотите узнать больше? В Минске наблюдался значительный рост количества зарегистрированных преступлений против интересов службы, а также возбужденных и переданных в суд 59

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 72

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 59

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 161

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 91

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 102

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 107

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 059