Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Што крадуць з мінскіх крамаў?

Што крадуць з мінскіх крамаў?
"Іх называюць несуны, а не злодзеі, бо злодзеем можа назваць толькі суд. Узрост ад 5 гадоў да самых старых", - ахова ўніверсама ў цэнтры Мінска ўводзіць "Еўрарадыё" у курс справы.

Расказ супрацоўніка службы аховы ўніверсама ўражвае: нясуць дзеці 6 гадоў - збіраюцца ў групы па тры чалавекі і бяруць шакалад, жуйкі, цукеркі. Нясуць падлеткі 12-13 гадоў - гэтыя перапрадаюць скрадзенае за палову кошту ў шапікі на "Камароўцы".

"Дарослыя бяруць у асноўным алкагольныя напоі, чырвоную рыбу, ікру, дарагі аліўкавы алей і каву, пасля прадаюць гэта ў бліжэйшыя рэстараны", - распавядаюць у службе аховы аднаго з універсамаў.

Затрымліваюць звычайна адных і тых жа. "Працуюць" цэлыя брыгады. Адцягваюць увагу аховы. Часцей за ўсё іх цікавіць тое, што можна перапрадаць, не парушаючы ўпакоўкі. Дробныя рэчы крадуць пачкамі.

"Жуйкі мы спрабуем прымацаваць, каб не знеслі цалкам пачку. Часцей за ўсё бяруць алкаголь", - у службе бяспекі крамаў "Рублёўскі" гавораць, што шмат хто да іх прыходзяць, як на працу.

Каманда несуноў працуе так: нехта з кошыкам ходзіць па краме і набірае тавар, а потым у зоне, якая не праглядаецца камерамі, перадае яго. Калі на камеры бачна, што браў мужчына, то выносіць, хутчэй за ўсё, будзе жанчына.

"Дзеці і прафесіяналы складаюць 80%, калі ёсць клептаманы, то не больш за 1%. Таксама пенсіянеры ад безвыходнасці - яны бяруць паесці. Мы абавязаныя іх здаваць у міліцыю. Але калі бабуля 83 гадоў інвалід першай групы ўся трасецца - я ж таксама жывы чалавек, я баюся, што міліцыя не паспее даехаць, а бабулі стане кепска",- здзіўляе шчырасцю ахоўнік універсама.

У большасці затрыманых простыя адгаворкі: "забыў заплаціць", "зайшоў у краму ўжо з гэтым", "бацькі алкаголікі, а я хачу шакаладку". Прафесіяналы ніякіх адгаворак не прыдумляюць:

"Нічога не кажуць, спакойна патрабуюць выклікаць супрацоўнікаў міліцыі і ідуць разам з імі. Яны беспрацоўныя, штраф першы раз даюць да 10 базавых, але яны не аплачваюць".

А праз пару дзён ізноў у краме. У груповак нават ёсць падзел тэрыторыі. Калі ж адзін раз атрымоўваецца ўзяць па-буйному, то тры месяцы краму не кранаюць.

У крамах "Суседзі" сярод несуноў – 70% наркаманы, якім не хапае на дозу, і алкаголікі.

"За год можа трапіцца група, якая ездзіць па ўсіх гандлёвых аб'ектах горада. Але гэта ўжо спрытныя прафесіяналы, якія ведаюць, як абыходзіць антыкрадзежныя сістэмы, ведаюць, як яны працуюць. Гэта адзінкі. З большага трапляюць наркаманы і алкаголікі, часам нават прыстойныя таварышы, пачалі трапляцца старыя".

Не ўсіх ахова здае ў міліцыю. Старых і дзяцей адпускаюць, пасля гутаркі, калі яны трапіліся ў першы раз.

"Неяк прыходзіла дзіцё ў краму, і было настолькі галоднае, што брала 25-грамовыя пакецікі з кавай і ў куце ціхенька іх ела. Усе ж жывыя людзі, там хлопцы набылі яму нейкія прадукты і адпусцілі. Але ж паведамілі інспектару па справах непаўналетніх, бо ён павінен ведаць, што на яго тэрыторыі ёсць такія галодныя дзеці, якія ў рваных ботах у мароз спрабуюць нешта з'есці ў краме".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

МВД: пропавшие студенты БГЭУ могли воспользоваться каналом нелегальной миграции

Хотите узнать больше? По версии милиции, с помощью студенческих программ иностранцы пытаются из Беларуси нелегально попасть в Европу. фото: sfu-kras.ru МВД выдвинул новую 200

Состоялся суд над журналистом Associated Press, написавшем о стронции в белорусском молоке

Хотите узнать больше? Экономический суд Минска обязал корреспондента Юрася Карманова извиниться перед гомельским заводом «Милкавита». фото: tut.by Карманов по решению 312

Дело минского школьника, пытавшегося убить учительницу, направлено в суд

Хотите узнать больше? Экспертиза показала, что ученик гимназии №74 нанес не менее 15 ударов ножом и двух ударов твердым тупым предметом. Мальчику грозит до 12 лет тюрьмы. 330

В Минске растет число должностных преступлений

Хотите узнать больше? В Минске наблюдался значительный рост количества зарегистрированных преступлений против интересов службы, а также возбужденных и переданных в суд 260

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 204

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 284

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 341

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 258