Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вясельны бум ахопіць Мінск у снежні

Вясельны бум ахопіць Мінск у снежні
Фото с сайта viprais.ruАжыятажу сярод ахвотнікаў злучыцца шлюбнымі вузамі ў сталіцы 12.12.12 не назіраецца, але ён прагназуецца. У аддзелы ЗАГСаў Маскоўскага і Партызанскага раёнаў Мінска пакуль што пададзена толькі па пяць заяў на рэгістрацыю шлюбу.

— Пэўная цікавасць да гэтай даты ёсць, нам тэлефануюць, — расказвае начальнік адзела ЗАГСа Маскоўскага раёна Наталля Філімонава. — Тэрміны яшчэ дазваляюць абдумваць і выбіраць. Думаю, маладыя людзі больш актыўна пачнуць звяртацца да нас крыху пазней, калі зразумеюць, што год заканчваецца.

У мінулыя гады ахвотнікаў правесці рэгістрацыю ў сімвалічны па лічбах дзень назіралася нямала і, як сведчыць статыстыка, пакуль што большасць з такіх саюзаў застаюцца дзейснымі. Як прыклад, шлюбы, зарэгістраваныя ў Партызанскім раёне 11.11.11 не маюць фактаў скасавання, а іх было ў той дзень 26. Сярод рэгістрацый 7.07.07 — 30 шлюбаў і толькі 5 разводаў. У Маскоўскім раёне толькі адзін шлюб скасаваны з 33 тых, што заключаны 11.11.11 года. 7.07.07 — 23 шлюбы і 5 разводаў. На фоне агульнай статыстыкі, дзе 7 шлюбаў з 10 скасоўваюцца, неблагі вынік. Але ўсё ж такі, ці ёсць тут нейкая магія лічбаў, ці мае сэнс надаваць гэтаму значэнне, кожны вырашае сам. Пра тое, наколькі спрыяльнай з'яўляецца для рэгістрацыі шлюбу дата 12.12.12, расказаў астролаг Ігар Кірушын.

"Дата сіметрычная і прыгожая. Калі казаць пра нумаралогію, то атрымліваецца лічба тры (1+2), якая сімвалізуе вернасць слову і клятве. Проста склаўшы лічбы ў даце 12.12.12 мы атрымаем два (1+2+1+2+2+0+1+2=11=1+1=2), што кажа пра моцныя сямейныя вузы, дваістасць і наяўнасць перашкод. Саюз будзе няпростым, патрэбна моцная эмацыйная сувязь і кантроль над тэмпераментам, цярпенне. У любым выпадку, людзі не пашкадуюць, калі зарэгіструюць свае адносіны ў гэты дзень".

Таксама астролаг зазначыў, што не варта перажываць з-за таго, што "прыгожыя" даты скончыліся і набліжаецца 2013 год. Наступны год будзе сімвалізаваць жаночую мудрасць і інтуіцыю, таму вялікая верагоднасць аказацца ў шлюбе для тых, хто чакае свайго часу і абдумвае сваё рашэнне адносна шлюбу. Незалежна ад даты, якую лепш за ўсё выбіраць са спецыялістам, мае значэнне тая акалічнасць, ці бераце вы пры замужжы прозвішча мужа. Калі так, то вы пераходзіце пад заступніцтва сям'і мужа, калі ж пакідаеце сваё, то тым самым захоўваеце сваю незалежнасць. Лепшы варыянт, на думку Ігара Кірушына, — двайное прозвішча, бо гэта двайны патэнцыял, які адлюстроўвае адначасова і вашу залежнасць, і захаванне свабоды.

Непажадана імкнуцца закаханым выпрабоўваць свае адносіны і ў грамадзянскім шлюбе. Бо гэта прамежкавы стан паміж сям'ёй і адзінотай. Не губляйце сваю энергію і не пазбаўляйце сябе бонусаў лёсу, рэкамендуе астролаг, каб гэта не адбілася на вашых будучых законных адносінах пры стварэнні сям'і.

Між тым тэндэнцыя сёння назіраецца не толькі ў жаданні выбраць прыгожую дату для вяселля, але і ва ўзроставай гатоўнасці да такой падзеі. Як зазначылі прадстаўнікі сталічных ЗАГСаў, сёння ўзрост дзяўчыны, якая ўступае ў шлюб, — 23-24 гады, а хлопцы адважваюцца на гэты крок ва ўзросце 26-29 гадоў. А вось шлюбы сярод непаўналетніх сёння рэдкі выпадак.

Пры ўсім пры гэтым хочацца спадзявацца, што шчасце ў шлюбе залежыць не столькі ад прыгожых лічбаў, а ад таго, што адносіны будуць будавацца на даверы, каханні і ўзаемапаразуменні.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 59

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 48

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 149

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 79

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 95

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 103

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 045

Общественный транспорт Минска перешел на зимний режим работы

Хотите узнать больше? Директор ГУ «Столичный транспорт и связь» Валерий Шкуратов заявил на совещании в Мингорисполкоме, что перевод транспортной системы Минска на зимний 1 622