Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вядомаму сайту пра гісторыю Мінска забаранілі выкарыстоўваць герб горада

У пачатку ліпеня Уладзімір Валожынскі, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Мінска і стваральнік сайта “Мінск стары і новы” (minsk-old-new.com), вырашыў зарэгістравацца як індывідуальны прадпрымальнік — каб легальна размяшчаць на сайце рэкламу. Падаў дакументы ў Мінгарвыканкам, сярод іншага вырашыў узгадніць, ці можа ён надалей у шапцы сайта карыстацца гербам Мінска. Сайт дзейнічае ўжо 9 гадоў, ніякіх пытанняў раней не ўзнікала. Але нечакана гарвыканкам адмовіў.


Вядомаму сайту пра гісторыю Мінска забаранілі выкарыстоўваць герб горада

Уладзімір Валожынскі
Уладзімір Валожынскі: “Матывавалася іх адмова тым, што сайт мае неадназначную трактоўку па некаторых пытаннях. То бок, ёсць спрэчныя моманты. І ў сувязі з гэтым Мінгарвыканкам не згодны на выкарыстанне герба горада. У будучыні, пасля выпраўлення нейкіх там матэрыялаў (але незразумела, у якім кірунку іх трэба выпраўляць), да гэтага пытання, напісалі, можна будзе вярнуцца яшчэ раз”.

Адмову падпісаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка. Як высветліла Еўрарадыё, ліст з адмовай складалі ва ўпраўленні ідэалогіі. Але там — як вады ў рот набралі: “Не маем права каментаваць”. Доўгія пошукі выводзяць на аднаго з чыноўнікаў гарвыканкама, які не мае непасрэднага дачынення да сітуацыі, але ведае яе сутнасць.
Чыноўнік Мінгарвыканкама: “Тут звычайная сітуацыя, што чалавек размясціў герб без дазволу. Заканадаўствам патрабуецца, каб ён звярнуўся да гарвыканкама — і тады яму адпраўляецца не проста ліст, як ён думае, а прымаецца рашэнне гарвыканкама аб дазволе на выкарыстанне”.  

Вядомаму сайту пра гісторыю Мінска забаранілі выкарыстоўваць герб горада

Гербу горада не месца ў шапцы сайта пра гісторыю горада -- вырашылі чыноўнікі
Што ж не так на гэтым сайце, чым ён разгневаў чыноўнікаў? Напачатку нам пералічваюць нейкія другасныя прычыны.   Чыноўнік Мінгарвыканкама: “Хоць сайт і вядомы, але інфармацыя там, я б сказаў, вельмі спецыфічна падабраная. Нельга сказаць, што там інфармацыя поўнасцю пра ўсю гісторыю горада Мінска. Там ёсць шмат лакун. А нейкія тэмы, наадварот, выпячваюцца. Разумееце, калі дазваляецца афіцыйнае выкарыстанне герба, павінна быць адпаведнасць нейкім патрабаванням. Павінны быць спасылкі на той жа сайт гарвыканкама. Даведачная інфармацыя там таксама вельмі-вельмі састарэла”.
Калі сайт па гісторыі горада, якая там павінна быць сучасная даведачная інфармацыя? На думку чыноўнікаў — тэлефоны бальніц і паліклінік. Але слова за слова — і, здаецца, мы намацваем сапраўдную прычыну адмовы ў выкарыстанні герба.

Чыноўнік Мінгарвыканкама: “Там ёсць пэўныя гістарычныя тэмы… Гэта трэба ва ўпраўленне культуры звяртацца, але яны каментаваць, канешне, не будуць. Гэта тэмы, перш за ўсё, па гісторыі нямецкай акупацыі. Тут складана да гэтага адназначна падыйсці”.

На пытанне, чаму пры такой пільнасці ў выкарыстанні герба магніцікі і сцяжкі з яго выявай прадаюцца ў кожным газетным шапіку, чыноўнік адказвае: “Адпаведныя фірмы атрымліваюць адпаведны дазвол на права выкарыстання адпаведнай сімволікі”.

Сайт “Мінск стары і новы” лічыцца ці не самым аўтарытэтным сайтам па гісторыі горада. Таму аўтару Уладзіміру Валожынскаму ў гэтай сітуацыі дужа крыўдна.

Уладзімір Валожынскі: “У нейкай ступені ёсць такое. Бо за 9 гадоў працы над сайтам была ўкладзеная маса маіх сіл, намаганняў — роўна як і тых людзей, якія мне дапамагалі. Ёсць нейкая, можна лічыць, крыўда…”   Калі герб знік, карыстальнікі сталі пісаць усхваляваныя лісты і прапаноўваць выхады з сітуацыі.

Уладзімір Валожынскі:
“Пісалі па электроннай пошце і на фэйсбуку, што яны здзіўленыя, чаму знікла з шапкі сайта выява герба горада. Некаторыя раілі, што можна пазбегнуць пытанняў, калі зрабіць старую выяву герба: і герб будзе, і дазвол гарвыканкама не трэба. Можа, з часам так і зраблю. А пакуль што я пакінуў васілёк, які ў пэўнай ступені сімвалізуе Беларусь”. 

Вядомаму сайту пра гісторыю Мінска забаранілі выкарыстоўваць герб горада

Вось такі васілёк прыйшоў на замену гербу горада-героя Мінска
А што рабіць са “спрэчнымі” тэмамі кшталту нямецкай акупацыі? Валожынскі кажа, што нічога прыбіраць з сайта, каб дагадзіць выканкаму, не будзе.

Уладзімір Валожынскі:
“Бо на сайце публікуюцца не толькі мае як аўтара матэрыялы, але яшчэ і людзі прысылаюць свае артыкулы. У раздзеле “Публіцыстыка” даволі шмат матэрыялаў, аўтарам якіх з’яўляецца Алег Іванавіч Усачоў: пра перыяд акупацыі, пра Кубэ, пра выбух, пра Мазанік, пра лагеры ваеннапалонных у Масюкоўшчыне, у Пушкінскіх казармах. Ягоная інфармацыя часта носіць дыскусійны характар. Але гэта нармалёва, бо ў дыскусіях нараджаецца ісціна”.

Нагадаем, сайт “Мінск стары і новы” працуе ўжо 9 гадоў, за гэты час паспеў здабыць некалькі ўзнагарод, напрыклад, у 2008 годзе атрымаў гран-пры Шостага конкурса беларускіх кантэнт-праектаў.
 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В Минске растет число должностных преступлений

Хотите узнать больше? В Минске наблюдался значительный рост количества зарегистрированных преступлений против интересов службы, а также возбужденных и переданных в суд 58

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 71

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 59

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 160

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 90

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 100

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 106

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 057