Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кіраўнік Фрунзенскага раёна "Мы ў першую чаргу хочам забяспечыць усіх жыллём, а пасля будзем "падцягваць" інфраструктуру"

Кіраўнік Фрунзенскага раёна

Фота: Марына Бегункова
"Звязда" пагутарыла з кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Барысам Васільевым аб эканоміцы, будаўніцтве, экалогіі і іншым.

— У чым асаблівасць Фрунзенскага раёна сталіцы?

— Галоўная асаблівасць — памеры. Ён самы вялікі. Насельніцтва — каля 420 тысяч чалавек. І гэта раён, які пастаянна расце. Тут будуецца каля 60% жылля, якое ўзводзіцца на працягу года ў Мінску. Гэта адбіваецца на тым, што даводзіцца вырашаць шмат пытанняў па развіцці сацыяльнай сферы абслугоўвання насельніцтва. У нас 40 прадпрыемстваў з колькасцю работнікаў вышэй за 100 чалавек. Але ў аб'ёме горада наша прамысловасць складае толькі каля 6% прадукцыі.
— Якія найбольш сур'ёзныя прадпрыемствы? І як яны перажылі крызіс мінулага года?

— Завод ацяпляльнага абсталявання, "Святлопрыбор", "Тытунь-Інвест" і іншыя. Дзіўна, але для прадпрыемстваў таго крызісу амаль што і не было. За кошт "дарагога" долара мы павялічылі экспарт. А кіраўнікі нашых прадпрыемстваў — вопытныя людзі. Яны хутка зразумелі, што змогуць добра зарабіць, і таму для іх крызіс аказаўся выгадным. У нас усе адрэагавалі правільна — таму і выжылі. Вытрымаў вельмі моцны ўдар МАПІД, калі стрымліваліся цэны. Аднак эканоміка не "правалілася".
— Як прамысловасць уплывае на экалогію раёна?

— Адзіным забруджвальнікам быў завод ацяпляльнага абсталявання. Летась ён правёў рэканструкцыю, на якую выдаткаваў каля 4 мільёнаў долараў. У выніку з'явілася ўстаноўка, якая мінімізуе ўсе выкіды. Таму гэтую тэму мы, на мой погляд, практычна закрылі. Сёння ўжо на гэта ніхто не скардзіцца. А прамысловых зон у нас амаль што няма. Таксама дапамагае ружа вятроў — раён добра "праветрываецца".
— Але я так зразумеў, што больш за ўсё вам даводзіцца вырашаць будаўнічыя пытанні...

— Сапраўды. Па-першае, на нашай тэрыторыі размешчана такая буйная будаўнічая арганізацыя, як МАПІД. Яна штогод будуе ад 40% да 50% усіх квадратных метраў сталіцы. А ўсяго ў нас каля 30 будаўнічых арганізацый. Таксама супрацоўнічаем і не са "сваімі", бо ў нашым раёне рэалізуецца каля 110 інвестыцыйных праектаў.
  — Напэўна, складана спраўляцца з такімі аб'ёмамі будаўніцтва. Думаю, што і ў вас ёсць праблемы са своечасовым з'яўленнем усёй інфраструктуры?
— Так. У першую чаргу гэта Каменная Горка, Масюкоўшчына, Дамброўка. Там назіраецца адставанне ад будаўніцтва інфраструктуры: крамы, сістэма бытавога абслугоўвання, пошты, аптэкі, аддзяленні банкаў, дзіцячыя садкі, школы. Мы прымаем захады, але ўсё роўна гэтых аб'ектаў не хапае. У сярэднім па раёне пытанне са школамі і садкамі мы закрываем — прапануем у іншых раёнах. Аднак з астатнім праблема застаецца нявырашанай. Напрыклад, у Каменнай Горцы ўсе памяшканні ўжо маюць гаспадароў і ёсць тэрміны ўводу іх у эксплуатацыю. А значыць, у гэтым і наступным годзе ўсе яны павінны адкрыцца. Акрамя таго, ёсць шмат інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве вялікіх гандлёвых комплексаў. Таму мы лічым, што праз некалькі гадоў Каменная Горка будзе забяспечана ўсёй неабходнай інфраструктурай.
  — З якімі пытаннямі да вас людзі прыходзяць часцей за ўсё?
— Акрамя названых раней праблем, адна з асноўным тэм — недахоп устаноў культуры, у тым ліку бібліятэк. І пакуль мы не можам сказаць, што ў бліжэйшы час гэтая сітуацыя зменіцца. У нас на раён фактычна толькі адзін кінатэатр. А зараз жа кінатэатр павінен быць не такім, як трыццаць гадоў таму. Гэта ж цэлы комплекс цяпер. Але ўзвядзенне аб'ектаў культурна-спартыўнай накіраванасці ў нас запланавана. Толькі пакуль гэта будаўніцтва мы, на жаль, не можам распачаць, бо інвестараў не знаходзіцца.
— Наколькі часта людзі незадаволены адсутнасцю інфраструктуры?

— Ёсць адна асаблівасць. 50% у новы мікрараён укладвае горад. І бюджэт горада празрысты. Няма сакрэту з таго, як і на што ён выдаткоўваецца. І калі кудысьці ідуць грошы, то аднекуль яны забіраюцца. Усё распланавана. Нельга адразу ўсё зрабіць. Толькі паступова, інакш будуць перакосы. Разумееце, мы ў першую чаргу хочам забяспечыць усіх жыллём, а пасля будзем "падцягваць" інфраструктуру. Людзі ж прыходзяць і кажуць: "Дайце хаця б дзе жыць". І другое пытанне, што дзіцячыя садкі, якія сёння будуць перапоўненымі, праз некалькі гадоў стануць амаль пустыя з нашай нізкай нараджальнасцю. А школьнік ужо тым больш праедзе, напэўна, пяць прыпынкаў да школы? У сельскай мясцовасці раней па дзесяць кіламетраў пешшу хадзілі, і ніхто не задаваў пытанняў. А калі хочаце, то арганізуйце таварыствы ўласнікаў. Тады вы самі будзеце выдаткоўваць разам нейкія сродкі і вырашаць свае праблемы.
— Бываюць пытанні, якія не столькі грошай патрабуюць, колькі арганізацыйнай працы. У новых мікрараёнах адна з праблем — спазненне арганізацыі новых маршрутаў грамадскага транспарту. Чаму так марудна гэта вырашаецца?

— Датычна грамадскага транспарту я наўрад ці змагу штосьці сказаць, бо гэтым займаецца Мінтранс. А мы толькі з імі ўзаемадзейнічаем. Ёсць пытанні, якія перыядычна ўзнікаюць. Проста ёсць яшчэ іншы бок праблемы: не хапае кіроўцаў. Ды і ў Мінтранса вельмі добрая сістэма аналізу загрузкі. І часам бываюць эканамічна нявыгадныя маршруты, дзе трэба зрабіць кошт квітка ў тры тысячы, калі яго запускаць. А пустыя ж аўтобусы не павінны быць. Для пяці чалавек ніхто гэтага рабіць не будзе. Аднак нагадваю, што наша задача — толькі паказаць, дзе ёсць праблема, а вырашаем ужо не мы.
  — А як ідзе азеляненне раёна? Ці ёсць дзе адпачыць жыхарам?
— Мы гэтаму пытанню надаём вялікую ўвагу. Аднак усё роўна не атрымліваецца дасягнуць такой колькасці зялёных насаджэнняў, якой бы хацелася. Ёсць месцы (ад Лынькова да Рафіева), якія ў перспектыве будуць пераўтварацца ў паркавыя зоны. Займаемся паркам Мядзвежына. Да 2015 года павінен быць распрацаваны план рэканструкцыі парка 60-годдзя Кастрычніка. І зноў-такі шукаем інвестараў, якія б таксама нейкія тэрыторыі ўзяліся аднавіць ці стварыць пэўную інфраструктуру. Мы разумеем, што найбольш важная праблема — гэта ўмовы пражывання людзей.
  — У вас жа так званы "спальны" раён...
— Так. Таму раніцай усе з'язджаюць, вечарам — назад. А значыць, вялікая плынь машын. Але вырашаем і гэтае пытанне: напрыклад, зрабілі 4 паласы на Прытыцкага. Цяпер зусім па-іншаму. І пры гэтым капітальных укладанняў не было, усё зроблена эканомна. Зрабілі таксама і праспект Пушкіна. Рамантуем ўвесь час дарогі. А ў перспектыве — будаўніцтва развязак па прыкладзе праспекта Жукава. Але ж праблема транспарту агульнагарадская. На жаль, новыя раёны не прыстасаваны да такой колькасці транспарту. Хацелася б, каб жыхары з большым разуменнем ставіліся да таго, як вырашаюцца пытанні, бо вельмі часта сутыкаемся з праявамі эгаізму: напрыклад, запланавана паркоўка на месцы зялёнай зоны, на якой і так паркуюцца зараз жыхары. Мы вырашылі пабудаваць там паркоўку, а яны кажуць: "Не трэба". Тыя, у каго ёсць машына, маўчаць, у каго няма — супраць. Але мы сустракаемся з людзьмі, запрашаем праектныя арганізацыі — і ўсё спрабуем растлумачыць.
 
Самы "сямейны" раён Мінска
Кіраўнік Фрунзенскага раёна
Сёння мы знаёмім вас з яшчэ адным раёнам сталіцы — Фрунзенскім. Ён самы буйны ў Мінску і — самы "сямейны". Уявіце, што менавіта тут жыве 2039 шматдзетных сем'яў. Тут штогод свой дом атрымліваюць людзі розных прафесій, тут становяцца новымі сапраўднымі мінчанамі. Якое ж мінулае ў гэтага раёна і якая яго чакае будучыня? Паглядзім разам.

Кіраўнік Фрунзенскага раёна
За кошт хуткага будаўніцтва жылля Фрунзенскі раён стаў самым густанаселеным у горадзе. Па звестках на 1 чэрвеня 2012 года, насельніцтва раёна дасягнула 419,7 тысячы чалавек. І самае важнае — сярод іх 2039 шматдзетных сем'яў. Таму раён можна смела назваць самым шчаслівым: шмат дзетак, вядома, робяць бацькоў найшчаслівейшымі ў свеце і найбагацейшымі. У гэтай частцы сталіцы знаходзяць свой дом тыя, хто жадае добрай будучыні для сваёй краіны, тыя, хто ведае, што дзеці — гэта, сапраўды, наша будучыня.
  Школ павінна хапіць усім
Фрунзенскі раён мае 6 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 32 школы, 9 гімназій, 2 пачатковыя і 1 вячэрнюю школы, 2 школы-садкі, 74 дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Толькі за 2009-2010 гады ў эксплуатацыю было ўведзена 9 новых навучальных устаноў: сярэдняя школа № 23 і дашкольная ўстанова № 25 у Сухарава-5, сярэдняя школа № 49 і дашкольныя ўстановы №№ 122, 138, 208 у Масюкоўшчыне-3, сярэдняя школа № 2 і дашкольная ўстанова № 149 у Каменнай Горцы-1, дашкольная ўстанова № 45 у Чырвоным Бары-2. Усе яны пабудаваны па сучасных праектах, маюць лепшае айчыннае абсталяванне. Аднак кіраўніцтва раёна разумее, што нават гэтай колькасці вучэбных устаноў недастаткова. Таму інвестыцыйнай праграмай горада Мінска на 2012 год запланавана будаўніцтва:
— сярэдняй школы і дашкольнай установы ў Каменнай Горцы-3;
— сярэдняй школы і дашкольнай установы ў Каменнай Горцы-4;
— дашкольнай установы ў Каменнай Горцы-1.
 
Кіраўнік Фрунзенскага раёна
Візітоўка раёна — жыллёвае будаўніцтва

Напэўна, няма нічога дзіўнага ў тым, што найбуйнейшыя ў горадзе і нават рэспубліцы будаўнічыя арганізацыі знаходзяцца ў раёне сталіцы, дзе больш за ўсё і будуюць жылля. Гэта — ААТ "МАПІД", ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат", РУП "Белаўтастрада", РУП "Будаўніча-мантажны трэст №8" і іншыя. З кожным годам у раёне расце колькасць квадратных метраў, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю. За 2011 год гэтая лічба склала 588,205 тысячы, што эквівалентна 60 жылым дамам, а дакладней — 8950 кватэрам. У першым паўгоддзі 2012-га ўжо пабудавана 183,140 тысячы квадратных метраў. Але нават пры такой колькасці новабудоўлі кожны мікрараён мае сваё непаўторнае аблічча. А за чысцінёй, утульнасцю і камфортам назіраюць два жыллёва-рамотныя аб'яднанні, што ўключаюць 26 жыллёва-эксплуатацыйных службаў (19 ЖЭСаў, 7 ЖЭУ), 9 грашова-разліковых цэнтраў. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна арганізавана 76 таварыстваў уласнікаў, якія знаходзяцца на самаабслугоўванні. Улічваючы нарошчванне жыллёвага будаўніцтва, можна меркаваць, што колькасць таварыстваў уласнікаў будзе яшчэ расці. Аднак усё роўна працы для ЖЭСаў хапае: у раёне 143 вуліцы, а плошча дарожнага палатна складае 3105,5 тысячы квадратных метраў. На тэхнічным абслугоўванні ЖЭС знаходзяцца 1116 жылых дамоў плошчай 7,5 мільёна квадратных метраў.
  Прамысловасць, якую ведаюць і ў Беларусі, і за мяжой

Якасная і добра вядомая прадукцыя прадпрыемстваў раёна — радыятары і ацяпляльныя катлы, мэбля, абутак, тканіна, будаўнічыя матэрыялы, электраўстановачныя прыборы, працоўнае адзенне — запатрабаваны на айчынным і замежным рынку. Аснову прамысловага патэнцыялу складаюць 38 арганізацый, на якіх працуе 13,4 тысячы чалавек.
  Найбольш буйныя прадпрыемствы:
  — ААТ "Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання"; — ТАА "Тытунь-інвест"; — ААТ "Сукно";
Кіраўнік Фрунзенскага раёна

Каменная Горка прэтэндуе на тое, каб стаць самым вялікім жылым мікрараёнам Мінска.


— ПУП "Святлопрыбор" ГА "БелТІЗ";  — ААТ "Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў"; — СТАА "Чаўляр"; — СП "АЗС-Індустрыя" ТАА і іншыя.
  Добра развіваецца малы бізнэс.
  У Фрунзенскім раёне добра стымулююць дзелавую актыўнасць. Усяго зарэгістравана 30637 суб'ектаў малога бізнэсу, сярод якіх 9915 юрыдычных асоб і 20722 індывідуальныя прадпрымальнікі.
  Інвестары актыўна ўкладваюць грошы ў гандаль

Спецыфіка развіцця раёна (вялікая шчыльнасць насельніцтва) дае падставы для цікавасці да тэрыторыі з боку камерцыйных структур. Асабліва гэта датычна гандлёвай галіны. Зараз у раёне працуюць 466 гандлёвых аб'ектаў: 209 харчовых крам, 257 нехарчовых гандлёвых аб'ектаў розных фарматаў, 2 рынкі і 8 гандлёвых цэнтраў. Акрамя таго, ёсць 18 фірменных крам — Дзяржынскай і Смалявічскай птушкафабрык, СП "Отыка", ЗАТ "Атлант", ААТ "Світанак", СТАА "Серж" і іншых. У 2008-2010 гадах былі рэалізаваны буйныя інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве гандлёвых цэнтраў "Карона", "Магніт", "Гіпа", будаўнічага гіпермаркета "Мацярык". За 2011 год адкрыта яшчэ 56 новых гандлёвых аб'ектаў, а за паўгода 2012-га — 44. Цяпер раён працуе над рэалізацыяй 110 інвестыцыйных праектаў, сярод якіх 35 — у рамках рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 года № 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Шмат аб'ектаў і праектуецца. Самы значны з такіх — гандлёва-забаўляльны цэнтр "Гулівер".
 
Кіраўнік Фрунзенскага раёна

Храм у гонар Архістратыга Міхаіла, будаўніцтва якога яшчэ працягваецца, знаходзіцца на скрыжаванні вул. Шаранговіча з вул. Янкоўскага, мікрараён Сухарава.
Дзе "культурна" адпачыць?

Сетка ўстаноў культуры Фрунзенскага раёна, на жаль, уключае толькі 22 аб'екты:
  — 5 бібліятэк (з іх 3 — дзіцячыя); — 4 дзіцячыя музычныя школы; — 1 кінатэатр ("Аўрора"); — 2 установы клубнага тыпу: ДК ААТ "МАПІД", ДК ПУП "Сонечны парк", дзе плануецца адкрыццё забаўляльнага цэнтра сямейнага тыпу; — 4 дыскатэкі і дыскаклубы; — 5 більярдных клубаў; — Канцэртна-забаўляльны клуб "Рэпаблік".
  Дзе спорт — там і здароўе

Спартыўна-аздараўленчая база раёна — гэта Мінскі лядовы палац спорту, Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр" і РУП "Белаўтадар". А таксама ёсць 16 ціраў, 5 басейнаў, 4 закрытыя і 7 адкрытых тэнісных кортаў, 7 стацыянарных хакейных каробак, 2 стадыёны з трыбунамі на 1500 месцаў. Але спартыўныя аб'екты будуць узводзіцца і надалей.
  Ёсць дзе і падсілкавацца

У Фрунзенскім раёне функцыянуюць 255 аб'ектаў грамадскага харчавання. Толькі сёлета за першае паўгоддзе пачалі сваю працу 4 новыя аб'екты грамадскага харчавання на 165 месцаў.
 
Кіраўнік Фрунзенскага раёна
Гісторыя раёна

Пасля вайны Мінск вельмі імкліва развіваўся. Фрунзенскі раён з'явіўся 17 красавіка 1951 года. Назву ён атрымаў у гонар палкаводца грамадзянскай вайны, аднаго з членаў першага складу Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, першага начальніка народнай міліцыі Мінска Міхаіла Васільевіча Фрунзэ.
  У 1978 годзе раён быў узбуйнены за кошт вёскі Вялікае Мядзвежына і мястэчка Бараноўшчына. Пасля тут быў пабудаваны мікрараён Захад. На пачатку 1990-х распачалося будаўніцтва мікрараёна Сухарава, у склад якога праз некалькі гадоў увайшла і сама вёска Сухарава, а пазней — і Чырвоны Бор. Рост раёна аказаўся такім хуткім, што ў 2000 годзе частку тэрыторыі, якая знаходзіцца паміж чыгункай Мінск — Маладзечна і праспектам Пераможцаў, аддалі суседняму Цэнтральнаму раёну. Праз чатыры гады ў межах Фрунзенскага раёна аказаліся вёска Масюкоўшчына, мястэчка Кунцаўшчына, а таксама іншыя тэрыторыі, дзе апошнім часам адбываецца масавае жыллёвае будаўніцтва. З'явіліся мікрараёны Дамброўка, Каменная Горка... Сёння гэта ўжо найбуйнейшы раён сталіцы, які займае 14% агульнагарадской плошчы і аб'ядноўвае паўночна-заходнюю частку Мінска.
  Усе жыхары павінны быць здаровымі

За гэтым сочаць 17 лячэбна-прафілактычных устаноў: 6 дарослых і 4 дзіцячыя паліклінікі, адна стаматалагічная паліклініка, амбулаторыя агульнай практыкі, дзіцячая інфекцыйная бальніца, радзільны дом, філіял гарадскога наркалагічнага дыспансэра, 2 падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Апошнім часам многія аб'екты аховы здароўя былі альбо пабудаваны, альбо мадэрнізаваны. Рамонт, мадэрнізацыя і рэканструкцыя некаторых ідуць і зараз. Згодна з планам, у Масюкоўшчыне-3 з'явіцца яшчэ адна падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі, а ў Каменнай Горцы-2 — новая дзіцячая паліклініка.
 
Кіраўнік Фрунзенскага раёна
Установа аховы здароўя "10-я гарадская паліклініка" ўведзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2009 года. Зона абслугоўвання паліклінікі была вызначана такім чынам, каб жыхары мікрараёна мелі магчымасць праходзіць медыцынскае абслугоўванне ў адной паліклініцы ўсёй сям'ёй (дарослыя і дзеці). Усяго ў раёне абслугоўвання пражывае 40 000 дарослых, 11 200 дзяцей.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В Минске растет число должностных преступлений

Хотите узнать больше? В Минске наблюдался значительный рост количества зарегистрированных преступлений против интересов службы, а также возбужденных и переданных в суд 45

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 68

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 53

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 156

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 89

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 100

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 105

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 055