Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як жывецца мінскаму бамжу

Як жывецца мінскаму бамжу
Бяздомнага Міколу я сустрэла на прыпынку грамадскага транспарту. Ён паліў тонкую цыгарэтку і ахвотна пагадзіўся пагутарыць.

"Я вам усю праўду раскажу!" — абяцаў мужчына, пакуль мы ішлі да таннай сталоўкі на вуліцы Чырвонай.

Мікалай (імя змененае) нарадзіўся ў 1963 у Самахвалавічах, што пад Мінскам. Затым сям’я перабралася ў сталіцу. Мастак-самавучка, пасля школы працаваў у пахавальным бюро, рабіў партрэты на помніках. На тыя часы меў неблагія грошы.

Але лёс наканаваў яму іншую "кар’еру". У 20 гадоў хлопец трапіў у турму за забойства. Падчас адседкі маці загінула ў аўтааварыі. На яе пахаванне маладога зэка не адпусцілі.

Як потым стала вядома, разам з маці Мікола страціў і кватэру на Старавіленскім тракце. Калі ён "адкінуўся" ў 1995-м, там ужо жылі "мянты".

"Па ранейшых законах, калі цябе 6 месяцаў няма — аўтаматам выпісвалі", — кажа Мікола. Так ён стаў бяздомным. Першую ноч на волі правёў у падвале.

У Мінску ў Міколы жывуць два браты. Першы — сямейны чалавек, мае дзвюх дачок. Але паколькі ў турме Мікола падхапіў туберкулёз, то жыць з сям’ёй брата не выпадала. Другі — п’яніца, але заначаваць часам пускае.

Апошнія дзевяць гадоў Мікола жыве на вуліцы. Усё сваё, як кажуць, носіць з сабой.

Маёмасць 50-гадовага мужыка лёгка змяшчаецца ў заплечніку і поліэтыленавай торбе. Начуе ў пад’ездах. Кажа, людзі не ганяюць. Зімуе ў "бамжатніку" на вуліцы Ваўпшасава.

На працу ўладкоўвацца не думае. "Куды мяне возьмуць са зламанай рукой?" Неяк выпіваў з прыяцелем на вакзале. Той здуру прапанаваў спыніць электрычку рукой. Так Мікола зламаў руку. Добра, што жывы застаўся.

"Бутэлечным бізнэсам" ён не займаецца: нявыгадна. "Хай бабулькі здаюць", — кажа Мікола.

З голаду не памірае, жыве тым, што дадуць людзі. У Міколы такі прынцып: ад бедных грошы не браць.

"Неяк бабулька працягнула 50 тысяч — не ўзяў!" "Багатыя" ў яго разуменні — гэта тыя, што ездзяць на "мэрсах".

Гэтай зімой Міколу моцна падфарціла.

Адзін шчодры чалавек даў ажно 800 еўра, 150 долараў і 5 мільёнаў рублёў.

"Ты ўяўляеш, пяць мільёнаў! Я гляжу на яго: жартуе, ідыёт? А ён мне кажа: маліся за супакой душы", — расказаў Мікола сваю бадай што самую незвычайную прыгоду.

Грошы на "супакой" пайшлі на "шкуру са стаметроўкі", з якой герой-палюбоўнік накіраваўся ў гатэль "Беларусь". Мікола са смакам апісвае свае прыгоды. Як ён жыў у гатэлі, купляў дарагую гарэлку. Ажно пакуль грошы не скончыліся. Цяжка ацаніць, што праўда, што прыдумка ў гэтай гісторыі.

"Потым я падумаў, што можна было тыя грошы ў банк пакласці. Такія працэнты былі б! Дурненькі…" — кажа Мікола.

Газет Мікола не чытае, тэлевізар не помніць калі апошні раз бачыў. Не любіць улады і не верыць афіцыйнай версіі выбуху ў метро. Кажа, яго прыяцелі таксама "супраць Лукашэнкі".

Галоўныя "ворагі" Міколы — "мянты". Скардзіцца, што яго неаднаразова літаральна выкідалі за горад, каб не швэндаўся ў цэнтры.

"Калі вы такія разумныя, то чаму тады такія бедныя, а?" — казаў ён людзям на прыпынку, дзе мы з ім пазнаёміліся.

У Бога Мікола не верыць. "Я жыву дзеля жыцця. Мы жывём адзін раз, другога жыцця не будзе. Але я хутка ўжо памру", — такі сэнс існавання гэтага чалавека.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В Минске растет число должностных преступлений

Хотите узнать больше? В Минске наблюдался значительный рост количества зарегистрированных преступлений против интересов службы, а также возбужденных и переданных в суд 36

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 68

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 53

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 155

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 87

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 100

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 105

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 053