Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лагатыпы Мінска эпохі Сталіна, Машэрава, Слюнькова

Мы рэканструявалі лагатыпы, якія маглі б пабачыць мінчукі і госці горада, калі б чэмпіянат свету па хакеі вырашылі ладзіць у Мінску ў 1950-1980-х.

Вось ужо другі тыдзень рэкламістаў і маркетолагаў ліхаманіць. З дня на дзень тэндэрны цэнтр Мінгарвыканкама можа абвясціць конкурс на стварэнне брэнда Мінска. Лога, слоган і шрыфты сталіцы хочуць паспець распрацаваць да чэмпіянату свету па хакеі. На жаль, з конкурсамі лагатыпаў у беларускай сталіцы неяк не склалася. Вось мы і падумалі: а што, калі капнуць гісторыю? І рэканструяваць лагатыпы, каб сучасныя дызайнеры натхняліся і не паўтараліся?

CityDog парыўся на паліцах бібліятэк, паглядзеў, як на вокладках кніг, у картах, на паштоўках у свой час абыгрываўся вобраз горада. І рэканструяваў некалькі лагатыпаў...

1950: сталіца сталінскага ампіру

Лагатыпы Мінска эпохі Сталіна, Машэрава, Слюнькова

Крыніца натхнення: История Минска. Институт истории (Академия наук БССР), Мн, 1957. Мастакі Ф. Навікоўскі, В. Харэўскі. Скан вокладкі адсюль (дзякуй Скрыпу).

Гісторыя да лагатыпа: у другой палове 50-х Мінск стаў горадам, пра які марыў таварыш Сталін. З горада "уездного типа, с кривыми узкими улочками" за дзесяцігоддзе ён ператварыўся ў сацыялістычны мегаполіс з вуліцамі "пошире и попрямее".

Мінск мусіў наглядна ўвасабляць моц, веліч і псеўдакласіцыстычную гламурнасць Краіны Саветаў. Дзікая сумесь барока, ампіру, позняга класіцызму і ар-дэко дапаўнялася пампезнасцю, раскошай, веліччу і манументальнасцю. Сталіца БССР стала музеем сталінскага ампіру. Сярпы, молаты, калгасніцы з рабочымі – і зоркі, зоркі, зоркі.

1960: адліга, свабода, сэксуальнасць

Лагатыпы Мінска эпохі Сталіна, Машэрава, Слюнькова

Крыніца натхнення: Минск. Краткий СПРАВОЧНИК. Выд. "Полымя", Мн, 1967. Вокладка У. Ярмоленкі. Скан адсюль (c) А. Харашэўскі, У. Зелянкоў).

Гісторыя да лагатыпа: у гэты год Мінск святкаваў 900-ы дзень нараджэння. 5 год таму ў цэнтры знеслі помнік Сталіну (пасля смерці правадыра ён стаяў амаль дзесяць год). І да горада на Свіслачы паціху-патроху даплялася хрушчоўская адліга.

Па Мінску гулялі нефармалы-бітнікі (праз год у іх быў першы фэст), на Нямізе пабудавалі Дом мадэляў, а па адрасе пр-т Леніна, 44 размясцілася легендарная "Вечерка". Горад на Нямізе ў свае 900 быў такім маладым, свабодным, сэксуальным! Не верыце – паглядзіце фільм "Любимая" з Віталём Саломіным, дзе Мінск не проста дэкарацыя – асобны герой.

1970: пануры і салідны, як сама ўлада

Лагатыпы Мінска эпохі Сталіна, Машэрава, Слюнькова

Крыніца натхнення: Минск – город-герой. Справочник. Выдавецтва БелСЭ, 1976. Афармленне В. Філімонава.

Гісторыя да лагатыпа: у 1974 Мінску прысвоена ганаровае званне "Горад-герой", другі ордэн Леніна і медаль "Залатая Зорка". Кажуць, Машэраў выпакутаваў гэтыя ўзнагароды для сталіцы БССР потам і крывёю.

Мінск часоў застою – ціхая гавань для адстаўных чынуш з усіх куткоў СССР. І горад Сонца для беларускіх вяскоўцаў. Горад-мільённік сёлета ўключыў в. Зялёны Луг у свае межы, а праз год пачне будаваць метро. Мясцовы завод "Гарызонт" выпускае з канвеера 3-мільённы тэлевізар – сімвал дабрабыту сярэднестатыстычнай сям’і.

У БССР – эра стабільнасці і дастатку з кілбасой па 2,20. Мінск – горад "у футляры": пануры і салідны, як сама савецкая ўлада.

1980: перабудова, гісторыя, амаль Менск

Лагатыпы Мінска эпохі Сталіна, Машэрава, Слюнькова

Крыніца натхнення: Мінск учора і сёння. Выдавецтва "Беларусь", Мн, 1988. Мастацкія рэдактары А.А. Бетанава, В.П. Курусь і Б.Е. Ярота.

Гісторыя лагатыпа: перабудова пачынаецца нават у Савецкай Беларусі, якая дагэтуль не дазваляла сабе адхіляцца ад цэнтральнай лініі партыі. Тэма адраджэння гістарычнай памяці становіцца для Мінска дамінантнай. У газеце "Літаратура і Мастацтва" выходзіць артыкул Пазняка і Шмыгава пра мінскае ўрочышча Курапаты. На Дзяды праходзіць шматтысячны мітынг-рэквіем, утвараецца "Мартыралог Беларусі" і БНФ. Мінчукі паспяхова адбіваюць нападкі ўладаў і будаўнікоў на Стары горад. Усё часцей чуецца прапанова вярнуць Мінску гістарычную назву Менск.

У сталічных кнігарнях папулярнасцю карыстаюцца фаліянты кшталту альбома Васіля Каляды "Мінск учора і сёння", дзе сабраныя мінскія фоты і паштоўкі розных эпох. Тыраж 60 000 разлятаецца – не спыняе нават кошт: амаль 11 рублёў. Ніхто не задумваецца, што гэта 6 кіло варанай кілбасы, – гістарычную памяць не праясі…

Многа год таму назад...

Калі б пры двары самага першага і самага лепшага з мінскіх губернатараў былі дэпартаменты маркетынгу, то Захар Карнееў і Карл Чапскі насілі б брэндзіраваныя майкі. Прынамсі, у нефармальнай абстаноўцы.

Лагатыпы Мінска эпохі Сталіна, Машэрава, Слюнькова

Захар Карнееў (губернатар Мінска з 1797 па 1808 гады, злева), хутчэй за ўсё, зацвердзіў бы такі класіцыстычны лагатып. Яго мы рэканструявалі па карце Мінскай губерніі 19 стагоддзя. Карл жа Чапскі (губернатар Мінска з 1890 па 1901 гады, справа) відавочна ацаніў бы такія модныя на пачатку 20 стагоддзя мадэрнавыя шрыфт і візуальнае рашэнне. Гэты лагатып мы рэканструявалі па паштоўцы таго часу.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 63

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 53

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 155

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 83

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 98

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 105

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 053

Общественный транспорт Минска перешел на зимний режим работы

Хотите узнать больше? Директор ГУ «Столичный транспорт и связь» Валерий Шкуратов заявил на совещании в Мингорисполкоме, что перевод транспортной системы Минска на зимний 1 630