Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Мінску закрываюцца крамы "Містэрыя гука"

У Мінску закрываюцца музычныя крамы сеткі "Містэрыя гука". У яе склад уваходзілі адна брэсцкая крама, а таксама чатыры ў сталіцы — каля ЦУМа, у гандлёвым цэнтры "Рыга", у падземным пераходзе каля ГУМа і на Нямізе. Дзве апошнія ўжо не працуюць.

Пра закрыццё двух "Містэрый" "Нашай Ніве" расказаў заснавальнік сеткі Сяргей Ясючэня:

"Аказалася так, што для горада нашых крамаў аказалася зашмат — цяпер іх трэба меней. Закрыліся тыя, якія прыносілі меншы прыбытак.
На Нямізе мы закрыліся, бо літаральна праз 500–600 метраў ёсць „Містэрыя“ ля ГУМа. А ад плошчы Коласа недалёка да ТЦ „Рыга“ — а там вялікая нашая крама — мы перанакіроўваем пакупнікоў туды"
.

Сяргей Ясючэня кажа, што сусветныя працэсы "адмірання" кампакт-дыскаў і крызісу музычнага продажу дайшлі і да Беларусі: "Калі раней ад кампакт-дыскаў можна было атрымліваць звышпрыбыткі, то цяпер гаспадары крамаў мусяць думаць як максімальна выкарыстоўваць кожны метр, бо цяпер прыбытак не дазваляе здымаць вялікія і прыгожыя памяшканні. Тым не менш, астатнія дзве „Містэрыі“ застануцца, да таго ж яны сталі лепшымі і большымі — асартымент пашырыўся, і з’явіліся нават новыя тавары. Што тычыцца агульнай сітуацыі, то хутка Беларусь пяройдзе на „еўрапейскі“ фармат — маленькія кавярні, маленькія рэстарацыі і маленькія музычныя крамы".

Які лёс чакае гандлёвыя памяшканні ў цэнтры горада?

Каля ЦУМа ўжо заўтра, 26 мая, адбудзецца адкрыццё камп’ютарнай крамы "Сільверада" (Silverado).

Гэта сетка, прадстаўленая ў Гомелі, Бабруйску, Полацку, Наваполацку і Салігорску. "У дзень адкрыцця наведвальнікаў чакаюць дадатковыя зніжкі", — паведамляюць у кампаніі.

***

"Містэрыя гука" — самая вядомая беларуская сетка музычных крамаў, заснаваная бізнэсоўцам Сяргеем Ясючэнем. Сярод яго актываў застаецца гуказапісваючая кампанія West Records.

Суўладальнік "Містэрыі гука" Аляксандр Шлык загінуў у 2006 годзе падчас тэрарыстычнага акта ў Егіпце.

"Містэрыя гуку" — найважнейшая сетка па продажы музыкі для беларускіх меламанаў: менавіта ў яе крамах заўжды знаходзіліся і музычныя навінкі і перавыданні класікі. Апроч таго "Містэрыя гука" — бадай што адзіная музычная сетка, у асартыменце якой у вялікай колькасці з’яўляюцца сучасныя вінілавыя кружэлкі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Минска

В Минске растет число должностных преступлений

Хотите узнать больше? В Минске наблюдался значительный рост количества зарегистрированных преступлений против интересов службы, а также возбужденных и переданных в суд 60

Как инженеру стать предпринимателем?

Хотите узнать больше? Пройдите путь «от идеи до запуска инновационного продукта в производство" с Олегом Кондрашовым- управляющим холдинга BDC, основателем 73

Ее хостел стал № 1* в Минске по версии TripAdvisor

Хотите узнать больше? О том, как добиться успеха в бизнесе, Ксения Курусь, директор и соучредитель хостелов в Троицком предместье, расскажет на бесплатном митапе 61

День Пианиста 2016 в ТЦ "Замок"

Хотите узнать больше? Ноябрь – это месяц, который у многих белорусов ассоциируется с непогодой, лужами и осенней хандрой. В такое время нужна очень серьезная 162

Белорусы объединяются в команды, чтобы запустить бизнес.

Хотите узнать больше? В Минске открылась Стартап-школа Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. Ее цель-научить белорусов запускать собственный бизнес, а экспертами 92

На Северной свалке появится новый газопровод

Хотите узнать больше? Проект новой очереди дегазации полигона твердых коммунальных отходов «Северный», что под Минском, отправлен на государственную экспертизу. Как 102

Минск по-прежнему ждет извинений от Киева за принудительный возврат самолета «Белавиа»

Хотите узнать больше? Принудительный возврат самолета «Белавиа» в Киев под угрозой применения силы, в том числе боевой авиации, — это нарушение международного авиационного 107

В Минске из-за репетиции парада ограничат транспорт

Хотите узнать больше? 28 июня с 22:00 будут проводиться генеральные тренировки парада войск ко Дню Независимости Беларуси... 1 063