Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ІГУМЕНАЗНАЎСТВА» – ФАКУЛЬТАТЫЎ ПАТРЭБНЫ, КАРЫСНЫ, ЦІКАВЫ

 

«ІГУМЕНАЗНАЎСТВА» – ФАКУЛЬТАТЫЎ ПАТРЭБНЫ, КАРЫСНЫ, ЦІКАВЫ

Кожны раён Беларусі багаты сваёй гісторыяй, культурай, спадчынай, якую мы абавязаны вывучаць, любіць і берагчы. Не з’яўляецца выключэннем і наша Чэрвеньшчына – старажытная Ігуменшчына. Вялікую, цікавую гісторыю мае ігуменская зямля, шмат таленавітых і знакамітых людзей узрасціла яна, імёны якіх сталі вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

 

На маю думку, кожны чалавек павінен ведаць свой радавод, гісторыю малой радзімы. Бо той, хто адарваны ад каранёў, засыхае, бы дрэва, вырванае з зямлі. Але чамусьці раней у школьных праграмах не адводзіліся ўрокі на грунтоўнае вывучэнне роднага краю. Дзеці знаёміліся са старажытнай і сусветнай гісторыяй, але мала, а іншы раз і ўвогуле нічога не ведалі пра сваю малую радзіму, якая называецца Ігуменшчына.

У свой час вядомы беларускі пісьменнік Францішак Багушэвіч у прадмове да зборніка «Дудка беларуская» сказаў вельмі мудрыя словы: «Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю». Калі крышачку перафразаваць словы паэта, то можна выказаць такую думку: добра ведаць старажытную, замежную гісторыю, але ў першую чаргу трэба ведаць сваю – гісторыю роднага краю.

З верасня 2009 года, у адпаведнасці з праграмай «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і ўлічваючы адукацыйныя запатрабаванні вучняў і іх бацькоў, для сямікласнікаў раёна арганізаваны факультатыўныя заняткі «Ігуменазнаўства». Да распрацоўкі іх праграмы спрычыніліся загадчык аддзела адукацыі райвыканкама Ларыса Валянцінаўна Асановіч, супрацоўнікі Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Іванаўна Вабішчэвіч і Галіна Мікалаеўна Кузьміна. Два гады і мне давялося выкладаць у Хутарскай школе гэты новы для ўсіх прадмет. І ўжо зараз магу зрабіць адпаведныя высновы. Па майму глыбокаму перакананню, ён вельмі патрэбны ў школе.

Складальнікі праграмы, лічу, са сваёй задачай справіліся нядрэнна. Факультатыўны курс ахоплівае перыяд станаўлення і развіцця Ігуменшчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. На занятках вучні знаёмяцца з археалагічнай спадчынай, экалагічным і культурным развіццём раёна. Шмат увагі ўдзяляецца подзвігу жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адведзена месца ў праграме і для азнаямлення са знакамітымі людзьмі, якіх нямала на чэрвеньскай зямлі. Інакш кажучы, праграма ахоплівае ўсе аспекты гісторыі нашага раёна.

Упэўнены, што аўтары-распрацоўшчыкі не будуць супраць, калі настаўнік-прадметнік унясе свае карэктывы пры размеркаванні гадзін па той ці іншай тэме, зыходзячы з магчымасцяў мясцовага матэрыялу. Напрыклад, на праходжанне тэмы «Славутыя землякі» я адводзіў не адну, а некалькі гадзін, каб больш падрабязна пазнаёміць сямікласнікаў са знакамітымі людзьмі, якіх нямала на Хутаршчыне.

Адпаведных дапаможнікаў і метадычных распрацовак па курсе «Ігуменазнаўства» пакуль што, на жаль, няма. Гэта, безумоўна, ускладняе падрыхтоўку настаўніка да заняткаў. Але кожны педагог – творца. І ён, зыходзячы з уласнага вопыту, эрудыцыі, выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру і разнастайныя формы ўрока, павінен выхоўваць у падлеткаў пачуццё гонару за Радзіму і свой народ.

На першых уроках я знаёміў вучняў не толькі з гербам і сцягам нашага раёна, але і з гімнам. А ім стала песня «Чэрвеньскія зоры». Словы напісаў вядомы беларускі пісьменнік Артур Вольскі, а музыку – ураджэнец Чэрвеньшчыны, кампазітар Кім Цесакоў. Тэкст і мелодыя гімна змешчаны ў дакументальнай хроніцы «Памяць. Чэрвеньскі раён», с.614.

На факультатыўных занятках я расказваў вучням не толькі пра гісторыю ўсяго раёна, але і сваёй вёскі. Заняткі праходзілі ў форме экскурсій, лекцый, віктарын, сустрэчаў з ветэранамі, старажыламі вёскі і г.д.

Пры праходжанні тэмы «Эканамічнае развіццё Ігуменшчыны» я падрабязна спыняўся на гісторыі вёскі, школы, на тым, якімі рамёствамі займаліся жыхары ў мінулым.

Пры вывучэнні тэмы «Гонар і слава Ігуменшчыны» значную ўвагу ўдзяляў знакамітым людзям Хутаршчыны. Гэта дактары навук браты Мікалай і Усевалад Сікорскія, пісьменнік-зямляк Міхась Пянкрат, Герой Савецкага Саюза Іван Ладуцька, кандыдаты навук Мікалай Харытановіч і Васіль Чарнавец, генерал-маёр, кандыдат ваенных навук Мікалай Пятровіч і іншыя.

Вывучаючы тэму «Ніхто не забыты, нішто не забыта», вучні знаёміліся з вёскамі Буда і Луніца, лёс якіх нагадвае трагедыю Хатыні.

На занятках па «Ігуменазнаўству» я часта выкарыстоўваў матэрыялы школьнага краязнаўчага музея, у якім сабраны шматлікія звесткі пра гісторыю вёскі, установы адукацыі, саўгаса. Іншы раз заняткі праводзіліся не ў класе, а ў музеі.

На факультатыве вучні набываюць вопыт станаўлення грамадзянскасці і патрыятызму, разумення гістарычных падзей, палітычнай і духоўнай культуры, шырэй знаёмяцца з гісторыяй роднага краю. Гэтыя ўрокі выхоўваюць у падрастаючага пакалення пачуцці дабрыні, павагі, міласэрнасці, пашыраюць кругагляд школьнікаў, выпрацоўваюць  неабходнасць больш дасканала ведаць сваю спадчыну.

Мы шмат страцілі, згубілі ў свой час з гісторыі малой радзімы. Але вельмі хочацца зберагчы тое, што засталося нам «ад прадзедаў спакон вякоў». Вывучаць і захоўваць спадчыну – наш святы абавязак.

Пётр САКАЎ,

кіраўнік краязнаўчага музея Хутарскай школы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 677

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396