Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пра жыццё ў Ігумене ў 1920-я гады

(з успамінаў Генадзя Фёдаравіча Сакалова)

Даведка:

Нарадзіўся Г.Ф.Сакалоў у Мінску 11 чэрвеня 1912 года ў сям’і служачага. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, уцякаючы ад голаду, сям’я пераехала да дзеда ў вёску Ачыжа Ігуменскага павета, а ў 1922 годзе — у Ігумен. Увесь час вучобы ў Ігуменскай сямігодцы захапляўся музыкай і паступіў вучыцца ў духавы аркестр пры добраахвотнай пажарнай дружыне. Пасля сямігодкі ў 1930 годзе паступае ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Пасля яго заканчэння быў накіраваны на работу выкладчыкам малявання ў Мінск.

Там ён паступіў вучыцца ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу трамбона, якую закончыў у 1938 годзе. У гэты час быў аб’яўлены конкурс на папаўненне сімфанічнага аркестра тэатра оперы і балета. Конкурс Генадзь вытрымаў і быў залічаны артыстам аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета, дзе працаваў на працягу 40 гадоў.

Генадзь Сакалоў быў настолькі апантаным музыкай, што адукацыю мастака не змог выкарыстаць і ў мастацкіх выстаўках удзелу не прымаў.

Аднак як мастак-прафесіянал працаваў увесь час і выконваў дзяржаўныя заказы. Напрыклад, вялікі маляўнічы партрэт Маршала Савецкага Саюза для штаба Беларускай ваеннай акругі ў Мінску. Генадзь разам са сваім братам Уладзімірам выканаў партрэт У.І.Леніна як падарунак для роднай Чэрвеньскай сямігодкі. Г.Сакалоў быў узнагароджаны медалём «Ветэран працы».

 

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі захоўваюцца ўспаміны Генадзя Фёдаравіча Сакалова пра Ігумен у 1920-я гады:

“Горад Ігумен уразіў мяне незвычайна моцна. Упершыню я ўбачыў на вуліцах электрычнае святло, каменныя, мураваныя будынкі, шмат вуліц.

Больш усяго ўразіла вялікая брукаваная плошча, пасярод якой узвышалася прыгожая, вялікая царква, абнесеная прыгожай ажурнай агароджай.

Жыхары горада шукалі нейкага адпачынку. Культурным цэнтрам быў Нардом, так тады называўся Дом культуры.

У Нардоме пачала гучаць радыёкропка. У суботу і ў нядзелю Ігумен узрушваў-ся, бо ў гэтыя дні ў Нардоме «было кіно». Білеты цяжка было набыць, бо яны знікалі амаль адразу.

Улетку на стадыёне, што на Загор’і, праводзілі спартыўныя спаборніцтвы, і туды прыходзіла шмат гледачоў. У горадзе стаяў 5-ы стралковы полк 2-й Чырвана-сцяжнай дывізіі, што значна ўпрыгожвала жыццё горада. У зімовыя вечары ў Доме фізкультуры маладыя афіцэры наладжвалі спартыўныя паказальныя выступленні.

У летні час, калі было добрае надвор’е, у скверы іграў духавы аркестр, што быў пры пажарнай дружыне. Жыхары Ігумена павольна гулялі па шырокіх сцежках ці сядзелі на шматлікіх лавах і слухалі музыку.

Значную частку жыхароў складалі яўрэі. Ва ўсякім разе, усе цырульнікі, фатог-рафы, шаўцы, краўцы, прыватныя гандляры і хлебапёкі былі яўрэі.

Нават добраахвотная пажарная дружына складалася з яўрэяў, ад начальніка да радавога. Сярод музыкантаў духавога аркестра пры пажарнай дружыне былі ўсе яўрэі і толькі адзін я беларус.

Вялікім святам для жыхароў горада былі гастролі тэатраў, асабліва Уладзісла-ва Галубка. Па вуліцах вывешвалі маляўнічыя афішы. Ставілі спектаклі: «Паўлін-ка», «Суд», «Плытагоны», «Наймічка». Прыязджаў да нас у Чэрвень тэатр апе-рэты.

Але самым цікавым у жыцці Чэрвеня былі нядзельныя кірмашы. 3 раніцы з усіх вёсак Чэрвеньскага раёна ехалі сотні гаспадароў, каб прадаць свой скарб і набыць усё патрэбнае ў хаце і гаспадарцы. Бабруй-ская, Пухавіцкая, Бярэзінская, Мінская вуліцы напаўняліся доўгай чарадой едучых на кірмаш. Калёсы грукаталі па брукаваных вуліцах.

I вось кірмаш пачынаўся. Уся плошча была застаўлена вазамі, на якіх ляжалі свінні, парасяты, цяляты, авечкі, куры, гусі, качкі, а таксама сала, мяса, малако, яйкі.

Кірмаш гудзеў, як вулей. Вось на возе сядзіць хлапчук і грае на цымбалах. Відаць, бацькі, змайстраваўшы яму цымбалы, хацелі паказаць людзям, на што здатнае іх дзіця.

На плошчы, каля царкоўнага плота, граў духавы аркестр, які запрашаў людзей для ўдзелу ў латарэі. За 20 капеек можна было выйграць барану, хамут, плуг, сякеру і іншыя рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы”.

У раённым краязнаўчым музеі ёсць таксама цікавыя ўспаміны былога сакратара Горкаўскай камсамольскай ячэйкі Аляксандра Маркавіча Тапырыка, якія раней не друкаваліся. У іх распавядаецца пра жыццё моладзі на Чэрвеньшчыне ў тыя далёкія гады. З імі мы пазнаёмім вас, шаноўныя чытачы, у чарговым выпуску старонкі “Радзімазнаўства”.

 

Паводле кнігі “Памяць. Чэрвеньскі раён”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 371

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 421

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 392