Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

18 верасня 1923 года горад Ігумен быў перайменаваны ў Чэрвень

18 верасня 1923 года горад Ігумен быў перайменаваны ў Чэрвень

Гэтаму папярэднічала   вызваленне 9 чэрвеня 1920 года Чырвонай Арміяй Ігумена ад белапалякаў. У той дзень на плошчы адбыўся мітынг. У вызваленні нашага горада прымаў удзел 8-ы кавалерыйскі эскадрон. Пасля ён базіраваўся ў Бабруйску і падтрымліваў шэфскія сувязі з мясцовым насельніцтвам.

 

Праз тры гады на ўрачыстым мітынгу з нагоды вызвалення ў чэрвені месяцы Ігумена ад белапалякаў была прынята пастанова аб перайменаванні г.Ігумена ў г.Чэрвень. Неўзабаве яна знайшла сваё практычнае ажыццяўленне.

18 верасня 1923 г. Прэзідыум Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР прыняў пастанову, дзе адзначалася: «Перайменаваць горад Ігумен у горад Чэрвень, аб чым паведаміць вышэйстаячым органам Саюза ССл. Ігуменскі павет стаў Чэрвеньскім паветам. 17 ліпеня 1924 года другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання сваім рашэннем ліквідавала існуючы адміністрацыйны падзел рэспублікі на губерні, паветы, воласці і вызначыла новае дзяленне — на акругі, раёны і сельсаветы. Чэрвень стаў цэнтрам раёна і ўвайшоў у склад Мінскай акругі.

Першымі старшынямі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта былі Ф.К.Жук (1924), Ф.М.Шчацько (1926), Лібман (1927), Ананавіч, Буткевіч (1928), Шамецька (1929).

У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці захаваліся асабістыя картачкі пер-шых членаў раённага выканаўчага камітэта. Вось звесткі пра некаторых з іх:

Жук Фёдар Кірылавіч, 1889 г.н., галоўны занятак — рабочы-шахцёр, адукацыя ніжэйшая, член КПБ з 1919 года. Пасада, якую займаў у выканкаме, — старшыня. У Чырвонай Арміі не служыў. Па нацыянальнасці беларус.

Шчацько Феафіл Мінавіч, старшыня райвыканкама, адукацыя дамашняя, па прафесіі чыгуначнік. Да рэвалюцыі адзін год сядзеў у турме і два гады знаходзіўся ў ссылцы за палітычную ненадзейнасць, член КПБ з 1917 года.

Ганчарык Вікенцій Канстанцінавіч — камандзір батальёна 5-га стралковага палка, беларус, закончыў Ігуменскае вышэйшае пачатковае вучылішча. У старой арміі служыў два гады ў званні паручніка. У Чырвонай Арміі за 6 гадоў і 9 месяцаў прайшоў службу ад чырвонаармейца да каман-дзіра палка, беспартыйны, у выканкам абраны ўпершыню.

Зіневіч Малання Рыгораўна, нарадзілася ў в. Драхча, удава, член выканкама, член Дамавіцкага сельсавета, непісьменная, сацыяльнае становішча — чатыры дзесяціны зямлі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 669

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 355

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396