Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На хвалях памяцi

У ходзе даследавання гісторыі Смілавіцкага аграрнага каледжа ўсплылі ў маёй памяці шэраг яркіх людзей Чэрвеньшчыны.  Агульная ў іх рыса — адданасць справе, натхненне ёю, пачуццё новага, нешкадаванне моцаў для дасягнення мэтаў. Кожны з іх быў прыкладам вялікай працаздольнасці і самабытнага інтэлекту.

 

На хвалях памяцi

 

 

Стэльмашонак Сямён Майсеевіч

Успомніўся адзін раённы семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак па бульбаводству на базе калгаса «Бальшавік», якім ён у той час кіраваў. Удзельнікі прыехалі на бульбяны палетак ля вёскі Гарадзішча,  па праваму баку дарогі Чэрвень-Смалявічы. Пасля кароткага ўступнага слова першага сакратара Чэрвеньскага райкама КПБ Ляўковіча П.А. свой аповед пачаў Сямён Майсеевіч. Стаю блізка ля яго, назіраю. Вочы ў кіраўніка гаспадаркі запальваюцца, імгненна знікае сутуласць. Вядзе размову без паперак, дакладна, спакойна: як рыхтавалі глебу, колькі ўносілі ўгнаенняў, колькі вочак у сярэднім было ў кожным пасаджаным насенным клубяньку і колькі стала каліў у кусце, прагназуе ўраджай. Пытанні сыплюцца і сыплюцца. На кожнае ён дае грунтоўны адказ. I чым складаней запыты, тым цікавей яму гаварыць. Не пакідае без рэагавання ніводнай рэплікі.

Надвор’е стаяла ціхае, сонечнае. Рады бульбы – роўныя, нібы адведзеныя пад лінейку ці намаляваныя. Удыхаўся тонкі яе водар. У сугучнасці з прыродай ён чараваў слухачоў размовай, натхняў іх пераняць вопыт. Гаварыў старшыня ўлюбёна пра памочніцу навуку, пра ўмелых механізатараў.

У гэты момант у маіх вачах узнік малюнак. Мяне, школьніка, аднойчы ў Маскве на чыгуначным вакзале вельмі ўразіла мастацкае палатно: ізумрудная сенажаць, копны сена, а сярод іх стаіць велічны І.В. Сталін. Бульбяны палетак таксама меў ізумрудную афарбоўку і выглядаў казачна, а Стэльмашонак С.М. сярод яго – таксама велічна. Я шкадаваў, што няма мастака. Вось такая асацыяцыя з’явілася.

3 цягам часу пазнаёміўся з ім бліжэй. Першапачатковае ўражанне яшчэ больш узмацнілася. Пазней шмат назіраў бульбяныя палеткі ў славутым «Аснежыцкім» Пінскага раёна. На мой погляд, яны ўступалі стэльмашонкавым.

Праз некаторы час пашчасціла мне пісаць узнагародны ліст на прысваенне яму Героя Сацыялістычнай Працы СССР. Вазіў у ЦК КПБ тэкст на рэдагаванне. Усё ішло добра. Ды аднойчы сакратар райкама ашаламіў мяне: “На Стэльмашонка напісалі ананімку: абвінавацілі ў прыпісках, за якія, маўляў, яго ўзнагароджваюць”. Пачалася праверка. Нічога не знайшлі, а мы загубілі вызначаны час падачы дакументаў у Маскву. Паспелі прадставіць іх толькі для ўзнагароджвання ордэнам Леніна, які ён і атрымаў. Гэта адбылося дзесьці ў 1973 годзе, калі я працаваў у Чэрвеньскім райкаме КПБ.

Як высветлілася значна пазней, праявіліся хранічныя людскія хваробы – чорная зайздрасць і помста. Брудны ліст выйшаў з асяроддзя праўленцаў калгаса. Адпомсцілі яму за тое, што калісьці не дазволіў нейкай асобе сяліцца ў садзе.

Зараз няма ўжо і таго сада, і агарода, вядомага памідорнай расадай у трох раёнах. Знік і передавы калгас “Бальшавік”. Пасля выхаду на пенсію Стэльмашонка С.М. гаспадарцы больш не шанцавала на такіх адданых кіраўнікоў. Але хай застаецца добрая памяць аб яго гарэнні на пасадзе, прыклад для маладых начальнікаў, што агульны вынік працы калектыву залежыць менавіта ад кіраўніцтва. Сёння гэта вельмі злабадзённа…

Сяргей Іванавіч Цішкоў

Іван Сямёнавіч Галубец

У першай палове 70-х гадоў 20 стагоддзя ў Беларусі шмат увагі надавалася распаўсюджванню грэчкі.  Сельскагаспадарчы вучоны С.І.Цішкоў займаўся пошукам новых ураджайных тэхналогій яе вырошчвання, выпрабаваннем гатункаў і ўкараненнем іх у вытворчасць. У раёне базавай гаспадаркай па гэтай культуры з’яўляўся калгас «Іскра», у якім стварылі спецыялізаванае звяно на чале з механізатарам Іванам Сямёнавічам Галубцом. Менавіта ён і стаў паплечнікам С.І. Цішкова.

На першы погляд, абодва яны павольныя, спакойныя, негаваркія людзі. Лепей сказаць – маўчуны. Вучоны – сутулаваты. Механізатар – ружовашчокі, паўнаваты. Асабістыя хатнія інтарэсы і клопаты не бралі іх за жывое. Яны жылі грэчкай. Неаднаразова назіраў за імі. На калгасных нарадах Сяргей Іванавіч ператвараўся ў іншага чалавека, калі старшыня не выконваў яго пажаданні наконт любімай справы. Адкуль і браліся вострыя, нават саркастычныя словы. Прыпіраў кіраўніка да «сценкі». Яму рашуча дапамагаў Іван Сямёнавіч. Не адзін раз яны насядалі і на спецыялістаў. Укаранялі Сяргей Іванавіч і Іван Сямёнавіч шырокарадны метад вырошчвання грэчкі. Радок ад радка высяваўся накшталт бульбы. Міжрадкоўе апрацоўвалася культыватарам. Расліны вельмі добра кусціліся. Зерне атрымоўвалася якаснае, буйное, выспявала адначасова. Ураджайнасць атрымлівалі вышэйшую, чым пры вузкарадным высеве. Пустазелля таксама не было.

Адлюстраваўся ў памяці такі выпадак. Аднойчы ў в.Валевачы сустрэў С.І.Цішкова. Ён запрасіў мяне паглядзець грэчку пасля першай міжрадковай апрацоўкі. Расліны нагадвалі завушніцы. Радкі — роўныя, як прашытыя на швейнай машынцы. Пад’язджае з культыватарам Іван Сямёнавіч. Яны прысядаюць і аглядаюць усходы, лічаць. Раптам у прысядкі ідуць у скокі. Падымаюцца і абдымаюцца, б’юць далонямі. Твары паружавелі, свецяцца шчасцем. Цюхі-панцюхі зніклі на маіх вачах – убачыў маладых жыўчыкаў. Вось як праца ператварае чалавека.

У Івана Сямёнавіча была моцная цікавасць да літаратуры. Ён выпісваў і чытаў запоем раман-газеты. Выказваў такія заўвагі па творах, што я дзіву даваўся.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п.Смілавічы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 352

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 375

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 421

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396