Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вяселле – шкляное, адносiны – моцныя!

Гэтая сямейная пара з Чэрвеня – Сяргей і Аксана Калтовічы – яшчэ са школьных гадоў былі ўвесь час калі не побач, дык блізка адно ад аднаго. Яна – родам з Сельгастэхнікі, ён – з Астравоў. Абое заканчвалі СШ №4. І нават класы іх знаходзіліся непадалёк, у межах аднаго блока. А класнымі кіраўнікамі былі муж і жонка – Яўген Антонавіч і Аляксандра Пятроўна Несцяровічы.

 

Вяселле – шкляное, адносiны – моцныя!

 

 

Перш чым узяць шлюб, маладыя людзі сустракаліся тры з паловай гады. Мабільнікаў тады не было, вучыліся ў розных гарадах… Таму – пісьмы, пісьмы, пісьмы… Вось такі стары добры сродак сувязі, зараз амаль забыты…

Шлюб Сяргей і Аксана ўзялі 28 кастрычніка 15 гадоў таму. Мінулай восенню адсвяткавалі прыгожы юбілей – шкляное вяселле. Яго назва кажа пра чысціню і яснасць адносінаў мужа і жонкі. Родныя, знаёмыя, сябры гэтай пары сцвярджаюць – так яно і ёсць.

Гадуюць тата і мама дваіх дзетак – абаяльную Насцю і гарэзніка Дзяніску. Дачушка вучыцца ў шостым класе гімназіі, захапляецца танцамі. Займаецца ў школе мастацтваў па класу фартэпіяна. З задавальненнем удзельнічае ў гімназічным танцавальным калектыве «Lady in black» («Лэдзі ў чорным»). А яшчэ вельмі любіць ладзіць сустрэчы для ўсёй сям’і за прыгожа накрытым сталом. Сынок – першакласнік СШ №4, два разы на тыдзень наведвае спартыўную секцыю па футболе. Раздзяляе і яшчэ адно захапленне таты – рыбалку. Вось толькі пакуль не можа доўга ўсядзець на адным месцы…

Штогод сям’я Калтовічаў абавязкова святкуе дзень вяселля, падчас якога ладзіць рамантычную вячэру, праглядае відэакасету з запісам урачыстага дня. Адпачываюць Сяргей, Аксана, Насця і Дзяніс таксама ўсе разам. Усёй сям’ёй у выхадны могуць і ў футбол паганяць…

– Ідэальных сем’яў не бывае, — зазначыла ў гутарцы Аксана Калтовіч. – У любой здараюцца і спрэчкі, і непаразуменні…

Яно-то так… Але ж узаемнае каханне мужа і жонкі, іх любоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў, прыязнасць у адносінах, агульныя сямейныя традыцыі, на мой погляд, здольныя пераадолець усе цяжкасці…

Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 680

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 465

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 438

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 428

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396