Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Неабходнае ўдакладненне

 

Неабходнае ўдакладненне


У кнізе “Памяць. Чэрвеньскі раён” дзень нараджэння Уладзіміра Іванавіча Нічыпаровіча пазначаны 15-ым сакавіка 1900 года. Паводле афіцыйных крыніц яна іншая. У музеі Вялікай Айчыннай вайны ліст з яго біяграфіяй пачынаецца так: “Нічыпаровіч Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 2 сакавіка 1900 года…” Тое ж чытаем і ў даведачнай картачцы на яго, а таксама ў  Беларускай савецкай энцыклапедыі за 1973 год, дзе падаецца таксама дата і па старому каляндарнаму стылю, у іншых энцыклапедычных выданнях, у дасланым па маёй просьбе з фондаў Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея артыкуле “Герой сорак першага года”. Аўтар яго, былая загадчыца гэта фонда М.Гайдучак, да вайны асабіста ведала Уладзіміра Іванавіча Нічыпаровіча. Вось што яна піша.

 

РАДКІ З АРТЫКУЛА

“Хто ж ён такі, гэты таленавіты военачальнік, стойкі камуніст, верны сын свайго народа?

Палкоўнік Нічыпаровіч Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 2 сакавіка 1900 года ў сяле Багародскае Маскоўскай вобласці, у сям”і рабочага. Юнаком прымаў удзел у кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. З кастрычніка  1917 года — у Чырвонай гвардыі, а з 1918 года — у Чырвонай Арміі. Прайшоў франты грамадзянскай вайны. З 1924 года на камандных пасадах у Беларускай ваеннай акрузе…

… У 1939 годзе ў верасні ўдзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь. 144-ы кавалерыйскі полк 36-й сталінскай дывізіі, камандзірам якой з”яўляўся Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч, у тыя гады дыслакаваўся ў Свіслачы, а асобныя яго эскадроны былі расквартыраваны ў Пацуях, Рудаўцы і Вярдамічах.

Незадоўга да вайны палкоўнік У.І.Нічыпаровіч атрымаў новае прызначэнне. Ён стаў камандаваць 208-й механізаванай дывізіяй 13-га мехкорпуса 10-й арміі. Штаб дывізіі быў у Гайнаўцы, затым у Пружанах….

… Старажылы Свіслачы добра памятаюць Уладзіміра Іванавіча. Жыў ён па вуліцы Савецкай на кватэры. Прымаў актыўны ўдзел у станаўленні Савецкай улады, у правядзенні арганізацыйнай, палітычнай і выхаваўчай работы. За кароткі тэрмін пражывання тут шмат добрага зрабіў для свіслаўчан. Арганізоўваў масавыя тэатралізаваныя конна-спартыўныя святы, бясплатныя кінафільмы на адкрытай пляцоўцы пасялковага парка…

Прозвішчам У.І.Нічыпаровіча названа вуліца ў Пружанах, а на вуліцы Савецкай  устаноўлена мемарыяльная дошка”.

СТО ГАДОЎ І СОРАК ПЯЦЬ

Такім чынам, летась другога сакавіка пазначылася стагоддзем з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Нічыпаровіча. Лёс наканаваў яму ўсяго сорак пяць гадоў жыцця. Але як шмат яны ўвабралі ў сябе гераічнага і адначасова драматычнага! Увесь час яму давялося несці на сваіх плячах  цяжкую ношу адказнасці. Нярэдка жыццё падстаўляла ножку, але ён не падаў, не згінаўся, заставаўся ў любых абставінах сумленным, мужным, бескампрамісным патрыётам.

У ЧЭРВЕНІ СОРАК ПЕРШАГА

Вайна заспела палкоўніка Нічыпаровіча ў мястэчку Гайнаўка Беластоцкай вобласці. 208-я мотастралковая дывізія, якой ён камандаваў, адной з першых прыняла на сябе напад гітлераўцаў. На той момант яна знаходзілася ў стадыі фарміравання і не мела належнай боездольнасці. Не было дастатковай колькасці тэхнікі і ўзбраення. У прыватнасці, танкавы полк, які ўваходзіў  у дывізію, па штатнаму раскладу павінен быў мець 250 танкаў, на самой жа справе не было ніводнага. Не мелі належнага ўзбраення і 2000 байцоў. Астатнія падраздзяленні дывізіі паспелі ўкамплектавацца толькі на 70-80 працэнтаў.

У такіх складаных умовах давялося адбіваць атакі гітлераўцаў, утрымліваючы абарону. Што выпала ў той час на яго долю і падначаленых, бачна з даклада Нічыпаровіча Ваеннаму Савету Заходняга Фронту, які датаваны 2 ліпеня 1942 года. Ён паведамляў наступнае: “…З астатнімі часцямі я паспяхова ўтрымліваў абарону да 25 чэрвеня, трапляў 2 разы ў акружэнне і выходзіў з яго. А 25 чэрвеня 1941 года атрымаў загад прыкрываць адыход 10-й арміі на рубяжах м.Нараўка, м.Свіслач, м.Ваўкавыск. Гэты рубеж я утрымліваў да 1 ліпеня 1941 года да апошняга патрона і снарада, маючы правей сябе 29-ю мотадывізію.  Пад Ваўкавыскам удалося разбіць мотацыклетны нямецкі полк. З боку праціўніка асабліва моцнага націску не меў, акрамя моцнай бамбёжкі з паветра.

У ноч з 31-га чэрвеня на 1 ліпеня (тут недакладнасць, бо у чэрвені 30 дзён. Відаць, з 30 чэрвеня на 1 ліпеня — аўт.) падышоў да ракі Зэльва, дзе трапіў пад агонь нямецкага дэсанта, панёс страты, але ўсё ж прарваўся і рушыў  паўночней Слоніма. Па дарозе зноў трапіў пад бамбёжку і абстрэл дэсантаў.

Нарэшце я застаўся з камандзірам штаба дывізіі і невялікай колькасцю байцоў. Весці арганізаваны бой было нельга, і я перайшоў да партызанскіх дзеянняў, рухаючыся ў накірунку фронту…”

Як засведчана ў біяграфіі Нічыпаровіча, дывізія была амаль поўнасцю разбіта ў цяжкіх абарончых баях у межах Беласток-Пружаны, а затым Стоўбцы-Фаніпаль. З групай ваеннаслужачых  Нічыпаровіч прабіваўся з акружэння, захаваўшы Сцяг дывізіі.

Ці віна іх у тым, што яны адступалі? Гэта віна тых, хто не падрыхтаваў краіну да вайны, што дазволіла ворагу, стварыўшы танкавыя і паветраныя армады, забяспечыўшы сабе значную ваенна-тэхнічную перавагу, узламваць абарончыя рубяжы, расчляняць і акружаць цэлыя арміі. Гэта віна тых, хто яшчэ ў 1928 годзе адхіліў дакладную запіску начальніка штаба Чырвонай Арміі Тухачэўскага аб настойлівай неабходнасці стварыць магутныя бронетанкавыя і авіяцыйныя войскі, пераўзброіць армію, забяспечыць яе аўтаматычнай зброяй.

Але рэакцыя на запіску была зусім іншай. Пазнаёміўшыся з ёй, Сталін палічыў аўтара амаль пазбаўленым розуму. Тухачэўскі быў зняты з пасады начальніка штаба, а ў 1937 годзе разам з групай буйных военачальнікаў аб”яўлены нямецкім шпіёнам і расстраляны.

…І вось яны адступалі. Для цывільнага насельніцтва, ды і для большасці ваенных, першыя дні вайны здаваліся кашмарам, які цяжка паддаваўся тлумачэнню. Аднак усе былі ўпэўнены, што пройдзе некалькі дзён, і кашмар гэты скончыцца. На шляху да Стоўбцаў, паводле вышэйназванага даклада Нічыпаровіча, частка камандзіраў і байцоў па розных прычынах адсеялася. З яго падначаленых засталося не болей як 60 чалавек. З імі пад вёскай Фаніпаль 16 ліпеня Нічыпаровіч уступіў у бой з фашысцкай ротай, якую амаль знішчыў. Сам страціў 11 чалавек. З невялікай групай акружэнцаў ён узяў накірунак на Мінск.

ВЫМУШАНЫ ПРЫПЫНАК

Дні вымушанага адступлення, падчас якога дывізія была разбіта, зліліся  для Нічыпаровіча ў адзін нясцерпны душэўны цяжар, фізічны боль. Фронт адыходзіў усё далей і далей. Прарываючыся з акружэння, ён захварэў і вымушаны быў застацца ў акупаваным немцамі Мінску, які стаў ужо тылавым горадам. Было гэта ў канцы ліпеня 1941 года. Прыйшоў ён сюды з Рыгорам Івановым, які да вайны і ў першыя яе дні быў камісарам 26-й дывізіі і таксама апынуўся ў акружэнні. Дзе-нідзе ад руінаў падымаўся лёгкі дымок, патыхала гарэлым. Спякотнае ліпеньскае сонца бруіла над горадам трапятковае марыва.

Перапрануўшыся ў адной з вёсак у цывільнае адзенне, яны на першым часе жылі ў развалінах дома па вуліцы Фрунзе. Паставілі там два абгарэлыя ложкі, заслалі іх мешкавінай. Прадуктамі дапамагала цешча Нічыпаровіча Будзіловіч, якая жыла ў Мінску. Уладзімір Іванавіч меў фіктыўныя дакументы на селяніна суседняй з Мінскам вёскі Масюкоўшчына, але на першым часе адкрыта з”яўляцца з імі  лічыў небяспечным. Цывільная вопратка не магла схаваць ад вопытнага вока бездакорную выпраўку прафесійнага вайскоўца. Да таго ж, немцы вялі “паляванне” на камуністаў, якія засталіся ў горадзе. Нават тых, хто здолеў замяніць дакументы і адрасы, варожыя спецслужбы хутка “вылічылі” і нямецкія патрульныя службы і камендатуры атрымалі ад сваёй разведкі такую інфармацыю: “Усе пашпарты серыі П-КТ з прыблізным нумарам №685000– фальшывыя”.

(Працяг будзе)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 371

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 421

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 392