Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ачуняла матуля ў дзень Перамогi

Ачуняла матуля ў дзень Перамогi

Н
абліжаецца 66-ая гадавіна Перамогі. І мне хочацца выканаць запаведнае жаданне маёй матулі, якой сёлета споўніцца 85 гадоў. Яна даўно просіць нас напісаць у газету ўспаміны аб тым, як жылі ў акупацыі і змагаліся з ворагам яе землякі – ураджэнцы самай прыгожай, на мой погляд, вёскі Петравінка, што суседнічае з пасёлкам Азёрны і вёскай Убель.

… Калі пачалася вайна, матулі, Валянціне Лукінічне Крывіцкай, ішоў пятнаццаты год. У гэтым узросце ўсе падзеі ўспрымаюцца вельмі востра, і памятаюць аб іх усё жыццё. Таму мы з самага дзяцінства чулі ад яе шмат расповедаў пра жахі вайны, пра барацьбу партызанаў, атрад якіх дзейнічаў у кліноцкіх лясах.

Першымі прыкметамі вайны былі абпаленыя абрыўкі паперы, якія даляталі па ветры да вёскі, відаць, ажно з гарэўшага ад бамбёжак Мінска. Потым па дарозе за вёскай адступалі нашы войскі, затым па ёй жа прайшлі нямецкія захопнікі. Так Петравінка апынулася пад акупантамі.

Многа гора давялося перажыць яе жыхарам. Мама расказвае, што ні па вуліцы нельга было прайсці без страху, ні ў поле выйсці. Аднойчы, калі яны з бацькам сеялі жыта, па іх з боку вёскі Смоленка пачалі страляць з гарматы. На шчасце, не патрапілі. Ім удалося схавацца ў бліжэйшым лесе. На полі кінулі і жыта, і барану…

А колькі даводзілася ўцякаць ад абстрэлу і бамбёжак з вёскі і начаваць у лесе! Мама расказвае, што першай справай яна як старэйшая і спрытнейшая хапала на повад карову і з ёй уцякала ў лес. Там начавала. Бывала, што адстаўшы ад сям’і. У лістападзе, каб не замерзнуць ноччу, спала, прытуліўшыся да каровінага боку…

Простыя людзі, такія, як мая бабуля, Агаф’я Мікалаеўна Крывіцкая, пяклі хлеб для партызанаў. Мая матуля часта насіла яго і малако ў лес народным мсціўцам.

Самы жах перажылі жыхары Петравінкі і Убеля, калі ў 1943 годзе немцы спалілі іх вёскі. Матуля расказвае, як выганялі з хат і зямлянак людзей, а хаты ўслед падпальвалі. Вяскоўцаў гналі па вуліцы. Ва Убелі сагналі ўсіх у хлеў. Але, на шчасце, не паспелі падпаліць, бо з валевачоўскага лесу падаспелі партызаны. Завязаўся жорсткі бой са стралянінай, людзі пачалі разбягацца. Ніхто не ведаў, дзе родныя, ці жывыя яны. Мая мама кінулася ў бульбяную баразну і ляжала, баючыся ўзняць галаву. Міма прабягаў партызан. Пытаецца: «Дзяўчынка, ты не параненая? Калі не, бяжы адсюль у лес. Як пашанцуе, то не заб’юць…»

З аднаго боку, людзям пашанцавала – яны засталіся жывыя. А з другога… Усё ж згарэла, пачаўся голад. Калі ў ліпені 44-га на фронт праводзілі бацьку, то зварылі поліўку з бульбінак, якія выраслі ў склепе на парастках. Сэрца абліваецца крывёю, калі слухаем расповеды мамы пра тое, як хацелася ім есці, як пастаянна адчувалі голад. У гэты час памёр ад дыфтэрыту малодшы брат. Папрасіўся: «Валя, панасі мяне на ручках». І так у яе на руках і памёр… Потым, у канцы вайны, і сама матуля захварэла на тыф. Пашчасціла ачуняць. І першы раз пасля хваробы мая васемнаццацігадовая мамачка ўстала на ногі ў Дзень Перамогі. Усе людзі з радасцю спяшаліся на мітынг у Смілавічы. А яна, як старэнькая бабулька, з кіёчкам, ледзь выйшла з зямлянкі на сонейка…

Мы, дзеці і ўнукі, стараемся зберагчы матуліны ўспаміны. Яны яскравыя, як і ўсе пачуцці, якія перажываюцца ў маладосці. Вельмі шкада, што на самую прыгожую пару ў жыцці маёй мамачкі выпалі такія выпрабаванні.

Яна заўсёды заканчвае свае аповеды словамі: «Не дай вам Бог, дзеткі, зведаць вайны. Ні вам, ні вашым дзецям і ўнукам…»

Таццяна ЗАБАЎСКАЯ,

г.п.Смілавічы

P.S. На жаль, з кожным годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны становіцца ўсё меней і меней. Ды і тых, хто быў у вогненныя саракавыя дзецьмі, таксама ўжо няшмат. Але ім ёсць што ўспомніць і пра што распавесці нам…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 675

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396