Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ніна Іванаўна АДАМОВІЧ: «ЛЮБОЎ ДА ІХ МНЕ ПРЫВІЛІ НАСТАЎНІК І БІБЛІЯТЭКАР…»

Любоў да чытання кніг прывілі мне настаўнік рускай мовы і літаратуры Філіп Нікіфаравіч Кавалёў і яго жонка, бібліятэкар. У нашай вёсцы Яўкіна Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці была пачатковая школа. Тут дзеці заканчвалі чатыры класы. А затым паступалі ў пяты — сярэдняй школы, якая знаходзілася ў чатырох кіламетрах ад нашай вёскі.

Ніна Іванаўна АДАМОВІЧ:  «ЛЮБОЎ ДА ІХ МНЕ ПРЫВІЛІ НАСТАЎНІК І БІБЛІЯТЭКАР…»

Там ужо вучыліся два мае браты – Васіль і Аляксей (на жаль, іх ужо няма). Яны неаднойчы расказвалі мне пра Філіпа Нікіфаравіча, пра тое, што ён на першых жа ўроках будзе гутарыць з пяцікласнікамі: што яны чыталі ўлетку, якія вершы ведаюць на памяць… Я зараней вырашыла, што прадэкламую ўрывак з «Яўгена Анегіна» А.С.Пушкіна – «Ліст Таццяны да Анегіна».

Упершыню я яго пачула, седзячы на печцы, калі брат вучыў той самы «Ліст…» Урывак настолькі мяне захапіў, што і я захацела яго вывучыць. Калі брат пайшоў катацца на лыжах, я перапісала ўрывак і за некалькі дзён вывучыла. А затым часта паўтарала, ідучы ў школу і са школы, збіраючы грыбы і ягады…

І вось першы ўрок рускай літаратуры ў новай школе. У клас уваходзіць настаўнік, вітаецца і пачынае па спісу знаёміцца з вучнямі. Даходзіць чарга да мяне: «Кавалёва! О, дык у мяне цёзка па прозвішчу! Ну, давайце з Вамі (ён усіх вучняў называў на «Вы») пагутарым. Што чыталі ўлетку? Можа, што-небудзь на памяць прадэкламуеце?» Я назвала з дзясятак дзіцячых кніг, якія былі ў нашай маленькай школьнай бібліятэцы (іх перачытвала некалькі разоў), і пачала дэкламаваць на памяць: «Я к Вам пишу – чего же боле? Что я могу еще сказать?..» Настаўнік са здзіўленнем паглядзеў на мяне, закрыў твар рукамі, плечы затрэсліся ад смеху… Я крыху разгубілася, але дачытала ўрывак да канца.

Настаўнік пасядзеў крыху, адняў рукі ад твару і сказаў: «Малайчына! Я стаўлю Вам «пяцёрку»! А смяяўся, бо тое, што Вы чыталі, не для Вашага ўзросту. «Яўгена Анегіна» мы будзем вывучаць у восьмым класе. Вам жа раю завучваць пакуль вершы для дзяцей».

Акрыленая пахвалой настаўніка, я старанна рыхтавалася да кожнага ўрока рускай мовы і літаратуры, часта адказвала на пастаўленыя Філіпам Нікіфаравічам пытанні. Ён заўважыў гэта і аднойчы прапанаваў: «Хадземце са мной у бібліятэку». «Таццяна Ягораўна, — сказаў там, — калі ласка, падбірайце кнігі для гэтай дзяўчынкі. Яе трэба развіваць, і з яе будзе толк». А мне ён параіў узяць сшытак, падзяліць яго на дзве часткі. У адной занатоўваць незразумелыя для мяне словы, сэнс якіх ён пазней патлумачыць, а ў другой – словы, напісанне якіх нельга праверыць правіламі.

З таго дня я часта наведвала бібліятэку, а Таццяна Ягораўна кіравала маім чытаннем да самага заканчэння школы, за што я ёй удзячна ўсё жыццё.

І вось школа скончана. Пытання аб выбары прафесіі проста не было – стану настаўнікам рускай мовы і літаратуры, як Філіп Нікіфаравіч! Вялікая колькасць прачытаных кніг, работа са словамі зрабілі сваю справу: пры паступленні на філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) за сачыненне па рускай літаратуры я, вучаніца з глыбінкі Смаленскай вобласці,  атрымала «выдатна»!

А затым пачалася напружаная вучоба ва ўніверсітэце. Нас займалася ўсяго некалькі чалавек з вёсак. У асноўным жа, студэнтамі былі мінчане, і сярод іх — Наталля Машэрава, дачка першага сакратара ЦК КПБ, Наталля Скарапанава, дачка міністра сельскай гаспадаркі, Наталля Куляшова, дачка прафесара Ф.І.Куляшова – выкладчыка БДУ… На першых семінарскіх занятках мы, вясковыя, пачуваліся ніякавата: не параўнаць жа іх эрудыцыю з нашай…

І зноў мяне выручылі кнігі і добры чалавек – загадчыца бібліятэкі імя Я.Купалы г.Мінска Л.Пятрова. Яна заўважыла, што я праседжваю ў бібліятэцы да самага закрыцця, і аднойчы загаварыла са мной. Даведаўшыся пра мае праблемы, сказала, што будзе дапамагаць: падбіраць літаратуру да семінарскіх заняткаў, знаёміць з навінкамі… А яшчэ параіла запісваць вершы, якія падабаюцца, і завучваць іх (добрая трэніроўка памяці). Дарэчы, я і зараз так раблю…

З таго моманту я пачувалася ўпэўнена падчас семінарскіх заняткаў. А на вечарыне «Мой любімы паэт» зрабіла паведамленне (без шпаргалкі!) па творчасці А.Кальцова і прачытала на памяць яго вершы. Маё выступленне ацаніў «гроза» студэнтаў усіх пакаленняў Ф.І.Куляшоў і нават прапанаваў пісаць у яго курсавую.

Прайшоў пэўны час, і студэнты, якія лічылі сябе вышэй за нас, дзяўчат з правінцыі, зразумелі, што дзякуючы свайму працалюбству мы можам шмат чаго дасягнуць, і перасталі ставіцца да нас скептычна. А калі мы пазнаёміліся з маім будучым мужам, дык літаральна не вылазілі з «Купалаўкі» (пасля лекцый, вядома ж). Ён таксама аказаўся кнігалюбам. Час ад часу мы з ім зазіралі ў букіністычную краму і куплялі танныя кнігі, якія спатрэбіліся затым у працы.

Думаю, не варта расказваць, колькі давялося прачытаць (і перачытаць!) твораў, манаграфій, метадычнай літаратуры за 35 гадоў працы настаўнікам рускай мовы і літаратуры… Гэта заняло б дужа шмат месца на газетных старонках…

Калі выйшла на пенсію, з’явілася шмат вольнага часу. І я пачала перачытваць класіку. Здараецца, якуюсьці фразу ці ўрывак перачытваю па некалькі разоў, знаходзячы для сябе тое, што кранае душу, хвалюе, прымушае перажываць… Чытанне робіць маё жыццё насычаным. З кнігамі не даводзіцца сумаваць, думаць пра старасць і хваробы…

Вельмі люблю чытаць творы на беларускай мове, хаця я яе і не вывучала ў расійскай школе. А калі чытаю кнігі пра вясковае жыццё, у думках пераношуся ў сваю вёску Яўкіна, якая размешчана ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Беларуссю, прыгадваю сваіх аднавяскоўцаў, сенакос, жніво, забавы дзяцей, святы… І на душы робіцца сумна, што ўсяго гэтага я больш не ўбачу і не пачую: наша вёска амаль што вымерла. Па дадзеных з Інтэрнэту, у ёй жыве ўсяго некалькі чалавек. Але светлыя ўспаміны аб пражытых там гадах застануцца ў мяне на ўсё жыццё. У гэтым дапамагаюць і кнігі беларускіх класікаў…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394