Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Другой Чэрвеньскай школе сёлета 90 гадоў

Другой Чэрвеньскай школе сёлета 90 гадоў

У нашай газеце за 4 лютага гэтага года змешчаны артыкул

«75 школьных лет. Червенская русская школа № 2 открылась в 1936 году».

Там паўтараюцца памылкі  і недакладнасці, што былі  ў такім жа артыкуле пяць гадоў назад. Справа ў тым, што іх аўтары не жылі ў Чэрвені, не вучыліся і не працавалі тут раней. Не здагадаліся нават адкрыць кнігу “Памяць. Чэрвеньскі раён”.

Мае бацькі – настаўнікі з 20-х гадоў – працавалі ў  Чэрвеньскай сярэдняй школе №2  ў саракавыя-пяцідзесятыя гады і адсюль пайшлі на пенсію. Я скончыў гэтую школу ў 1950 годзе (трэці пасляваенны выпуск) і выкладаў  у ёй з 1958 па 1971 год.

Тут вучыліся і мае дзеці. Таму павінен зрабіць некаторыя ўдакладненні.

На пачатку 20-х гадоў у Ігумені працавалі яўрэйская і польская школы-пяцігодкі, а таксама першая беларуская сямігодка, пераўтвораная ў 1921 годзе з вышэйшага пачатковага вучылішча. У 1922 годзе рашэннем Народнага камісарыята асветы была адчынена другая Ігуменьская беларуская школа-сямігодка. У ёй працавала 19 настаўнікаў. Дырэктарам школы была назначана тутэйшая настаўніца Марыя Фёдараўна Ерамеева (на здымку ўверсе), выпускніца Мінскай жаночай гімназіі. Навучанне ў пачатковых класах вялося на беларускай мове, у старэйшых  – на расейскай. Савецкая ўлада на працягу 20-х гадоў праводзіла палітыку беларусізацыі, гэта адлюстравалася і на мове школьнага выкладання. Але ўжо на пачатку 30-х беларусізацыя была прыпыненая.

У 1936 годзе польская і яўрэйская школы былі ліквідаваныя, і ў Чэрвені   створана руская пачатковая школа №3, якая ў 1938 годзе пераўтворана ў няпоўную сярэднюю школу (сямігодку).  Трэцяя школа размяшчалася  па вуліцы Бабруйскай (цяпер Гарбачова), у будынку, які чэрвеньцы спрадвеку называюць «Чырвоная школа». Там цяпер Дом дзіцячай творчасці. Дырэктарам школы была Марыя Мікітаўна Тумар (на здымку злева). Бацькі мае, што ў той час працавалі ў першай школе,  аддалі мяне ў Чэрвеньскую рускую няпоўную сярэднюю  школу №3 ў 1940 годзе, і я паспеў да вайны скончыць першы клас. Сёмага класа ў школе не было, самы старэйшы перад вайной быў шосты клас. Аб гэтым сведчаць яго навучэнцы Ігар Уладзіміравіч Катко і, хай Бог дае яму здароўе, Аляксандр Васільевіч Ажар.

Другая Чэрвеньская школа размяшчалася ў вялізным драўляным двухпавярховіку па вуліцы Луначарскага (згарэў у 1942 годзе). Яе калектыў дасягнуў добрых вынікаў, што было адзначана дзяржавай. У 1939 годзе настаўнік Чэрвеньскай сярэдняй школы №2  М.Б.Голуб  быў узнагароджаны ордэнам Леніна, яму было прысуджана ганаровае званне «Заслужаны настаўнік школы БССР«.  Дырэктар школы  І.Я.Атрашэнка быў узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць».

Акупацыя доўжылася тры гады. 2 ліпеня 1944 года Чэрвень быў вызвалены ад фашыстаў (менавіта ў гэты дзень я віншую землякоў са святам). Катастрафічна не хапала настаўнікаў, каб пачынаць  навучальны год. Вырашылі падрыхтаваць іх паскораным метадам. Былі створаны так званыя «галалобаўскія» курсы (настаўнік Міхаіл Сцяпанавіч Галалобаў – іх кіраўнік). Першы выпуск быў зроблены праз  адзін месяц, другі – больш варты – праз два ці тры месяцы. Школы раёна былі забяспечаны хуткаспечанымі настаўнікамі, якія ў далейшым  павышалі свой узровень завочна  ў педвучылішчах, педінстытуце.

У горадзе 1 верасня 1944 года расчынілі дзверы беларуская сярэдняя школа № 1  і  сярэдняя школа № 2, якую  зрабілі  рускай.  Другая школа да 1956 года займала тры будынкі на цэнтральнай вуліцы  горада:  будынак Чырвонай школы (пачатковыя класы), будынак на рагу вуліц Карла Маркса і Савецкай (5-7 класы) і будынак насупраць рынка (старэйшыя класы).  Першым пасляваенным дырэктарам  у  1944-45 навучальным годзе быў настаўнік матэматыкі, партызанскі камісар, Валянцін Яўгенавіч Ярмак. Генрых Ісакавіч Хаздан кіраваў школай з 1945-га па вясну 1950 года, яго змяніў Мікалай Дзянісавіч Лабудзеў (ён мяне выпускаў), а ў 1951-м кіруючая пасада перайшла да С.П.Малішэўскага…  А далей, як  у артыкуле ад  4 лютага 2012 года.

Мае чатырнаццаць гадоў працы ў другой школе прыйшліся на час, калі калектыў узначальваў Аляксей Дзімітравіч  Белагорцаў. Мы працягвалі добрыя традыцыі  Чэрвеньскай  школы № 2, адкрытай у 1922 годзе. Мы ганарыліся тым, што нашу школу ў 1939 годзе скончыў Мікалай Мікалаевіч Зяневіч,  лётчык, які  геройскі загінуў у 1944-м у небе Малдавіі, імя якога носіць адна з вуліц нашага горада. Мы ганарыліся, што ў нашай школе вучылася Герой сацыялістычнай працы Роза Кандрацьеўна Прусава (Пашкевіч).  Мы ганарыліся ўсімі добрымі справамі нашых выпускнікоў, нашых людзей.  І зусім незразумела, з якіх такіх меркаванняў новае кіраўніцтва школы  выбрала іншую дату нараджэння нашай Alma Mater.

У наступным сваім артыкуле хачу расказаць, як мы жылі і вучыліся ў першыя пасляваенныя гады, узгадаць добрым словам нашых настаўнікаў. І яшчэ расказаць, чым жыла  школа ў шасцідзясятыя, калі я быў яе настаўнікам. У заключэнне віншую калектыў Чэрвеньскай сярэдняй школы № 2 з дзевяностагоддзем, зычу здароўя і плёну ў служэнні роднай краіне.

Уладзімір Дарагуж,  краязнаўца

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 348

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391