Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“СТАРОНКІ КАМЕННАГА ЛЕТАПІСУ”

“СТАРОНКІ КАМЕННАГА ЛЕТАПІСУ”

(Заканчэнне. Пачатак

у №№ 124-125)

Добры след… Кожнаму з нас хочацца, каб ён застаўся. А што для гэтага робім? А што трэба зрабіць? І ці паспеем? Гэтыя думкі ўсплываюць і ў наступным турыстычным месцы — Крошыне.

Чаму?  Ды таму, што тут нарадзіўся Паўлюк Багрым, адзіны верш якога “Зайграй, хлопча малы” захаваўся, і мы добра ведаем са школы, бо з’яўляецца хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. З-за гэтага стала шырока вядомым і само мястэчка Крошын. У мясцовым касцёле на відным месцы  верш змешчаны так, каб кожны змог яго прачытаць. Чытае ўслых для нас знакаміты твор і наш экскурсавод:

“Зайграй, зайграй, хлопча малы,

І ў скрыпачку, і ў цымбалы

А я зайграю ў дуду,

Бо ў Крошыне жыць не буду.

Бо ў Крошыне пан сярдзіты,

Бацька кіямі забіты,

Маці тужыць, сястра плача:

“Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..”

А затым распавядае пра тыя версіі, якія апошнім часам існуюць наконт аўтарства, спасылаючыся на кнігу баранавіцкага краязнаўцы Міхася Маліноўскага “Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі”, выдадзеную ў 2006 годзе. Зразумець, чаму з’явіліся нейкія здагадкі, няцяжка: звестак пра Паўлюка Багрыма дайшло да нашага часу надта мала, ды і тыя супярэчлівыя. Вось некаторым даследчыкам і думаецца, што, магчыма, аўтар хтосьці іншы — напрыклад, былы навагрудскі адвакат паўстанец Ігнат Яцкоўскі, які надрукаваў гэты верш у сваёй кнізе “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды».

А магчыма ў Крошыне жылі два Паўлюка Багрымы? Другі — цёзка — таксама таленавіты, але ў іншай — кавальскай справе, а людзі звязалі два лёсы ў адзін… Словам, здагадак шмат, але пакінем іх навукоўцам. А мы ў касцёле любуемся майстарскім тварэннем каваля Багрымы — цудоўным жырандолем. Такой складанай рэчы ручной работы наўрад ці яшчэ дзе пабачыш, бо майстар меў небывала багатую фантазію і залатыя рукі. Свяцільнік зроблены ў выглядзе абруча, які падвешваецца на трох металічных жгутах і нагадвае карону ў месцы іх злучэння. Прыгожая ажурная коўка, у арнаменце крыжы чаргуюцца з падсвечнікамі, на жгутах і цэнтральнай падвесцы — невялічкія жаўрукі. Нягледзячы на тое, што метал цяжкі і цёмны, жырандоль здзіўляе вытанчанасцю, дакладнасцю кожнай дэталі і на выгляд здаецца лёгкім. Небывалае ўпрыгажэнне вясковага храма!

Паўлюк Багрым пражыў каля 80 гадоў, пахаваны на могілках за касцёлам. Тут яму можна пакланіцца, бо ўстаноўленая надмагільная пліта (кажуць, ужо трэцяя па ліку), што мы і робім, схіліўшы гадовы ў жалобным смутку.

Цяжкія часы, складаныя лёсы… Развітваемся з мужнымі і таленавітымі продкамі, каб прадоўжыць падарожжа. Заязджаем у Баранавічы, цікавімся двумя хрысціянскімі святынямі — праваслаўным Пакроўскім саборам, асвечаным у гонар Святых Жонак-Міраносіц (жанчын, чыё жыццё з’яўляецца прыкладам служэння хрысціянству) і самым старым у горадзе каталіцкім касцёлам Узвіжання Святога Крыжа. А затым накіроўваемся ў Косава. Вядома, не мінаем тут Троіцкі касцёл неараманскага стылю, дзе 12 лютага 1746 года хрысцілі Тадэуша Касцюшку, але асноўную частку свайго часу прысвячаем наведванню сядзібы-музея Касцюшкі і Косаўскага палаца — былой багатай рэзыдэнцыі графаў Пуслоўскіх.

Сядзіба-музей ва ўрочышчы Мерачоўшчына захапляе, і мы з задавальненнем слухаем цікавы аповед тутэйшага экскурсавода, разглядаем экспазіцыі, выстаўленыя для агляду даўнія рэчы хатняга ўжытку, побыту, фотаздымкі і многае іншае, што раскрывае тагачаснае жыццё, лёс Тадэуша Касцюшкі. Купляем на памяць сувеніры ў кіёску, гуляем па прыгожаму падворку, па востраву закаханых, любуемся маляўнічым наваколлем, з прыемнасцю ўдыхаем водар цёплага летняга паветра, настоены на травах і кветках…

Музей, як нам расказалі,  быў створаны пасля таго, як археолагі раскапалі падмурак і склеп былой сядзібы Касцюшкаў. Зараз у ім шэсць пакояў з экспанатамі. У 2009 годзе падчас святкавання дня нараджэння Касцюшкі, музей ад польскіх фундатараў атрымаў у падарунак адзенне сялян-паўстанцаў, копію  сукманы, у якой змагаўся Касцюшка ў час паўстання. Так што мы добра маглі ўявіць яго аблічча паўстанца — убранне светлага колеру з упрыгажэннямі.  Прыцягвае ўвагу і выстава “Паплечнікі”. Яна распавядае пра людзей, з якімі ён ваяваў, якія прайшлі з ім па жыцці ў самыя адказныя моманты.

У музеі знаходзяцца фотакопіі малюнкаў, якія выканаў Тадэуш, калі вучыўся ў Францыі. Там ён навучаўся ваеннай справе і па сваёй ініцыятыве наведваў заняткі жывапісу. Зараз трыццаць арыгіналаў яго малюнкаў знаходзяцца ў каралеўскім замку ў Варшаве.

Жыццё Касцюшкі склалася асаблівым чынам. Пасля Францыі ён адпраўляецца  ў Паўночную Амерыку, каб падтрымаць амерыканцаў  у барацьбе з англічанамі.  Тадэуш Касцюшка вызначыўся як таленавіты інжынер і вайсковец, што было заўважана і высока ацэнена будучым першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў генералам Дж. Вашынгтонам. З яго рук ён атрымаў ордэн Цынцынанта, упрыгожаны дэвізам: «Усё аддаў дзеля выратавання Рэспублікі».

А калі вярнуўся на Радзіму, вайсковай пасады не атрымаў. Давялося баявому генералу заняцца звычайнымі клопатамі вясковага жыхара. Праз нейкі час з’ехаў у Еўропу. Памёр Тадэуш Касцюшка беспатомным у Швейцарыі ў доме свайго сябра Франца Цэлтнера, пакінуўшы яго дачцэ большую палову нажытага скарбу. Паколькі цела такіх знакамітых людзей раней не хавалі, яго забальзаміравалі і перавезлі ў Кракаў у імянны саркафаг. Урна з сэрцам знаходзіцца ў каралеўскім замку ў Варшаве.

У даследчыкаў існуе версія, быццам менавіта кіраўніку нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэушу Касцюшку Пуслоўскія прысвяцілі пабудову свайго палаца, а таксама ўзялі шэфства за ягоным родным домам у суседняй Мерачоўшчыне. Так яно было ці не, але менавіта  з музейнага падворка адкрываецца фантастычны від на былы прэтэнцыёзны палац, спланаваны аўтарытэтным польскім архітэктарам Францішкам Яшчалдам у 1830-х гадах. І быў гэты палац у ХІХ стагоддзі, калі меркаваць па  гістарычных звестках,  адным з прыгажэйшых і шыкоўнейшых у Еўропе. Нам распавялі падчас экскурсіі, што ў палацы змяшчалася 100 пакояў і ні адзін не меў падабенства да другога:  “блакітны”, “залаты”, “срэбны”… У шкляным пакоі была шкляная падлога, а пад шклом плавалі рыбкі — сапраўдны акварыум пад нагамі. Неверагодна, але  палац быццам бы меў такую акустыку, што пляснеш у далоні ў адным канцы, а чутно ў іншым. Калі дытыкнешся да сцяны ці варотаў, загучыць музыка, якую  пачуюць ва ўнутраных пакоях (напэўна, у дапамогу пільным ахоўнікам). А яшчэ ў палацы жыў леў, якога  выпускалі гуляць па калідорах…

Цікавае і такое паданне: быццам графіня Пуслоўская надта любіла катацца на санях. І каб дагадзіць любімай жонцы, граф катаў яе не толькі зімой, але і летам. Тэрасы парка засцілалі белым палатном і пасыпалі соллю, па якой графіня і каталася на санях. Вось такімі неверагоднымі былі забавы багатых!

Вакол гэтага дзіўнага палаца шмат і дзіўных паданняў. Прыдумалі іх ці існавалі рэальныя падставы — застаецца толькі здагадвацца. Ва ўсялякім разе слухалі мы іх з асаблівай цікавасцю. І пад вялікім ўражаннем накіраваліся ў Ружаны, дзе таксама сёе-тое захавалася ад былога палаца іншага слыннага роду — Сапегаў. Здавалася, здзівіць нас ужо больш нічым немагчыма. І ўсё-такі гэта, як мы ўпэўніліся, памылковае меркаванне. Фантазія ў тагачасных забудоўшчыкаў была надзвычай багатай і непрадказальнай. Нават тое, што дайшло да сённяшніх дзён, на дзіва відовішчнае. Цэнтральны ўезд Ружанскага палаца з трыма пралётамі,   аздобленымі прыгожым скульптурным рэльефам   — ну якраз як трыумфальная арка ў Парыжы, а калі ступаеш ва ўнутраны паўкругам прасторны двор — быццам апынаешся ў рымскім калізеі. Так і хочацца ўсклікнуць: нішто сабе!

Відавочна, магнаты Сапегі  сапернічалі з Радзівіламі і Агінскімі не толькі за дзяржаўныя тытулы ці палітычны ўплыў, уладу ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, але і ва ўзвядзенні сваіх рэзідэнцый. Дарэчы, Сапегам, акрамя  Ружанскага, належалі палацы ў Дзятлаве, Дзярэчыне, іншых месцах.  Самай яркай фігурай старажытнага роду  быў Леў Сапега. Уяўляеце, у няпоўныя 23 гады ён займаў пасаду сакратара Вялікага Княства Літоўскага, потым больш трох дзесяткаў гадоў быў вялікім канцлерам — другім чалавекам пасля вялікага князя. Гэта пад яго кіраўніцтвам  створаны самы прагрэсіўны на той час збор федэральнага права – трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага. Ружаны сталі ўладаннямі Сапегаў у 17 стагоддзі. Тут і пабудавалі жылую рэзідэнцыю.

У госці да Сапегаў прыязджалі польскія каролі. Ім тут было на што паглядзець. Гаспадары мелі вялікую бібліятэку, багаты рукапісны архіў, карцінную галерэю, найбуйнешы на Беларусі тэатр з балетнай групай і аркестрам. Каралі атрымлівалі шыкоўныя падарункі з золата, пушніны і задаволеныя, зразумела, пазней  дастойна аддзячвалі гасцінных Сапегаў. Прыязджалі і іншыя дастойныя госці, знакамітыя асобы.  У 1863 годзе ў Сапегаў нейкі час затрымаўся мастак Напалеон Орда, сведка таму — выкананы з натуры малюнак палаца.

Цікава, што пры палацы працавалі вытворчасці па вырабу прыгожых шаўковых паясоў, шпалераў, кафлі, абрусаў з гербамі, суконная фабрыка. Так што слава аб прадукцыі тутэйшых майстроў ішла далёка за межы дзяржавы. А некаторыя ўзоры тагачасных вырабаў мы пабачылі на ўласныя вочы. І асабіста мне падалося, што ніяк непараўнальныя яны з сучаснымі па малюнку і якасці, пераўзыходзяць нават сённяшнія італьянскія брэнды. Напрыклад, кафля, шпалеры… Вельмі прыгожыя і іншыя даўнія рэчы.

Ружанскаму палацу больш пашанцавала ў параўнанні з суседнім Косаўскім: тут раней пачаліся рэстаўрацыйныя работы, а таму ўжо прымаюць наведвальнікаў некалькі гатовых для агляду музейных пакояў — большасць з іх на другім паверсе цэнтральнай часткі палаца. Як нам расказалі, раней тут знаходзіліся парадная зала, жылыя пакоі, кабінет, бібліятэка, а пад будынкам у вялізных склепах захоўваліся зброя, архіў, прадукты харчавання. Існуе версія, што падземны ход злучаў палац з царквой у Сынкавічах і палацам у Косава.

Такім палац у 1784-1788 гадах перабудаваў прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бекер — з крыжападобнага ў сіметрычны. А перад палацам узвёў парафіяльны касцёл, кляштар базыльян,  могілкавую капліцу і заезны двор.  Ён спраектаваў і мудрагелісты парк з каналамі, вадаёмамі, ліпавымі алеямі. Да пейзажнай зоны далучаўся звярынец.

Вынік таленавітай творчасці спадабаўся гаспадарам, і Бекер атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160 злотых — тады вельмі вялікія грошы.

За веліч і прыгажосць ружанскі палац называлі “беларускім Версалем”. Справа ў тым, што планіроўка  нагадвала французскі Версаль – сімвал магутнасці і абсалютнай ўлады караля Людовіка XIV. Існуе меркаванне, што Бекер імкнуўся гэтым падабенствам падкрэсліць веліч роду Сапегаў. Шкада, што палац не захаваўся ў былым выглядзе да нашага часу: у 1914 годзе  згарэў, а ў 1944-м разбураны канчаткова. Цудам выстаялі ад пажараў і ўзрываў сцены галоўнага і ўсходняга карпусоў, аркады, уязная брама і флігелі па баках. Разышліся па свету незлічоныя скарбы ўласнікаў Ружанскага палаца. Але не знікаюць чуткі, што некаторыя  з  іх захаваны і ў палацы…

Нашчадкі Сапегаў, як паведаміла мясцовы экскурсавод, ні разу не прыязджалі ў Ружаны ні ў савецкія часы, ні цяпер. Але маюць намер зрабіць гэта сёлета… Уяўляю, як балюча ім будзе ўбачыць разбуранае гняздо, і  ўсё-такі радасна, што, як птушка Фенікс, з руін і папялішча паўстае зараз іх радавы  палац.

Эма МІКУЛЬСКАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394