Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчаслівая сям’я – калі ў ёй шмат “Я”

Гэтае меркаванне яшчэ раз пацвердзілі ўдзельнікі штогадовага раённага конкурсу «Лепшая шматдзетная сям’я», які адбыўся на Чэрвеньшчыне.

… Вясёлае ажыўленне панавала яшчэ да яго пачатку. Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі ў прыгожых строях то важнічалі, то бестурботна ганяліся адно за адным паміж радамі крэсел у зале раённага цэнтра культуры і адпачынку. Школьнікі клапатліва апекаваліся над меншымі. А іх бацькі рабілі апошнія прыгатаванні перад выступленнем. Хтосьці нёс да гукарэжысёра фанаграму, хтосьці завязваў мужу гальштук… Бабуля хвалявалася, што ўнучка непрыгожа апранута (джынсы, футболка). А тая даводзіла, што пераапранецца… Цікава рэагавалі на музыку васьмідзясятых, якая гучала ў зале, малыя, што прыйшлі на конкурс разам з настаўніцай ці выхавальніцай – «пахварэць». Яны так «запальвалі», што не маглі ўсядзець на месцы!

Але варта было на сцэне з’явіцца маладому спецыялісту з раённага цэнтра культуры і адпачынку Анастасіі Камылевіч, як у зале адразу ж запанавала цішыня. Вядучая прадставіла сем’і-ўдзельніцы і журы, якое ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Сяргей Варанько.

Прывітаў прысутных начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міхаіл Самец. Ён распавёў пра падтрымку, якую аказвае дзяржава шматдзетным сем’ям, і пажадаў усім канкурсантам поспехаў.

Затым распачаўся першы конкурс – «Самапрадстаўленне». Але напачатку  прапаную вам, шаноўныя сябры, пазнаёміцца з інфармацыяй пра ўдзельнікаў, прадстаўленай тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сям’я КАЛОДЗІЧ, в.Валевачы

Мама – Наталля Уладзіміраўна, тата – Васіль Паўлавіч. Дзеці – Вікторыя, Вераніка, Паліна.

Сям’я Калодзіч вельмі працалюбівая. У доме заўсёды чыста і ўтульна. Прысядзібны ўчастак у кветках з ранняй вясны і да позняй восені. Наталля Уладзіміраўна і Васіль Паўлавіч – цудоўныя гаспадары. У новым доме, які сям’я пабудавала і засялілася туды зусім нядаўна, усё зроблена ўласнымі рукамі. Сям’ю Калодзіч па праву можна лічыць узорам сапраўднай моцнай дружнай сям’і.

Сям’я РОГ, в.Турэц

Мама – Ларыса Мікалаеўна, тата – Аляксандр Міхайлавіч. Дзеці – Юлія, Аляксей, Мікалай.

У сям’і вельмі цёплыя, добразычлівыя адносіны. Мама і тата адзін да аднаго і да дзяцей адносяцца з павагай і любоўю. Бацькі шмат увагі ўдзяляюць маральнаму, інтэлектуальнаму і культурнаму развіццю і выхаванню дзяцей, якія добра вучацца, заўсёды ветлівыя і акуратныя. З ранняга дзяцінства яны прывучаны да працы, дапамагаюць бацькам у вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі. У доме Ларысы Мікалаеўны ідэальны парадак, шмат кветак.

Сям’я САВІЧАЎ, в.Натальеўск

 

Шчаслівая сям’я – калі ў ёй шмат “Я”

 

 

Мама – Наталля Валер’еўна, тата – Андрэй Мікалаевіч. Дзеці – Хрысціна, Арцём, Марыя. У сям’і выхоўваюцца двое прыёмных дзяцей – Марыя і Аляксей.

Наталля Валер’еўна і Андрэй Мікалаевіч – клапатлівыя бацькі. Дзяцей вучаць любові да навакольных, павазе да старэйшых. Яны любяць працаваць, у вольны час дапамагаюць тату і маме ў добраўпарадкаванні дома, падтрыманні парадку на тэрыторыі. Сям’я вядзе здаровы лад жыцця.

Сям’я КОПАЦЬ, в.Барсукі

Мама – Таццяна Уладзіміраўна, тата – Сяргей Уладзіміравіч. Дзеці – Юрый, Анастасія, Дыяна.

Таццяна Уладзіміраўна шмат увагі ўдзяляе выхаванню дзяцей. У школе сын Юрый, адзіны пакуль вучань у сям’і, характарызуецца са станоўчага боку. Таццяна Уладзіміраўна вельмі любіць вязаць, шмат чытае. Яна ветлівая, акуратная, добрая гаспадыня. Сям’я ў іх музычная, усе спяваюць, а тата яшчэ і грае на баяне.

Сям’я ДЗЯНЬКО, в.Раванічы

 

Шчаслівая сям’я – калі ў ёй шмат “Я”

 

 

Мама – Святлана Леанідаўна, тата – Пётр Яраслававіч. Дзеці – Ганна, Таццяна, Ілья.

Дзяўчаты добра спяваюць і танцуюць, пры гэтым вучацца на «выдатна», удзельніцы школьных і раённых алімпіяд, мерапрыемстваў. Бацькоўскі аўтарытэт для іх бясспрэчны. Сям’я Дзянько вылучаецца працалюбствам, культурай, імкненнем да прыгожага.

Сям’я НУПРЭЙЧЫКАЎ, в.Заполле

Мама – Іна Сцяпанаўна, тата – Сяргей Сяргеевіч. Дзеці – Раман, Аляксей, Іван.

Усе хлопцы сціплыя і спакойныя, добра вучацца ў школе. Старэйшыя – Раман і Аляксей – займаюцца ў музычнай школе, іграюць на баяне. Раман, акрамя гэтага, паспявае наведваць спартыўную школу, захапляецца самба. У вольны час дзеці разам з татам вучацца майстраваць. Сям’я Нупрэйчыкаў карыстаецца аўтарытэтам у аднавяскоўцаў. Ля іх дома з ранняй вясны і да позняй восені красуюць кветкі. Іна Сцяпанаўна – гасцінная гаспадыня, добра гатуе. У яе доме заўсёды ўтульна.

Сям’я ПАНКРАТАВЫХ, г.Чэрвень

Мама – Анжэла Станіславаўна, тата – Аляксей Барысавіч. Дзеці – Барыс, Марыя, Ягор.

Панкратавы – вясёлая дружная працалюбівая сям’я. У ёй заўсёды пануюць узаемаразуменне, павага, уважлівасць да праблемаў адно аднаго. Самі бацькі прызнаюцца, што клопат аб маладым пакаленні яднае сям’ю, дазваляе ўбачыць дзяцей з іншага боку. Дарослыя прымаюць актыўны ўдзел у школьным жыцці, разам з дзецьмі ўдзельнічаюць у конкурсах, выставах, ранішніках, афармляюць школьныя газеты. Анжэла Станіславаўна і Аляксей Барысавіч лічаць, што выхаванне дзяцей – гэта складаная і адказная праца, дзе без перажыванняў не абысціся.

Сям’я МАЦЮХОВЫХ, в.Астравы

 

Шчаслівая сям’я – калі ў ёй шмат “Я”

 

 

Мама – Вольга Леанідаўна, тата – Андрэй Аляксандравіч. Дзеці – Дзмітрый, Даная, Ганна, Ілья, Цімафей.

У сям’і створаны добрыя ўмовы для выхавання і навучання дзяцей. Яны гадуюцца ў атмасферы даверлівых адносінаў. Кожны мае канкрэтныя даручэнні, абавязковыя для выканання. І як вынік – школьнікі Дзмітрый і Даная вылучаюцца ўзорнымі адносінамі да вучобы. Даная, апрача іншага, вучыцца ў школе мастацтваў па класу скрыпкі. Зараз сям’я вялікую ўвагу надае будаўніцтву ўласнай хаты. З боку Вольгі Леанідаўны робіцца ўсё, каб у доме панавалі ўтульнасць, парадак, у сям’і – любоў.

Ну, а цяпер – пра самапрадстаўленне ўдзельнікаў.

Пад нумарам адзін выступала сям’я КАЛОДЗІЧ, у якой бацькі сёлета святкуюць дзесяцігоддзе сямейнага жыцця. Пра іх майстравыя рукі, адносіны да працы трое дачок распавялі ў вершах.

Наступныя ўдзельнікі – сям’я НУПРЭЙЧЫКАЎ – выйшлі на сцэну без таты, бо ён у гэты час знаходзіўся на працы. Выступленне мамы і трох сыноў запомнілася найперш тым, што было падрыхтавана на беларускай мове. А частка вершаваных радкоў гучала, як прыпеўкі! І ўсе яны распавядалі пра кожнага з сямейнікаў, іх сумесныя захапленні, адметнасці.

Трэці парадкавы нумар у самапрадстаўленні выцягнула сям’я ДЗЯНЬКО, якая ў леташнім конкурсе заняла трэцяе месца. У іх атрымалася цэлая праграма-аповед – з вершамі, песнямі і танцам бацькоў. Усім вельмі спадабаўся маленькі Ілюша (Ілья Пятровіч – як прадставіў яго тата), які прачытаў урыўкі з твораў пра Муху-цакатуху і доктара Айбаліта. Захапілі і вакальныя дадзеныя дзяўчат, і той шляхетны выгляд, з якім трымаліся на сцэне дарослыя.

За гэтым сямействам выступалі яшчэ адны вопытныя канкурсанты – сям’я САВІЧАЎ. Не змог прыехаць толькі сын, які ў гэты дзень знаходзіўся на спаборніцтвах па футболе. Павесяліў усіх забаўны дуэт малых, кранулі вершы ў дзіцячым выкананні. А напрыканцы сям’я разам праспявала песню, якая сапраўды ўсіх іх аб’яднала, згуртавала.

У поўным складзе на сцэну выйшла сям’я КОПАЦЬ. Яны прадставілі цэлую музычную кампазіцыю. Тата граў на баяне, сын – на губным гармоніку… Мама акампанавала на бубне, а маленькія дзяўчаты – на лыжках. Атрымалася забаўна…

Пад нумарам шэсць на конкурсе выступіла сям’я РОГ. Яны распавялі адно пра аднаго, пра захапленні мужчынскай і жаночай паловы, пра традыцыю сямейнага чаяпіцця. Іх таксама аб’яднала агульная песня…

Шмат фотаздымкаў дэманстравалася на экране падчас вялікага і грунтоўнага самапрадстаўлення сям’і ПАНКРАТАВЫХ. На Чэрвеньшчыну ў свой час яны пераехалі з Кыргыстана. Беларусь стала другой радзімай. І таму кра нальна прагучаў верш пра Белую Русь на беларускай мове з вуснаў дачкі. Старэйшы сын сыграў на гітары, а меншы ў гэты час засяроджана прытанцоўваў… Найбольш з іх выступлення запомнілася прытча, у якой распавядалася, што аснова ўсялякай сям’і – каханне, дараванне, цярпенне. І тое, што сказаў на развітанне тата, выклікаўшы смех і апладысменты: «Я спадзяюся, што ў нашу сям’ю яшчэ прыляціць бусел!»

Апошнімі на сцэну выйшлі мінулагоднія ўдзельнікі конкурсу – сям’я МАЦЮХОВЫХ. Яны літаральна заваражылі ўсіх казачным аповедам пра дзівосную планету, назва якой – Сям’я. Тут ёсць Правіцелі – мама і тата, Летуценнік (сын Дзмітрый), музычная Фея (дачка Даная), маленькая Прынцэса (Ганначка), воін-абаронца Ілья Мурамец (сын Ілья) і маленькі прынц Цімошанька, які нарадзіўся мінулай восенню і з-за свайго досыць юнага ўзросту застаўся дома. Дана прыгожа сыграла на скрыпцы. А падчас выканання сумеснай песні нават малы гарэзнік Ілья суцішыўся. Напрыканцы ўсіх прысутных запрасілі наведаць цёплую ўтульную планету, імя якой – Сям’я.

Другі па ліку конкурс называўся «Эрудыт-лато». Для ўдзелу ў ім вядучая Анастасія Камылевіч запрасіла на сцэну па аднаму прадстаўніку ад сям’і – самаму разумнаму, кемліваму, знаходліваму і смеламу. Узняліся сем мамаў і адзін тата! Пытанні былі досыць складаныя. Тычыліся яны гісторыі Чэрвеньшчыны. Пасля першага ж засталася роўна палова ўдзельнікаў. А пасля другога адразу ж і пераможца вызначылася – Анжэла Панкратава.

Затым журы пайшло падводзіць вынікі, а на сцэну па чарзе і дуэтамі выходзілі ўдзельніцы эстраднай студыі «Юнік», якая працуе пры Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і адпачынку.

Усе з нецярплівасцю чакалі падвядзення вынікаў. Іх агучыў старшыня журы – намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Сяргей Варанько. Дыпломы і падарункі за актыўны ўдзел у конкурсе атрымалі сем’і Панкратавых, Рог, Копаць, Нупрэйчыкаў і Калодзіч. Трэцяе месца заняла сям’я Савічаў, другое – Дзянько. А пераможцай стала сям’я Мацюховых. Менавіта яна прадставіць Чэрвеньшчыну на абласным конкурсе 13 мая.

Не паспелі ўсе ўдзельнікі парадавацца атрыманым падарункам, як надышла чарговая хваля ўзнагароджанняў. Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Шаркова падвяла вынікі аб’ёмнага конкурсу «Хатняе заданне».

Так, у конкурсе малюнкаў удзел бралі дзеці дашкольнага ўзросту. Месцы тут вырашылі не вызначаць, а ўручыць усім прызы. Аб сваіх сем’ях распавялі ў конкурсе сачыненняў школьнікі. Першае месца прысудзілі Барысу Панкратаву, другое – Хрысціне Савіч, трэцяе – Ганне Дзянько. Усе яны ў якасці прызоў атрымалі веласіпеды. А пераможцы «Эрудыт-лато» Анжэле Панкратавай дасталася важкая ўзнагарода – дыван.

Традыцыйныя падарункі ад райкама прафсаюзаў работнікаў АПК атрымалі сем’і, дзе хтосьці з бацькоў працуе ў гэтай сферы. А начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Аксана Качановіч уручыла падарункі чатыром маладым сем’ям. Усе ўдзельнікі атрымалі ад раённай арганізацыі «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» прадуктовыя наборы.

Арганізатары конкурсу шчыра ўдзячны фундатарам – СЗАТ «Ветсэрвіс-Плюс», ПВГУП «Макракосмас», ТАА «Маўрыка», ТАА «Факторыя», Чэрвеньскаму агароднінасушыльнаму заводу.

… Нягледзячы на відавочную стомленасць, ва ўсіх яшчэ хапала зараду бадзёрасці, каб радавацца, жартаваць… У дарослых – адказваць на шматлікія дзіцячыя пытанні, у малых – гуляць у даганялкі. І яшчэ колькі дзясяткаў хвілін наваколле раённага цэнтра культуры і адпачынку абуджалі звонкія шчаслівыя галасы, асвятлялі ўсмешкі, ад якіх расквітнеў пахмурны дзень…

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Першае месца — сям’я МАЦЮХОВЫХ

Другое месца — сям’я ДЗЯНЬКО

Трэцяе месца — сям’я САВІЧАЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394