Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Дзень iнфармавання завiтаў вiцэ-прэм’ер

 

На Дзень iнфармавання завiтаў вiцэ-прэм’ер

У актавай зале Запольскай  школы  Валерый Іваноў выступіў перад насельніцтвам Смілавіцкага сельсавета.  Па пазначанай тэме дня інфармавання ён, у прыватнасці,   адзначыў, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца  буйнейшай тэхнагеннай катастрофай 20 стагоддзя.  Яна нанесла вялікую шкоду эканоміцы краіны. «Амаль 38 дзяржбюджэтаў краіны ўзроўню 1985 года – вынік страт нашага народа ў выніку аварыі, — сказаў ен. — Праблемы пераадолення яе наступстваў  будуць праследаваць беларускае насельніцтва яшчэ доўгія гады і аказваць негатыўнае ўздзеянне на здароўе людзей.  Але нягледзячы на вялікія  выпрабаванні, беларускі народ змог справіцца, выстаяць, краіна дынамічна развіваецца. У Беларусі  выканана  вялікая работа па рэабілітацыі забруджаных раёнаў, аздараўленню пацярпеўшага насельніцтва, ажыццяўленню прыродаахоўных мерапрыемстваў. Цяпер наша краіна  перайшла да новага этапу рашэння чарнобыльскіх праблем – ад рэабілітацыі забруджаных тэрыторый да іх актыўнага адраджэння і развіцця. Як адзначыў  віцэ-прэм’ер, у  пацярпеўшых раёнах ужо магчыма  развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне рабочых месц.  Там можна весці нармальную эканоміку, жыццё з абавязковым  захаваннем усіх неабходных мер радыяцыйнай абароны насельніцтва. Рэалізацыя палітыкі адраджэння забруджаных тэрыторый ажыццяўляецца ў рамках новай Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на АЭС на 2011-2015 гады.

 

Затым  віцэ-прэм»ер  спыніўся на задачах, што стаяць перад краінай падчас правядзення цяперашняй пасяўной кампаніі, неабходнасцю атрымаць  рэспублікай 9 мільёнаў тон зерня.  Ён зазначыў, што  з боку дзяржавы зроблена ўсё магчымае, каб гэтая  мэта  была ажыццёўлена. У прыватнасці, аказана дапамога гаспадаркам па набыццю высокаэфектыўнай тэхнікі, элітнага і першай рэпрадукцыі насення, комплексаў па  дапрацоўцы зерня, паліва. Цяпер справа за высокай арганізацыяй работы, захаваннем  тэхналагічных і агратэхнічных  норм, сумленнымі адносінамі  да сваёй справы тых, ад каго залежыць будучы ураджай.  І  Чэрвеньскі раён не выключэнне, заўважыў віцэ-прэм’ер. Бо  ў мінулым годзе быў атрыманы не той вынік, які можна мець  у раёне. А перспектывы для гэтага есць.

– У гэтым я ўпэўніўся,– адзначыў Валерый Іваноў,– пазнаёміўшыся  з некаторымі гаспадаркамі, тым, як праходзіць пасяўная,  пераменамі , якія  адбыліся пасля замены  кіраўнікоў некаторых сельгасарганізацый у раёне, у тым ліку  калектыву ААТ «Запольскае».

Падчас сустрэчы  Валерый Іваноў  адказаў на некаторыя пытанні прысутных. У прыватнасці,  людзі прасілі пасадзейнічаць хутчэй пабудаваць маладзёжны клуб у в. Заполле,  дзіцячую гульневую пляцоўку. Востра ставілі  пытанне добраўпарадкавання 30 метраў дарогі, якую пашкодзілі падчас будаўніцтва аграгарадка і да гэтага часу не збіраюцца  рамантаваць. Віцэ-прэм’ер загадаў  да 9 мая выправіць  становішча. Старшыня райвыканкама Іван Муха, які  разам з прадстаўнікамі некаторых служб раёна таксама  прымаў удзел на дні  інфармавання, паабяцаў  выправіць становішча за кошт таго, хто нанёс гэтую шкоду весцы.

Таксама  былі абмеркаваны  пытанні, звязаныя непасрэдна  з павышэннем цэн і розніцай  кошту на некаторыя  прадукты харчавання, сітуацыя, якая складваецца на валютным рынку краіны. Віцэ-прэм’ер  адказаў на ўсе пытанні  прысутных  і праінфармаваў аб мерах, якія прымае  цяпер урад па стабілізацыі сітуацыі ў рэспубліцы.

Людміла РАБЕЦКАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 373

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394