Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сярод пацярпелых – жыхар Чэрвеня

 Сярод пацярпелых – жыхар Чэрвеня

Гэта – дзевятнаццацігадовы жыхар Чэрвеня, былы выпускнік СШ №4 Аляксандр Александрыя. Зараз ён працуе інжынерам відэамантажу на «Сталічным тэлебачанні» і завочна вучыцца на трэцім курсе Беларускай Акадэміі мастацтваў.

Пра тое, што адбылося з Сашам і ў якім стане ён знаходзіцца, учора раніцай па тэлефону з Мінска распавёў «Раённаму весніку» яго брат Георгій:

– Саша і яго сябар Оміт, грамадзянін Ірана, з якім разам вучацца ў Акадэміі мастацтваў, пад’язджалі адну станцыю – з «Плошчы Перамогі» да «Кастрычніцкай». Калі цягнік спыніўся і дзверы адчыніліся, Саша толькі ступіў на перон, як здарыўся выбух.

Оміт крыху затрымаўся ў вагоне, таму не пацярпеў, а Сашу асколкамі цалкам раздрабіла галёнку правай нагі, ён згубіў вельмі шмат крыві.

Оміт дапамог майму брату выбрац ца з метро, пасадзіў у машыну «Хуткай дапамогі» і суправадзіў у шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама патэлефанаваў мне.

Сашу рабілі вельмі складаную аперацыю, якая доўжылася каля трох гадзін. На працягу ночы я тэлефанаваў у рэанімацыйнае аддзяленне. Удалося пагутарыць з урачом, які ўвесь час знаходзіўся ля Сашы. Ён распавёў, што стан брата цяжкі, ніякіх паляпшэнняў няма, медыкі робяць усё магчымае, каб захаваць нагу. Адзінае, што быццам бы ён у прытомнасці.

Сваякоў у шпіталь да параненых пускаюць толькі па тэлефоннаму званку. Я тэлефанаваў, але сказалі, што пакуль не трэба ехаць…

Учора, пакуль брата аперыравалі, я знаходзіўся ў прыёмным пакоі. Бачыў, як журналіст АНТ казаў, што раней быў супраць смяротнага пакарання, а пасля гэтай трагедыі стаў сумнявацца. Асабіста я заўсёды быў за смяротнае пакаранне, а цяпер і ўвогуле не змяню свайго пераканання ні пры якіх абставінах.

Людзі, якія здзейснілі гэтае страшнае злачынства, павінны панесці самае строгае пакаранне. І наўрад ці якія адвакаты дапамогуць ім яго пазбегнуць.

Занатаваў Ігар АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 668

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 354

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396