Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Ганута- Агра» – у лідарах сяўбы

 

 

 

У гэтым сельгаспрадпрыемстве на ўчарашнюю раніцу пасеялі ўжо 237 гектараў зерневых, або 32,9 працэнта адведзеных пад іх палеткаў. Напярэдадні да яго далучылі суседняе сельгаспрадпрыемства «Новая Ніва». Аднак, як распавёў «Раённаму весніку» дырэктар «Гануты-Агра» Яўген Мурашка, дадатковыя рботы не перашкодзілі мясцовым земляробам не толькі першымі сярод гаспадарак Чэрвеньшчыны пачаць яравую сяўбу, але і стаць яе лідарамі.

 

«Ганута- Агра» – у лідарах сяўбы

 

 

- Старт пасяўной далі ў мінулую пятніцу, калі механізатар Андрэй Сівуха засеяў аўсом першыя дзесяць гектараў на палетку ля вёскі Новая Ніва, – гаворыць ён. – У суботу пасеялі ўжо 20 гектараў зерневых, у нядзелю – 40. З панядзелка выйшлі на 50-55 гектараў штодня. Тэхнічныя магчымасці дазваляюць нам сёння сеяць за дзень не менш, чым па сто гектараў. Але, на жаль, з-за няўстойлівага надвор’я шмат на якіх палетках працаваць пакуль што проста немагчыма.

Зразумела, клопатаў зараз пабольшала. Але кожны ў нашым вялікім калектыве ўсвядоміў: аб’ём работ павялічыўся, а значыць, з’явілася магчымасць больш грошай зарабіць…

Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве «Ганута-Агра» разлічваюць атрымаць ў сярэднім з гектара не менш чым па 35 цэнтнераў збожжа. На гэта нацэлены кожны, хто працуе тут на ўраджай. Новы галоўны аграном гаспадаркі Ларыса Зенькевіч, якая прыйшла сюды з такой самай пасады ў «Новай Ніве», у гэтыя дні асабліва пільна сочыць за тым, каб не парушалася тэхналогія сяўбы:

- Якаснае насенне павінна легчы ў якасна падрыхтаваную, шчодра запраўленую ўгнаеннямі глебу, – зазначае яна.

…З добры настроем і надзеяй на ўмалотны колас пачаў сёлетнюю веснавую сяўбу на трактары МТЗ-3022 з камбінаваным пасяўным агрэгатам вытворчасці айчыннага прадпрыемства «Лідааграпраммаш» механізатар Мікалай Няхай (на здымку). Вопытны хлебароб усцешаны тым, што апошнім часам паляпшаецца тэхнічная ўзброенасць гаспадаркі. Прычым не толькі колькасна, але і якасна.

- У маім новым трактары – камфортная кабіна, – гаворыць ён. – Пыл у яе не праходзіць, у спёку выратоўвае кандыцыянер. А электроніка заўсёды падкажа, прасігналізуе, калі раптам дзе няспраўнасць якая… Глебу пачалі араць абаротнымі плугамі, сеяць – пасяўным агрэгатам, дык і палеткі нашмат лепш выглядаюць. Дасць бог, паўсюль навядзём на іх парадак!

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, у раёне пасеялі 1033 гектары яравых зерневых – 10,4 працэнта ад неабходнага.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 669

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 355

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396