Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Завітаў у школу родную касманаўт – выпрабавальнік з Зорнага

Адметная, запамінальная, найцікавейшая сустрэча адбылася напрыканцы мінулага года ў СШ №2 г.Чэрвеня. Сюды завітаў касманаўт-выпрабавальнік, выпускнік 1988-га года, палкоўнік Алег Навіцкі. Сённяшнія вучні і настаўнікі (некаторыя з іх вучылі госця) атрымалі магчымасць убачыць унікальныя кадры з Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку (Падмаскоўе), паслухаць неверагодна цікавы аповед пра шлях нашага земляка да сваёй мары, задаць хвалюючыя пытанні.tc «Адметная, запамінальная, найцікавейшая сустрэча адбылася напрыканцы мінулага года ў СШ №2 г.Чэрвеня. Сюды завітаў касманаўт-выпрабавальнік, выпускнік 1988-га года, палкоўнік Алег Навіцкі. Сённяшнія вучні і настаўнікі (некаторыя з іх вучылі госця) атрымалі магчымасць убачыць унікальныя кадры з Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку (Падмаскоўе), паслухаць неверагодна цікавы аповед пра шлях нашага земляка да сваёй мары, задаць хвалюючыя пытанні.»

Завітаў у школу родную касманаўт – выпрабавальнік з Зорнага

[leech=http://www.cherven.by/?attachment_id=15780][/url]Напачатку госця прадставіў дырэктар школы Сяргей Прыступа. Затым школьнікі зладзілі прэзентацыю пра зараджэнне і развіццё касманаўтыкі, палёты чалавека ў космас. Кадры на экране суправаджаліся тлумачэннямі вядучых і таямнічай, сапраўды якойсьці «касмічнай» музыкай. І ўсё гэта пераносіла нас у васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі ледзь не кожны школьнік цікавіўся космасам, ведаў усё пра касмічныя караблі, станцыі, стыкоўкі, старты, палёты і прызямленні, пра касманаўтаў… Калі любімымі кнігамі былі кнігі пра касманаўтыку, любімымі настольнымі гульнямі – тыя, што змяшчалі ў сабе карты зорнага неба са шматлікімі таямнічымі сузор’ямі… Калі выспявала галоўная мара Алега Навіцкага – стаць касманаўтам. І калі падчас сустрэчы сённяшнія школьнікі чыталі вершы пра трэніроўкі, падрыхтоўку да палётаў, рысы характару патэнцыяльнага кандыдата ў касманаўты, усе радкі адносіліся і да яго…

Яшчэ колькі здымкаў з альбома сям’і Навіцкіх, асноўныя факты з біяграфіі – і вось ужо госць распавядае пра свой шлях да мары. А ён атрымаўся досыць доўгім. Напачатку – вучоба ў Барысаглебскім лётным вучылішчы, затым – удасканаленне майстэрства пілатажу і камандзірскіх навыкаў, дзесяць гадоў службы на Паўночным Каўказе, удзел у першай і другой чачэнскіх войнах на зямлі і ў паветры, вучоба ў ваенна-паветранай Акадэміі імя Ю.Гагарына… Паміж усім гэтым – важныя падзеі ў жыцці кожнага мужчыны: вяселле, нараджэнне дачкі… Праходжанне адбору ў Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў… І праз дзевяць месяцаў пасля спробы – загад Міністра абароны Расіі аб пераводзе Алега Навіцкага з палка, дзе ён служыў камандзірам эскадрыллі, у Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў… Адбылося гэта ў лютым 2007-га – амаль пяць гадоў таму.

 

Завітаў у школу родную касманаўт – выпрабавальнік з Зорнага

 

 

[url=http://www.cherven.by/?attachment_id=15781][/leech]– Затым мы прайшлі двухгадовы курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі, — працягнуў свой захапляльна-неверагодны для нас аповед Алег Навіцкі, — і пачалі працаваць у групах па больш глыбокаму вывучэнню ўсіх сістэм карабля, станцыі. Пазней мяне накіравалі ў камандзіроўку ў ЗША – у якасці прадстаўніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў для ўзаемадзеяння паміж НАСА і Роскосмасам. Там я і даведаўся пра сваё прызначэнне ў экіпаж 33-яй міжнароднай экспедыцыі. Старт адбудзецца, калі нам нічога не перашкодзіць, 30 верасня 2012-га года, і працягнецца палёт 177 дзён. І вось пасля заканчэння камандзіроўкі я пачаў падрыхтоўку да палёту з маім калегам – лётчыкам, падпалкоўнікам Яўгенам Тарэлкіным. Трэцім у экіпажы – амерыканец Кевін Форд, з якім мы закончылі этап падрыхтоўкі ў Зорным гарадку. Пасля Новага года трэніроўкі працягнуцца ў ЗША…

… Зачытаны ўспаміны мамы, Валянціны Эдуардаўны Навіцкай, пра імкненне сына да сваёй мары, паказаны фотаздымкі з сямейнага альбома. І вось ужо зноў Алег Навіцкі распавядае пра космас і пра сябе. На экране – кадры з будняў касманаўтаў і перадстартавай падрыхтоўкі, макеты караблёў… І ўнікальныя відэа- і фотакадры з агульнакасмічнай падрыхтоўкі, куды ўваходзяць і скачкі з парашутам, і трэніровак на выжыванне – у зімовым лесе, на моры і ў пустыні, на выпадак, калі экіпаж прызямліцца не ў тым месцы, дзе яго будуць чакаць пошукава-выратавальныя службы. Усё гэта настолькі захапляльна і, зноў-такі, неверагодна, што заслугоўвае асобнага аповеду. Сапраўды, магчымасці і рэзервы чалавечага арганізму – бязмежныя…

Пытанні да Алега Навіцкага ад удзельнікаў сустрэчы былі самымі рознымі – ад складу сям’і да харчавання касманаўтаў. Узоры апошняга госць нават прадэманстраваў – і чай, і патэнцыяльную салату (такой становіцца запаяны пакецік з бурачковай сумессю пасля пэўных дзеянняў), і хлеб (маленечкі кубік у такім жа пакеціку)…

 

Завітаў у школу родную касманаўт – выпрабавальнік з Зорнага

 

 

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ларыса Асановіч прапанавала стварыць у СШ №2 г.Чэрвеня пакой касманаўтыкі. І перадала сцяжкі з гербам Чэрвеня і Мінскай вобласці Алегу Навіцкаму з просьбай узяць іх з сабой на арбіту і адзначыць на міжнароднай касмічнай станцыі спецыяльным штампам. І гэта будуць самыя каштоўныя экспанаты. На памяць пра сустрэчу Ларыса Асановіч падаравала касманаўту-выпрабавальніку кнігу «Памяць. Чэрвеньскі раён» з пажаданнем трапіць у яе працяг.

Сваімі ўспамінамі пра Навіцкага-школьніка падзялілася яго класны кіраўнік Ганна Насечанка. Яна падкрэсліла, што сваю мару ён не выстаўляў напаказ, але рабіў усё, каб яе наблізіць. І сёння 40-гадовы палкоўнік – сапраўдны прыклад для пераймання.

Напрыканцы сустрэчы касманаўт-выпрабавальнік пажадаў сённяшнім вучням адказнасці і настойлівасці, актыўных дзеянняў на шляху да сваёй мары, стараннай вучобы з назапашваннем вялікай колькасці карысных ведаў і ўдачы. Апошняй, а таксама шчасця, поспехаў, усяго найлепшага пажадаў Алегу Навіцкаму ад імя ўсіх удзельнікаў сустрэчы дырэктар школы Сяргей Прыступа. А затым усе ахвотныя атрымалі магчымасць сфатаграфавацца з госцем.

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

P.S. Падрабязнае інтэрв’ю з Алегам Навіцкім чытайце ў адным з наступных нумароў.

Алег Навіцкі з класным кіраўніком Ганнай Насечанка  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 356

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 378

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 435

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396