Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЧЭРВЕНЬСКУЮ МІЛІЦЫЮ ЎЗНАЧАЛІЎ АЛЯКСЕЙ ПРАТАПОВІЧ

Загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў прызначаны маёр міліцыі Аляксей Пратаповіч.

Аляксей Аляксандравіч Пратаповіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў вёсцы Дружычы Валожынскага раёна. У 2000 годзе скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў з пасады следчага ў аддзяленні па Крупскаму раёну ўпраўлення Следчага камітэта пры МУС РБ па Мінскай вобласці. У далейшым працаваў следчым па асоба важных справах, старшым следчым, старшым следчым па асоба важных справах ва ўпраўленні следчага камітэта МУС РБ па Мінскай вобласці, старшым следчым па асоба важных справах, намеснікам начальніка аддзела папярэдняга расследавання ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. З 2008 года да прызначэння на пасаду начальніка Чэрвеньскага РАУС быў намеснікам начальніка ўпраўлення дазнання – начальнікам аддзела лінейнага кантролю папярэдняга расследавання ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. Сёлета Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» 3-й ступені.

 

У першы дзень працы на новай пасадзе Аляксей Пратаповіч даў экспрэс-інтэрв’ю «Раённаму весніку».

 

–Аляксей Аляксандравіч, якія галоўныя задачы стаяць сёння перад нашай міліцыяй?

– Зараз усе органы ўнутраных спраў, і не толькі Чэрвеньскі РАУС, свае намаганні накіроўваюць на максімальнае аказанне дапамогі людзям, якія па тых ці іншых прычынах звярнуліся да нас. Гэта і пацярпелыя, і тыя хто афармляе пашпарт, рэгіструе зброю. Другі накірунак – прафілактыка злачынстваў, найперш – у аграпрамысловым комплексе (крадзяжы з фермаў, перапрацоўчых прадпрыемстваў). І трэцяе – рэалізацыя мерапрыемстваў, прадугледжаных Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі, якая зноў такі асноўны ўпор робіць на тое, каб стварыць максімальна бяспечныя ўмовы жыцця ў краіне.

– А якія найбольш актуальныя праблемы для міліцыі на раённым узроўні?

– Я сказаў бы, што галоўная з іх – сельская мясцовасць. Бо менавіта там, а не ў Чэрвені здзяйсняецца больш за палову ўсіх злачынстваў. Таму больш ўвагі будзем звяртаць на працу ўчастковых інспектараў міліцыі, якія павінны быць першымі памочнікамі людзей на вёсцы.Праблемны ўчастак таксама – гарадскі пасёлак Смілавічы, дзе знаходзяцца дзве вялікія навучальныя ўстановы. Ну, і бяспека на дарогах: у прыватнасці, пастаянная наяўнасць пешаходаў на шашы «Мінск-Магілёў» на сёння – вялікая праблема.

– Як вядома, у Слуцкім і шэрагу іншых раёнаў Мінскай вобласці зараз праводзіцца эксперымент па забароне гандлю пладова-ягаднымі вінамі. Як Вы ставіцеся да яго, і ці не варта было б распаўсюдзіць такі вопыт на Чэрвеньшчыну?

– Што да нашага раёна, то я пакуль яшчэ дасканала не вывучыў гэтую праблему. У прыватнасці, трэба прааналізаваць, якія на Чэрвеньшчыне аб’ёмы продажу спіртнога. А ўвогуле дзеянні аблвыканкама ў гэтым накірунку падтрымліваю. Зразумела, забарона на продаж таннага віна выклікае ўсплеск самагонаварэння. Але з гэтым злом, як і раней, будзем жорстка змагацца.

Гутарыў Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394