Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Якой мяне запомняць унукі?

Якой мяне запомняць унукі?

Б
ольш за ўсё мне б хацелася пабываць у мінулым, каб можна было паглядзець, як у кіно, на сваіх продкаў, на іх паўсядзённае жыццё. І ўбачыць адразу многія пакаленні далёкіх родзічаў. Але ж такіх цудаў, на жаль, не здараецца. Даводзіцца задавальняцца разглядваннем старых фотаздымкаў. І калі бываю ў гасцях у сваёй шматлікай радні, то абавязкова прашу іх паказаць.

Аднойчы вырашыла скласці сваё радаводнае дрэва. Але аказалася, што далей бабулі з дзядулем з аднаго боку і прабабулі ды прадзеда з другога, не знайсці звестак. І спытаць няма ў каго. Канешне, маюцца ў Беларусі архівы, можна пашукаць там. Але ж мы, людзі, занятыя на працы, адкладваем гэта на потым, можа, нават на пенсійныя гады…

Затое мне пашчасціла застаць у жывых (і доўгі час расці з ёю) бабулю – Крук Зінаіду Іванаўну. Жыла яна ў вёсцы Падгор’е, што раскінулася ўздоўж ракі Волма непадалёк ад Смілавічаў. Бабуля выгадавала шасцярых сыноў, мела 22 унукі. А праўнукаў – больш за 40. Сярод іх ёсць бізнесмены, настаўнікі, урачы, інжынеры, выкладчыкі ВНУ і прадстаўнікі самых розных прафесій.

Я — з малодшых унукаў, таму бабуля здавалася мне зусім старэнькай. Зрэшты, яно так і было, бо памерла яна амаль у сто гадоў. Знешнасць мела звычайную, а вось адзенне настолькі каларытнае, што я і не бачыла больш такога ў жыцці. Бабуля насіла сапраўдны андарак, да пят, упрыгожаны атласнымі рознакаляровымі стужкамі. Гэтыя стужкі былі такімі яркімі, што мне, малой, здаваліся самымі лепшымі ўпрыгажэннямі! Цікава, а якой запомняць мяне мае трое ўнукаў, калі на бабулі, як і на маме, джынсы?..

Была бабуля непісьменнай, умела толькі распісацца. Але гэта была крыніца жыццёвай мудрасці. Колькі яна ўсяго ведала! Кожны дзень расказвала нам усё новыя і новыя аповеды, якія замянялі казкі і былі такімі ж цікавымі і павучальнымі, толькі ўзятымі з рэальнага жыцця.

Дзяўчом бабуля служыла ў няньках у яўрэйскай сям’і ў Смілавічах. Яна шмат расказвала пра іх побыт і адносіны. З таго часу я ведаю, што ў яўрэйскіх сем’ях вельмі паважлівае стаўленне адзін да аднаго. Там ніколі не дапускаецца абраза, грубае слова…

Наогул, каб вярнуць тыя гады, калі была жывая бабуля, то я пасадзіла б яе насупраць і запісвала кожнае слова. І гэта была б цэлая кніжка, якая б вучыла мудрасці, бязмежнай дабрыні. Бо  не памятаю, каб яна сказала пра каго благое слова. Затое памятаю яе заўсёдную дапамогу людзям у розных сітуацыях, лячэнні хвароб. А таксама малітвы, якіх бабуля ведала на памяць вялікую колькасць. Мне сорамна зараз успамінаць, што калі яна спрабавала вучыць нас той самай «Ойча наш», мы, дзеці, смяяліся. Нам жа казалі ў школе, што Бога няма. І што было модным дзяўчатам у міні-спаднічках на высокіх абцасах да нейкай «старыны дрымучай», што нават кніг не чытае, тэлевізар не глядзіць…

Але ці разумнейшыя мы цяпер, калі скончылі тэхнікумы і інстытуты, не вылазім з інтэрнэту? Я думаю, што ўсе нашы веды, вопыт патрэбны, канешне, на працы. Але ж перадаць дзецям, якія ідуць па жыцці іншым шляхам, атрымліваецца, мала чаго можам. Шмат у нашых галовах лішняга, штохвіліннага. Не хапае тае векавой мудрасці, і ніякі інтэрнэт тут не дапаможа. Мы так занятыя працай, так хочам усюды паспець… А калі мая маленькая ўнучка ўхопіць мяне на бягу і абдыме за калені, скажа сваё «бабаська», то я бы спатыкнуся, сэрца маё зойдзецца ад лагоды. І тут жа думка – мабыць, рана мы становімся бабулямі і дзядулямі. Любіць-то мы іх, канешне, любім, стараемся падарункамі парадаваць. Але, на мой погляд, бабуля павінна быць вольнай хаця б ад службовых абавязкаў. Каб можна было ў любы момант пабыць з унукамі, напячы ім піражкоў, расказаць казку альбо апавяданне з жыцця. Але ж гэта мары, мары… Калі ўнукі змогуць абняць ужо не за калені, а за плечы, ці спатрэбяцца ім мае казкі?.. І ўсё ж пастараюся узварушыць сваю памяць, дзень за днём успомніць бабуліну навуку і скласці няхай сабе і рукапісную кнігу з яе жыцця для сваіх унукаў. А пакуль жывуць бабуліны нявесткі – мая матуля Валянціна Лукінічна Крук і паважаныя цётачкі Любоў Рыгораўна і Ганна Сцяпанаўна, зрабіць гэта будзе няцяжка, бо яны і самі – жанчыны мудрыя і цікавыя. Хапіла б толькі часу!

Таццяна ЗАБАЎСКАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 668

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 354

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396