Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не завіце радзіму малой

У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў сёмы раз прайшлі традыцыйныя краязнаўчыя чытанні. Іх тэмай арганізатары абралі словы пісьменніка Васіля Жуковіча «Не завіце Радзіму малой…» Вясковыя бібліятэкары пазнаёмілі сваіх калег і іншых удзельнікаў чытанняў з разнастайнымі асаблівасцямі адметных куточкаў Чэрвеньшчыны і іх ваколіц. Тут знайшлося месца вершам і прозе, аповедам і спевам, назіранням і меркаванням, цэлым краязнаўчым даследаванням і прызнанням у любові да роднага краю. Арыгінальна прадстаўляла кожнага ўдзельніка, тэматыку яго паведамлення вядучая – загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіна Ніціеўская. Ажывіла мерапрыемства спяванне народных песень Таццянай Савонавай, Святланай Вайцяховіч і Андрэем Каленікам – удзельнікамі калектыву «Далінушка»,  які працуе пры Горкаўскім сельскім Доме фальклору.

 

Не завіце радзіму малой

 

 

Прапаноўваем вам, шаноўныя чытачы,  фрагменты выступленняў.

Не завіце радзіму малой

Ніна КАЛЕСНІКАВА, бібліятэкар Новазелянькоўскай сельскай бібліятэкі:

«НЯМА ПРЫГАЖЭЙ КУТОЧКА…»

– У кожнага чалавека ёсць свае вытокі. Гэта яго бацькі, малая радзіма, дзе ўсё да болю знаёмае, кранае душу, сагравае сэрца. Для мяне такой сталася родная Браншчына. Але калі я з сям’ёй пераехала на Чэрвеньшчыну, то і тут усё радавала: маляўнічая прырода, вялікі саўгасны сад, інфраструктура… Вось ужо 32 гады мы жывём тут, 30 з іх я працую ў бібліятэцы. І мне здаецца, што няма прыгажэй куточка за нашу вёску, якая мае багатую гісторыю… Паводле перапісу 1897 года, Новыя Зелянькі былі маёнткам, 1 двор, 68 жыхароў. Па ўспамінах старажылаў, пэўны час гэты населены пункт належаў пану Аляксандру Картузевічу. Ён вельмі любіў зеляніну, таму сам саджаў дрэвы. Кажуць, што Зелянькамі вёску назвалі менавіта з-за гэтага. Да дома пана вяла прыгожая ліпавая алея. Зараз на гэтай вуліцы стаіць школа, а ля яе расце яшчэ некалькі тых даўніх дрэваў. Ва ўладанні пана Картузевіча ўваходзіў фальварак, які знаходзіўся непадалёк ад вёскі і называўся Петухі. Адсюль і пайшла назва ляснога масіву – Петушына. Успаміны пра жыццё пры пану запісаны ад старажылкі Марыі Іосіфаўны Варанковіч, якая пражыла больш за 100 гадоў.  Пасля рэвалюцыі на месцы былога фальварка ўзнік саўгас «Новыя Зелянькі». Тут працавалі кузня, стальмашня. Адчынілася школа, дзе настаўнічалі Туміловіч і муж ды жонка Коўганы. З’явіліся піянерская і камсамольская арганізацыі. Саўгас напачатку быў невялікім, усё апрацоўвалі рукамі: жалі жыта, садзілі і выбіралі бульбу, касілі сена. Праўда, конная касілка была, яшчэ і пры пану. А вось першая машына з’явілася ўжо пры савецкай уладзе. Калі рабочыя не спраўляліся з працай, на дапамогу прыязджаў ваенны атрад. Арганізавалі сваю сыраварню. Прадукцыю накіроўвалі ў дзяржаўныя крамы. У 1956 годзе адбылося аб’яднанне некалькіх гаспадарак у саўгас «Новыя Зелянькі». Зараз у вёсцы пражывае 695 жыхароў.

 

Не завіце радзіму малой

Святлана ПАНЦЯЛЕЕВА, бібліятэкар Грабёнскай сельскай бібліятэкі:

«ЦІКАВЫХ НАЗВАЎ ШМАТ, ШУКАЕМ ІХ ВЫТОКІ…»

– Мяркуецца, што назва самога населенага пункта Грабёнка ўтварылася ад слова «грэбень» – «пералом схілу, грады і ўзвышша». І сапраўды, ландшафт вёскі мае грэбенепадобны характар. Ён стварыўся ўзгоркамі, пагоркамі, якія ідуць чарадой і таму нагадваюць грабеньчык. Калі пад’язджаеш да вёскі, у гэтым можна ўпэўніцца на свае вочы. На вялікі жаль, дакладны час яе заснавання невядомы. Але археалагічны помнік – гарадзішча, які знаходзіцца непадалёк ва ўрочышчы Акопы, дае падставу меркаваць, што дзейнасць чалавека ў гэтых мясцінах пачалася яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Здаўна тут ведалі земляробства, жывёлагадоўлю, умелі апрацоўваць лён, каноплі, дрэва, гліну. Існавалі бандарныя, ткацкія, шавецкія, кравецкія, пчалярныя промыслы. Вось і некаторыя назвы мясцінаў утрымліваюць звесткі пра гэта. Стаіць Грабёнка на рацэ Гаць. А назва пайшла ад слова «гаціць» – рабіць памост ля берагоў, якія балоцістыя, топкія. Гэта адна з версій. Дарэчы, калі я рыхтавалася да выступлення, дык апытала шмат мясцовых жыхароў сталага ўзросту. І многія з іх ужо не памятаюць, чаму менавіта такая назва была дадзена той ці іншай мясціне. На беразе ракі ёсць Лубішча. Мне давялося шмат папрацаваць, пакуль я зразумела, чаму такая назва. Аказваецца, гэтак называлі месца ці паселішча па суседству з тым, дзе нарыхтоўвалі луб – дрэўнае валакно. На дарозе, якая аб’ядноўвае Грабёнку і Нежаўку, ёсць мясціна – Чортаў мост. Яна слыла небяспечным месцам, бо там быў зусім маленькі масток. Вось і здараліся аварыі, нават са смяротным зыходам. Таму так трапна і назвалі. А ёсць мясціны, якія атрымалі назву, дзякуючы розным гістарычным падзеям. Напрыклад, Бальшавікі. Там на полі стаіць помнік чырвонагвардзейцам, якія загінулі ў 1920-м годзе ў барацьбе з белапалякамі. Так здарылася, што ландшафт нашай мясцовасці не ўтварае амаль нідзе кута. І ўсё ж назва Кут існуе – у тым месцы, дзе поле падыходзіць да лесу. Гэта ўлюбёнае месца вяскоўцаў, куды яны ходзяць па ягады і грыбы. Кажуць, непадалёк ад Грабёнкі ў 16-ым ці 17-ым стагоддзі быў хутар, дзе гаспадарыў заможны чалавек па прозвішчу Дубянец. Пазней на тым месцы ўтварылася балота, якое атрымала назву Дубянецкае. Яшчэ адна цікавая назва – Царкоўная дарога. Некалі ў наваколлі царква была толькі ў вёсцы Грабёнка. І людзі пешшу альбо на конях накіроўваліся туды на службу – па гэтым самым шляху. У зімовы час ёсць у нашай вёсцы ўлюбёнае месца дзятвы – Страхавая гара ці Страх-гара. Там яны катаюцца на лыжах, санках. Мне сказалі, што назва ўзнікла з-за таго, што гара ў недалёкім мінулым была вельмі вялікай. Вось дзеці і казалі: «Страх, якая гара высокая!» Але існуе і іншае тлумачэнне. У далёкія часы жыў ля гэтай гары гаспадар па прозвішчу Кудзін. У яго памерла дзіця. І не проста памерла, а задушылася. У той час гэта было вельмі нядобрай прыметай. Суседзі казалі: «Мабыць, Бог пакараў. Вой, які ж гэта страх у сям’і здарыўся!» Гумны. Некалі кожная сялянская сям’я мела надзел зямлі. І вось каб яна сапраўды была толькі іх, гаспадары ставілі там гумны. Ужо няма ні людзей тых, ні пабудоў, а назва засталася. Белае. І тут меркаванняў некалькі. Адны кажуць, што там здабывалі гліну – белага колеру. А іншыя – што ніякай гліны не было. У тым месцы ёсць паглыбленне. І вось нідзе няма такіх туманоў, як там. Нічога не відаць – усё белае. Воўчы хвост. Перш, чым патлумачыць, мне спачатку прапанавалі: «Схадзі, паглядзі, што табе гэтая мясціна нагадвае». Але мне не нагадала нічога. А людзі сцвярджаюць, што калі добра прыгледзецца, дык убачыш форму воўчага хваста. Вось абкружаюць нас гэтыя назвы… Мы да іх прывыклі, не вельмі задумваемся, чаму месца названа так ці інакш. А сярод іх столькі цікавых. І хочацца адшукаць вытокі. Думаю, што нам могуць яшчэ адкрыцца такія старонкі з гісторыі родных мясцінаў, пра якія мы нават і не здагадваемся…

 

Не завіце радзіму малой

Вольга САЛДАЦЕНКА, бібліятэкар Турэцкай сельскай бібліятэкі:

«КАЛЫХАНКІ, ЗАБАЎЛЯНКІ – ФАЛЬКЛОР І НАРОДНАЯ ПЕДАГОГІКА…»

– Вусная народная творчасць – неад’емны кампанент жыцця народа, адзін з галоўных сродкаў народнай педагогікі. Калыханкі былі аднымі з першых твораў у дзіцячым фальклоры, якія звярнулі на сябе ўвагу збіральнікаў. Яны выконваюцца маці альбо нянькай ля калыскі дзіцяці, каб хутчэй супакоіць яго, прымусіць спаць. Бытуюць у кожнай сям’і, вабяць сваёй пяшчотнасцю, незвычайным хараством, што ідуць з глыбінь мацярынскага сэрца. Звяртаючыся да дзіцяці, маці імкнецца гаварыць на зразумелай яму мове – «баю-бай», «люлі-люлі», «а-а-а»… Вось, напрыклад: «Люлі-люлі, каточак паеў бабкін мядочак. Бабка сама злізала, на коціка сказала», «Люлі-люлі-люляю, наб’ю катка, налаю, каб па даху не хадзіў, каб Іванку не будзіў»,  «Люлі-люлі, каціна, куды едзеш? – Па сена. – Вазьмі майго Іванку. – Я не буду браці, няхай ляжа спаці». Пра калыханку і яе ролю ў жыцці чалавека Ніл Гілевіч пісаў: «Слухаючы такую песню, гэтую адвечную, неўміручую песню матчынай любові, міжволі думаеш: можа быць, менавіта адсюль, вось з такой калыханкі, з яе самай простай і самай геніяльнай на свеце мелодыі і пачынаецца чалавек». Неад’емнай часткай дзіцячага фальклору з’яўляюцца і забаўлянкі. Яны займаюць дзіця, калі яно не спіць. «Скок-скок-паскок, малады драздок па вадзічку пайшоў, маладзічку знайшоў. Маладзічанька невялічанька: сама з вяршок, галава з гаршок. Зачапілася за пень – прастаяла цэлы дзень». Уздзеянне забаўлянак супрацьлеглае калыханкам. Яны павінны весяліць, забаўляць дзіця, узбуджаць, рабіць яго бадзёрым. «Ладу-ладу-ладкі, дзе былі? – У бабкі. – Што елі? – Кашку. – Што пілі? – Бражку. Кашка масляная, бражка смачненькая». Многія забаўлянкі ў Турцы вядомыя, як і ва ўсіх мясцовасцях. Мая любімая, як мне здаецца, была адначасова і калыханкай, і забаўлянкай, бо бабуля расказвала мне яе перад сном і калі забаўляла: «Козачка-козачка, дзе была? – На моры. – Што рабіла? – Кросны ткала. – Што зарабіла? – Кавалак сала. – А дзе тое сала? – Кошачка ўкрала. – А дзе тая кошчака? – На мора ўцякла. – А дзе тое мора? – Краскамі зарасло. – А дзе тыя краскі? – Дзеўкі парвалі…» Ну, і гэтак далей. Ці вось яшчэ: «Цілі-цілі, скрыпачка, ляціць баба з прыпечка. А дзед бабу за касу: «Давай, баба, каўбасу!»

 

Не завіце радзіму малой

Святлана БАЛОЦІНА, бібліятэкар Кліноцкай сельскай бібліятэкі:

«ПЁТР КАРНАЧ -  МАСТАК, НАВУКОВЕЦ, СПЯВАК…»

– Нарадзіўся Пётр Карнач 1 мая 1932 года ў маляўнічай вёсцы Клінок. Паспеў скончыць тры класы, а затым грымнула Вялікая Айчынная вайна. Бацька загінуў на фронце. Таму хлопцу, як і яго старэйшай сястры, давялося працаваць у калгасе, займацца сельскай гаспадаркай. У ліку пераросткаў ён сеў за школьную парту. Дзесяць класаў скончыў у СШ №1 г.Чэрвеня. У 1951 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля заканчэння быў залічаны акцёрам у трупу Тэатра юнага гледача. Служыў у войску. З 1964 года ён – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Скончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую дысертацыю. І ўжо старшым навуковым супрацоўнікам не пакідаў Акадэмію навук да апошніх дзён свайго жыцця. Заўсёды быў энергічны, актыўны, вясёлы. Чалавек моцнага фізічнага складу, кумір публікі. Быў вельмі адораным – навуковец, артыст, спявак, мастак… Пётр Карнач так і не паспеў наладзіць асабістае жыццё. Але імкнуўся рабіць дабро вялізнаму колу людзей – старэнькай маці, родным, супрацоўнікам і аспірантам, сябрам і калегам, суседзям і знаёмым. Ён не хаваўся за спіны, заўсёды паказваў прыклад грамадзянскай сумленнасці, бескарыслівасці, добразычлівасці. Вельмі хораша гучалі ў яго выкананні беларускія песні. У дуэце з іншымі спевакамі не аднойчы даваў цэлыя канцэрты. А яго мастацкія творы экспанаваліся на прадпрыемствах, ва ўстановах, у тым ліку ў Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі і Кліноцкім сельскім Доме культуры. Ладзіў мастак вернісажы сваіх новых работ і ва ўласнай кватэры, куды гасцінна запрашаў сяброў. За час работы выдаў шэраг манаграфій па праблемах тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва. Жывапіс быў, як прынята зараз казаць, яго хобі. Але ў той жа час – сэнсам жыцця. А яшчэ па-майстэрску Карнач умеў рабіць печы. З сакрэтамі гэтай справы ён пазнаёміўся  ў дзяцінстве. Але пачаў займацца толькі ў апошнія гады свайго жыцця. Сябры, родныя, знаёмыя – усе прасілі зрабіць ім печы. То на дачы, то ў вясковай хаце.  Жыццё гэтага цудоўнага чалавека раптоўна абарвалася. Памёр ён у 1996 годзе, пахаваны ў вёсцы Клінок. У мясцовым сельскім Доме культуры знаходзіцца шмат карцін, кніг і плёнак з запісамі Пятра Карнача.

 

Не завіце радзіму малой

Святлана ВАЙЦЯХОВІЧ, бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі:

«НАРОДНЫЯ ПЕСНІ – БЫ РАЙСКІЯ ГІМНЫ…»

–  Пры сустрэчы са старэйшымі людзьмі вёскі Горкі бачыцца, што ў сховішчах народнай душы зберагліся творы самых розных фальклорных жанраў, здабыткі мясцовага песеннага фальклору. Я пазнаёмлю вас з дзвюма жанчынамі. Таццяна Мікітаўна Протас у свае 84 гады вяжа, шые. У Горкаўскім сельскім Доме фальклору дапамагла заснаваць кросны і вучыць ткаць моладзь. А нарадзілася яна на Мядзельшчыне. У маладосці была і рыбачкай, і спявачкай. Яна распавяла пра абрад Вялікадня, самай прыгожай часткай якога быў спеўны абход гуртам валачобнікаў сваёй і суседніх вёсак. Марыя Мікалаеўна Грышановіч родам з вёскі Горкі. У дзяцінстве дапамагала сваёй маці ткаць, вышываць. У вайну пляла лапці. Нарадзіла і выгадвала пяцёра дзяцей. Цяжка жылося, але яна заўсёды спявала. Спявае і зараз. Сёлета адсвяткавала 82 гады.

…Нашы старажылы любяць павандраваць па сцежках свайго юнацтва, якія шмат чаго нагадваюць, узнаўляюць шэраг падзей, нібы дастаючы іх з самых таемных куточкаў памяці. Наша задача – пабольш дазнацца пра народную творчасць, зберагчы яе і захаваць, выкарыстоўваць у сваёй працы. З ёй мы знаёмім і моладзь – падчас мерапрыемстваў, на пасяджэннях аматарскага аб’яднання «Фалькларыст», якое працуе пры нашай бібліятэцы. Фальклорныя песні спявае і калектыў «Далінушка», які дзейнічае пры Горкаўскім сельскім Доме фальклору пад кіраўніцтвам Андрэя Каленіка і дырэктара Таццяны Савонавай. Галоўная мэта калектыву – прапагандаваць беларускую народную песню і музыку, бо вельмі меладычныя, узнёслыя творы здольныя абудзіць найлепшыя чалавечыя пачуцці. А зараз мы праспяваем вам некалькі беларускіх песень, якія пяюць у нашай мясцовасці…

Падрыхтавала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391