Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята дзiцячага футбола

 

Свята дзiцячага футбола

 

У суботу на гарадскім стадыёне аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама наладзіў для выхаванцаў спартыўных школ Чэрвеня, Мар’інай Горкі, Беразіно, Смалявічаў і Лагойска 1999-2000 гадоў нараджэння цудоўнае свята дзіцячага футбола – турнір на прызы першага трэнера Чэрвеньскай ДЮСШ па гэтаму віду спорту Леаніда Міхайлавіча Корзуна.

Свята дзiцячага футбола

Ураджэнец вёскі Клінок Леанід Корзун вельмі шмат забіў для развіцця і папулярызацыі гульні нумар адзін у нашым раёне. У дзяцінстве і юнацтве ён сам добра гуляў у футбол: станавіўся чэмпіёнам вобласці і рэспублікі сярод сельскіх спартсменаў, удзельнічаў ва ўсесаюзных спаборніцтвах, перамагаў у чэмпіянатах па боксу і лёгкай атлетыцы на самым высокім узроўні. За 13 гадоў працы трэнерам па футболу ў Чэрвеньскай ДЮСШ Леанід Міхайлавіч неаднаразова выводзіў нашы каманды ў пераможцы і прызёры  абласных спаборніцтваў, падрыхтаваў 10 чэмпіёнаў БССР сярод школьнікаў. Яго выхаванцы выступалі за каманду майстроў «Дынама» (Мінск) і юнацкую зборную краіны…

 

Свята дзiцячага футбола

 

Падчас урачыстага адкрыцця турніру Леанід Корзун пажадаў яго ўдзельнікам настойліва трэніравацца, павышаць майстэрства і выказаў надзею, што сярод іх з’явяцца новыя зоркі айчыннага футбола.

 

Свята дзiцячага футбола

 

На першым этапе спаборніцтваў каманды ўтварылі дзве групы. У групу «А» трапілі футбалісты Беразіно, Лагойска і другая каманда Смалявічаў, у групу «Б» – выхаванцы спартшкол Чэрвеня, Мар’інай Горкі і першая каманда Смалявічаў. Вынікі матчаў наступныя: «Беразіно» – «Лагойск» – 1:0, «Чэрвень» – «Смалявічы-1″ – 3:1, «Беразіно» – «Смалявічы-2″ – 7:0, «Чэрвень» – «Мар’іна Горка» – 0:4, «Мар’іна Горка» – «Смалявічы-1″ – 6:0, «Лагойск» – «Смалявічы-2″ – 13:1.

 

Свята дзiцячага футбола

У гульні за трэцяе месца чэрвеньцы перамагалі каманду Лагойска – 5:1, а ў фінале мар’інагорскія футбалісты не пакінулі шанцаў бярэзінцам – 9:1.

 

Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны Граматамі і медалямі. Грамату лепшаму іграку ў складзе каманды Чэрвеньскай СДЮШАР атрымаў Дзіма Белабароды. Яшчэ адзін наш юны футбаліст, Дзіма Колтун (на здымку), заахвочаны прызам за перамогу ў конкурсе «Жангліраванне мячом», які прайшоў у рамках спаборніцтваў.

 

ЛЮДМІЛА ПАЕДЗЕ Ў ЛОНДАН

Ураджэнка Смілавічаў Людміла Валчок заваявала ліцэнзію на ўдзел у летніх Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане.

На спаборніцтвах па адаптацыйнай грэблі сярод спартсменаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў рамках чэмпіянату свету па акадэмічнай грэблі, які днямі завяршыўся ў Славеніі, наша зямлячка у стартавым заездзе заняла трэцяе месца і трапіла ў лік удзельніц «суцяшальнага» заезду. Там яна фінішавала на другой пазіцыі, чым забяспечыла сабе  пуцёўку у Лондан і магчымасць працягнуць барацьбу за медалі. У фінале спаборніцтваў Людміла паказала шосты вынік.

– Я вельмі рада апынуцца ў ліку ўдзельніц лонданскай Паралімпіяды, — пракаментавала яна сваё выступленне. – Заваяваўшы два залатыя і два бронзавыя медалі ў Ванкуверы, я меркавала, што змагу атрымаць допуск і на летнія Гульні-2012. Не ведаю, ці атрымаецца ў мяне змагацца за ўзнагароды на гэтым планетарным форуме, але да спаборніцтваў у Лондане паспрабую падысці ў выдатнай форме, каб быць адной з прэтэндэнтак на медалі.

 

БЕЗ МЕДАЛЁЎ, АЛЕ З ПРЭМІЯЙ…

Ураджэнкі Чэрвеня Святлана і Ілона Усовічы выступілі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў паўднёвакарэйскім горадзе Дэгу. Эстафетная каманда ў бегу 4х400 метраў, за якую яны беглі разам з Ганнай Ташпулатавай і Юльянай Юшчанка, прабіліся ў фінал спаборніцтваў і заняла там шостае  месца. Паводле ацэнак спецыялістаў, гэта добры вынік, калі ўлічыць, што нашы спартсменкі апынуліся ў кампаніі з бягуннямі ЗША, Ямайкі, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі.  Дарэчы, за шостае месца яны павінны атрымаць ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі 8 тысяч долараў прэміяльных на каманду.tc «У суботу на гарадскім стадыёне аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама наладзіў для выхаванцаў спартыўных школ Чэрвеня, Мар’інай Горкі, Беразіно, Смалявічаў і Лагойска 1999-2000 гадоў нараджэння цудоўнае свята дзіцячага футбола – турнір на прызы першага трэнера Чэрвеньскай ДЮСШ па гэтаму віду спорту Леаніда Міхайлавіча Корзуна.

 

ДЗЯНІС ЗАБІЎ І ЗА «СМАЛЯВІЧЫ»

Выхаванец чэрвеньскага футбола Дзяніс Трапашка адкрыў лік сваім галам за каманду «Смалявічы» ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. Ён двойчы вызначыўся ў дамашнім матчы з калінкавіцкай «Вертыкаллю», які скончыўся з лікам 3:0 на карысць смалявіцкіх футбалістаў. Дарэчы, у спісе бамбардзіраў другой лігі Дзяніс Трапашка зараз займае чацвёртае месца. Усяго ён забіў 14 мячоў. З іх 12 – за каманду «Зорка-БДУ», з якой не так перайшоў у «Смалявічы».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394