Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не трэба нам бераг турэцкі. Давесці б да ладу свой…

Не трэба нам бераг турэцкі. Давесці б да ладу свой…

Аўтарская калонка Ігара АДАМОВІЧА

Вось і юбілейны Дзень Перамогі застаўся ў гісторыі. Набірае хаду травень. Неўзабаве пачнецца лета з яго пляжна-купальнымі радасцямі.

Заморскія пляжы — гэта, канешне, крута. Але большую частку цёплай пары года нам даводзіцца бавіць на берагах родных рэк, азёр, штучных вадаёмаў. І, вядома ж, кожнаму хочацца, каб гэты від культурнага адпачынку быў сапраўды культурным…

Яшчэ ў сярэдзіне сакавіка Чэрвеньскі райвыканкам прыняў рашэнне, у якім акрэслены мерапрыемствы па падрыхтоўцы да купальнага сезону месцаў, дзе жыхары і госці раёна масава адпачываюць ля вады. На Натальеўскім возеры,  у прыватнасці, прадугледжана ўстанавіць чатыры ценявыя навесы, тры металічныя распранальні, прыбіральню, стварыць аўтастаянку на 10 месцаў, дзіцячую гульнявую пляцоўку, пасадзіць алею. Пазначаны і тэрмін выканання гэтых мерапрыемстваў — да 1 мая.

Завітаўшы на возера заўчора, я не ўбачыў нават намёку на тое, што тут праводзіцца добраўпарадкаванне. Шчыра кажучы, не дужа здзівіўся. Большасць турбот па падрыхтоўцы гэтай зоны адпачынку да купальнага сезону ўскладзена на Чэрвеньскі камунгас, а ў яго, асабліва напярэдадні майскіх святаў, іншых неадкладных клопатаў — вышэй даху. Зрэшты, як і заўсёды. Дастаткова зазірнуць на афіцыйны сайт ЖКГ, каб уразіцца тым, які вялікі аб’ём работ штодня даводзіцца адольваць нашым камунальнікам…

Можна не сумнявацца, што берагі Натальеўскага возера бліжэйшым часам дачакаюцца добраўпарадкавання: рашэнне райвыканкама для таго і прымаецца, каб яго выконвалі. Размова пра іншае — ці ўдасца захаваць створанае? Ці хопіць сумлення ў адпачывальнікаў, каб кідаць пустыя пачкі, абгорткі, бутэлькі ў кантэйнеры для смецця, а не ў ваду пры беразе? Каб не распальваць вогнішчы, выдзіраючы драўляныя канструкцыі навесаў, «грыбкоў», лавак, або знішчаючы кволыя дрэўцы з будучай алеі, як гэта ўжо надаралася неаднойчы?

Добра было б, каб сумленне ўсё ж прачнулася, калі яно спіць… Бо неяк непрыстойна ў нашым цывілізаваным грамадстве выхоўваць культуру паводзін выключна з дапамогай мер адміністрацыйнага ўздзеяння. Хаця, па першым часе і яны, магчыма, не зашкодзяць…

Асобнай увагі заслугоўвае тэма прыбіральні на Натальеўскім возеры. Гэтая шматпакутная «шпакоўня», якая прытулілася ў дальнім куту яго тэрыторыі, ля самых кустоў, шмат разоў станавілася ахвярай варвараў, застаючыся без дзвярэй. Зламаць і спаліць іх для такіх людзей — справа няхітрая: маўляў, новыя паставяць. А вось для нармальнага чалавека, у якога падчас адпачынку з’явіцца непераадольнае жаданне выкарыстаць прыбіральню па прамому прызначэнню, ёсць праблема. Ад пляжу да «шпакоўні» (на вока) — больш за паўкіламетра будзе. Калі прыспічыць, то пакуль дойдзеш, заходзіць ужо, можа, і не будзе патрэбы… Здагадваюся, што пры выбары месца для прыбіральні ўлічваліся пэўныя санітарныя нормы. Але ці нельга паставіць яе на гэткай жа адлегласці ад вады, толькі бліжэй да пляжу (балазе, месца на выгане хапае!)?

…Таксама згаданым рашэннем райвыканкама ў раёне вызначаны шэсць месцаў, дзе купанне забаронена. І калі на сажалках ля вёсак Раваніцкая Слабада, Рудня, Уборкі, Грабёнка і вадасховішчы ў пасёлку Азёрным абмежаванне тычыцца толькі тэрыторый ля гідратэхнічных збудаванняў або мастоў, то возера ля вёскі Хваеншчына не першы год трапляе пад забарону цалкам. І гэта пры тым, што там адпачывае амаль столькі ж людзей, колькі і на возеры ля Натальеўска.

Зразумела, паставіць шыльду «Купанне забаронена!» нашмат прасцей і танней, чым прызнаць зонай масавага адпачынку месца, якое фактычна ёю з’яўляецца, і адпаведным чынам яго добраўпарадкаваць…

Пішыце: adamovich_rv@mail.ru

Тэлефануйце: 55-6-98

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 425

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396