Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГОНАР НАСТАЎНІКАЎ – ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ ВУЧНІ

ГОНАР НАСТАЎНІКАЎ – ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ ВУЧНІ
Урачыста-святочнай выглядала ў сераду свежаадрамантаваная плошча Свабоды ў Чэрвені. Менавіта тут упершыню парадам школьнікаў і педагогаў распачалася раённая жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя.

Свае ўстановы адукацыі годна прадставілі юныя інспектары дарожнага руху, сябры рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і БРСМ, Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў і пажарных, Беларускай асацыяцыі інтэлектуальных клубаў, удзельнікі камандаў КВЗ, школьных лясніцтваў, спартсмены, пераможцы шматлікіх конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый, вучні, якія ў летні перыяд аказвалі пасільную дапамогу сельгаспрадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю… А ў парку разгарнуліся дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі розных накірункаў, арганізаваныя дашкольнымі ўстановамі г.Чэрвеня.

Прывітаў прысутных, падзякаваў педагогам і вучням за творчасць, ініцыятыву, выніковасць працы старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Муха. Ён уручыў Дыпломы за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі вучням школ: Валевачоўскай – Арсенію Лугоўскаму, Руднянскай – Артуру Байтусу і Максіму Сароку, Лядзенскай – Арцёму Нехаю і Кацярыне Сідарэнка. Падзякі і падзячныя лісты старшыні райвыканкама за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, мэтанакіраваную работу па выхаванні патрыятызму ў дзяцей атрымалі дырэктар Турэцкага дзіцячага сада-БШ Антаніна Даўгалявец, загадчыца ясляў-сада №6 г.Чэрвеня Таццяна Барбук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы Людміла Драпеза.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ларыса Асановіч уручыла Дыпломы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вучаніцам СШ №2 г.Чэрвеня Ксеніі Пармон і СШ №3 г.Чэрвеня Вользе Палтаржыцкай.

 

ГОНАР НАСТАЎНІКАЎ – ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ ВУЧНІ

Вучні, якія на працягу навучальнага года ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, атрымалі дыпломы Чэрвеньскага РАУС ад яго начальніка Сяргея Цераша. Гэта атрад юных інспектараў руху СШ №1 г.п.Смілавічы (Наталля Андрэйчык, Вікторыя Сіліч, Ігар Шчурко, Андрэй Буйневіч, Кацярына Буйневіч, Аляксандр Розум, Марыя Слабко, Мікалай Жыгалковіч), каманда КВЗ ЮІР СШ №4 г.Чэрвеня (Сяргей Сакаў, Дар’я Батушава, Аляксей Смаляк, Мікіта Няборскі, Павел Ашэйчык, Нарэк Грыгаран, Алена Тарасік, Хрысціна Макоўская, Ліза Кудзелка, Дзмітрый Баброў, Іван Забаўскі), вучань СШ №2 г.п.Смілавічы Дзмітрый Герман, Хутарскай школы – Віталь Баглоў, вучаніца СШ №3 г.Чэрвеня Таццяна Лупянкова.

 

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Бойка ўручыў Дыпломы школьнікам, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах па пажарнай бяспецы. Узнагароды атрымалі вучні гімназіі №1 г.Чэрвеня Вячаслаў Тарлоўскі, Аляксандр Качан, Яўген Барбук, Мікіта Навіцкі, Сяргей Грачаннік, Андрэй Качан.

Лепшых спартсменаў – вучаніц СШ №2 г.Чэрвеня Вераніку Мастоўскую і СШ №4 г.Чэрвеня Алену Логінаву, вучняў гімназіі №1 г.Чэрвеня Паўла Марозава, СШ №1 г.п.Смілавічы Сяргея Гарашына, СШ №3 г.Чэрвеня Руслана Красоўскага – узнагародзіў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Ігар Філічонак.

А затым удзельнікі параду накіраваліся ў раённы цэнтр культуры і адпачынку, дзе адбыўся працяг жнівеньскай настаўніцкай канферэнцыі. Падрабязнасці – у адным з наступных нумароў «Раённага весніка».

Святлана АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391