Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У ТУРЭЦКІМ СДК КОЖНЫ – ТАЛЕНТ І АСОБА

У гэтым упэўніваешся падчас наведвання невялікага пакойчыка, скрозь завешанага і застаўленага самаробнымі рэчамі. А калі пачынаеш размаўляць з адметнымі майстрыхамі, дык толькі і паспявай здзіўляцца ды захапляцца!
Прапаную вам, шаноўныя сябры, бліжэй пазнаёміцца з таленавітымі жанчынамі, іх творчымі знаходкамі, цікавымі стасункамі, а таксама з асноўнымі накірункамі дзейнасці Турэцкага сельскага Дома культуры.

 

У ТУРЭЦКІМ СДК КОЖНЫ – ТАЛЕНТ І АСОБА

Анастасія НЯПЕЎНАЯ

«ЗАРАНАЧКА» СПЯВАЕ, «ГАСПАДЫНЬКА» СЯБРОВАК ЗБІРАЕ

 

 

 

Адзінаццаць гадоў працуе дырэктарам сельскага Дома культуры Анастасія НЯПЕЎНАЯ. За гэты час яна здолела з’яднаць агульнымі ідэямі шмат зацікаўленых вяскоўцаў, арганізаваць сумеснае карыснае баўленне вольнага часу. Да асноўных каляндарных датаў і народных святаў тут абавязкова ладзяцца захапляльныя мерапрыемствы, у падрыхтоўцы якіх ахвотна бяруць удзел жыхары Турца розных узростаў. Асабліва даспадобы ім Купалле, калі штогод ля рэчкі можна і канцэрт паслухаць, і на дыскатэцы патанчыць, і ў гульнях ды конкурсах паўдзельнічаць. Анастасія Няпеўная тут і вядучая, і спявачка… Ну, а штодзённая праца Турэцкага сельскага Дома культуры – гэта гурткі…
– У нас зараз толькі па дэкаратыўна-прыкладнаму мастацтву іх чатыры, — тлумачыць Анастасія Няпеўная. — «Вязанне» і «Вышыванне» для дзяцей і дарослых паасобку. Яшчэ ёсць гурток сольнага спявання і мастацкай самадзейнасці, дзе займаюцца ўдзельнікі ансамбля «Зараначка». Яго кіраўнік і акампаніятар – Сяргей Карпачоў. Жанчын, якія прыходзяць у СДК вязаць і вышываць, аб’ядноўвае клуб «Гаспадынька», дзе мы абмяркоўваем самыя розныя тэмы. Напрыклад, калі надыходзіць сезон хатніх нарыхтовак, абменьваемся рэцэптамі. А прыгатаваным можам у любы час накрыць стол…
Абавязкова штогод удзельнічаем у разнастайных выставах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, дзе дэманструем вязанне, вышыўку, бісер… Я вельмі ўдзячна ўдзельніцам усіх мерапрыемстваў, майстрыхам, творчым жанчынам. Гэта Надзея Ступак, Людміла Елісеева, Галіна Пыж, Ала Комлач, Любоў Ганчарык, Ніна Варэнік, Інэса Бабіч… Заўсёды актыўныя ў нас дзяўчаты – Маргарыта Гарбачова, Маргарыта Святляк, Хрысціна Няпеўная, Хрысціна Вінцэнтовіч, Юлія Рудакова, Анастасія Шыкаўка, Ганна Дудкіна, якія пастаянна ў клубе. Працуем мы ў цесным кантакце са школай, мясцовай гаспадаркай, якім таксама ўдзячны за падтрымку і дапамогу…
Як са шкадаваннем зазначыла Анастасія Няпеўная, няма ў сельскім Доме культуры ні харэаграфічнага, ні драматычнага гурткоў. А я звярнула яе ўвагу на тое, што нядрэнна было б арганізаваць штосьці і для хлопцаў ды мужчын, паколькі ўсе гурткі, якія дзейнічаюць зараз, — выключна для жанчын. І хаця, па сцвярджэнню дырэктара СДК, мужчынскую частку Турца таксама звычайна задзейнічаюць у падрыхтоўцы мерапрыемстваў, усё ж гэтага, на мой старонні погляд, недастаткова…
Ну, а цяпер – уласна пра майстрых.

 

У ТУРЭЦКІМ СДК КОЖНЫ – ТАЛЕНТ І АСОБА

Алена ВАРЭНІК

Алена ВАРЭНІК:  «КАЛІ Б ВЫМЕРАЦЬ НІТКІ, ЭКВАТАР БЫ ПЕРАЦЯГНУЛА…»

 

 

 

Больш за дзесяць гадоў працуе ў Турэцкім сельскім Доме культуры мастацкім кіраўніком Алена Варэнік. Паразумеліся з дырэктарам Анастасіяй Няпеўнай добра, у адной звязцы крочаць зладжана. А ўлюбёная справа гэтай майстрыхі – вязанне.
– Захапляюся я ім з дзясятага класа, — распавядае Алена Варэнік. – Пераняла ўменне ад цёці і ад мамы. Вязала і вяжу сабе, сынам, унукам… Зараз вельмі шмат часопісаў спецыяльных. З аднаго мадэль возьмеш, з другога – узор… Штосьці цікавае на рынку можна ўбачыць, у сяброў. Мяне вязанне супакойвае. Нават калі дрэнна, таблетку ўзяла – і зноў вяжу. Не ўяўляю ўжо свайго жыцця без гэтага занятку…
– І колькі ўжо чаго звязана – можна як-небудзь падлічыць?
– Ну-у-у-у… Калі б вымераць усе ніткі, дык экватар бы перацягнула! (смяемся) А па самай вялікай колькасці вырабаў… Памятаю, паказалі мне, як шалікі вязаць. Дык я 51 звязала неўпрыкмет! Потым раздарыла…
Шмат каго ўжо навучыла майстэрству вязання падчас заняткаў у гуртках Алена Варэнік – і дзяцей, і дарослых. Таму шмат каго ў Турцы можна сустрэць у самаробных вязаных строях. Вось і на самой жанчыне падчас майго прыезду новая кофта – з нітак, аздобленых люрэксам. Прыгажосць – вачэй не адвесці!
– Хрэсніца мая, Інэса Бабіч, таксама прыйшла з новымі рэчамі, — кажа Алена Варэнік. – Ёсць і другая хрэсніца – Люба Ганчарык, якая, на жаль, сёння не змагла сюды завітаць. Дык яна мяне па майстэрству рукадзелля ўжо нашмат пераўзышла! Нават партрэт дзяўчынкі вышыла крыжыкам. Я б ужо так не змагла б… Нявесткі мае таксама вышываюць, вяжуць. Удзельнічаюць са сваімі вырабамі ў выставах, кірмашах… Дарослыя звычайна прыходзяць па параду. Вось спадабаўся камусьці ўзор – просяць паказаць, як… Так што (ўсміхаецца) вяжам, вяжам і вяжам…

Інэса БАБІЧ: «У ВЯЗАНЫЯ РЭЧЫ  АПРАНАЮ ЎСЮ СЯМ’Ю…»

У ТУРЭЦКІМ СДК КОЖНЫ – ТАЛЕНТ І АСОБА

Інэса БАБІЧ

На сустрэчу ў СДК маладая майстрыха завітала разам з дачушкай Ксюшай. Гэты маленькі цуд – адна з улюбёных маміных мадэляў. Ад даўгаватага чакання Ксюша крыху раскапрызілася. Але потым знайшла сабе занятак – ухапіла клубок нітак…
– О, відаць, як і мама, майстрыхай будзе! – жартую.
Але жанчыны, што сабраліся вакол, згодна ківаюць галовамі. Маўляў, якія жарты, калі яе мама Інэса на іх вачах вырасла ў адметную творцу! А гісторыя ж звычайна паўтараецца…
Хрэсніцу Алены Варэнік Інэсу Бабіч тут хваляць у адзін голас: і вязальшчыца, і вышывальшчыца, і мастачка… А як падворак ля сваёй хаты ўпрыгожыла!
– Увогуле, мне шмат чым падабаецца займацца, — зазначае Інэса Бабіч. – Усяму вучылася сама, ад хроснай… Гурткі розныя ў сельскім Доме культуры наведвала… На жаль, адпаведнай адукацыі не набыла, я – прадавец… Як мама кажа, калі б мелася ў свой час паблізу якая школа спецыяльная, аддала б туды. Можа, была б ужо якой мастачкай… У сябе я размалявала балкон, плот, зрабіла з пэт-бутэлек кветкі. А яшчэ – розныя скульптуры з цэменту і камянёў. Словам, каб дворык быў утульным. Калі трэба клубу – пішу-малюю плакаты. Апошнія гады тры вышывала крыжыкам – карціны, падушкі. Шмат падаравала. Вось прыязджаюць у госці, падабаецца. А я, шчодрая душа (смяецца), усім дару. Зараз жа ручная работа вельмі цэніцца. Зноў жа, у госці таксама пойдзеш не з пустымі рукамі, а з вышытай карцінай. Людзі радуюцца… Ну, а з гэтага года ўзялася за вязанне. У мяне двое дзетак – Раман і Ксюша. Вяжу ім. І ўвогуле, апранаю ўсю сям’ю… Цяпер з дачушкай у мяне не так шмат вольнага часу. Але ўсё роўна ў клуб прыходжу. Калі трэба папытацца па вязанню, дык абавязкова! Штосьці я падкажу, штосьці мне падкажуць…
Энтузіязму гэтай маладой абаяльнай энергічнай жанчыны застаецца толькі па-добраму пазайздросціць! Калі ў вёсцы хапае сіл не толькі на догляд за дзеткамі і працу па хатняй гаспадарцы, але і на добраўпарадкаванне тэрыторыі, і на творчасць – гэта проста здорова!

 

У ТУРЭЦКІМ СДК КОЖНЫ – ТАЛЕНТ І АСОБА

Галіна ПЫЖ

Галіна ПЫЖ: «СУРВЭТКУ ВЫШЫЮ ЗА ВЕЧАР, РУЧНІК – ЗА ТРЫ-ЧАТЫРЫ ДНІ…»

 

 

 

Ужо 32 гады жыве ў Турцы ўраджэнка Гомельшчыны Галіна Пыж. За гэты час звыклася з Чэрвеньшчынай, пасябравала з людзьмі… А ў вышыўцы засталася вернай, у асноўным, родным палескім матывам. Уменне гэтае яна пераняла ў свой час ад мамы. І ўжо не адну жанчыну ў Турцы навучыла падбіраць адценні колераў.
– Вышываю, у асноўным, гладдзю, — тлумачыць Галіна Пыж. – Нявесткам сурвэткі вырабляю, унучцы… І так дару, хто ў госці прыходзіць ды захапляецца. Ручнікі вышывала, як сыноў жаніла, дачку замуж аддавала. І на абраз ды пад хлеб-соль – усім траім дзецям. Зараз ужо, праўда, бачу дрэнна. Але калі ў клубе выстава, саджуся і вышываю штосьці новае. Раблю хутка. Сурвэтку магу за вечар вышыць, ручнік – за тры-чатыры дні.
– А вось гурток у сельскім Доме культуры вам што дае?
– Ой, мне тут падабаецца. Можна абмяняцца ідэямі, узорамі… Я, у асноўным, не ўмела вязаць. Ад Алены Варэнік навучылася. Сёлета звязала нявестцы безрукаўку, унучкам, цяпер – сабе… Шкарпэткі вяжу, рукавічкі… Таксама хутка атрымліваецца…
Вось якія рукі спрытныя майстравыя ў Галіны Пыж!

Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

(Працяг будзе)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 352

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 375

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 421

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396