Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мужнасць і боль генерала. З ПРЫВІТАННЕМ АД НІЧЫПАРОВІЧА

Працяг.

Пра тое, як даражыў камандзір 208-га партызанскага атрада палкоўнік Нічыпаровіч сваімі падначаленымі па барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, сведчыць і такі факт. У трохдзённым кліноцкім баі быў цяжка паранены лейтэнант-партызан Саша Грачоў. Яму патрабавалася тэрміновая медыцынская дапамога, якую ў атрадзе не маглі аказаць. Нічыпаровіч даручыў патаемнымі дарогамі на санях пад сенам даставіць параненага ў Мінск. Пакінуўшы там яго ў надзейных людзей, якія былі звязаны з падполлем і жылі на Серабранцы ў драўляным доміку, пасланец Нічыпаровіча накіраваўся ў Першую Савецкую бальніцу. Тут працаваў і ўзначальваў падпольную групу прафесар Клумаў (па мянушцы “Самарын”). У бальніцу змяшчалі шмат хворых, параненых падпольшчыкаў, партызан. Потым іх пераапраналі і накіроўвалі ў партызанскія атрады. Часам адбываліся праверкі СС і СД. Клумаў загаддзя даведваўся пра іх у галоўнага ўрача і імкнуўся да таго часу выпісаць гэтых людзей, каб яны не патрапілі пад арышт.
Пасланец з 208-га партызанскага атрада першай напаткаў у бальніцы падпольшчыцу-медсястру Піліпушку (па мянушцы “Тучка”). Ён назваў пароль “Прывітанне ад палкоўніка Нічыпаровіча” і патлумачыў, што яго сюды прывяло. Спачатку медсястра, а затым і Клумаў наведаліся на кватэру, дзе ляжаў паранены. Становішча яго было вельмі небяспечнае. Аказаўшы медыцынскую дапамогу, Клумаў назначыў комплекс лячэння. Яго выконвала і пастаянна інфармавала прафесара Піліпушка. Каб не заўважылі суседзі ці паліцэйскія, яна мяняла паліто, хусткі, абутак. Прыходзіла то з бідончыкам, нібыта купляць малако, то апранутая па-сялянску з кошыкам, у якім ляжала кура, то — з мяшком за плячыма. З’яўлялася ў розны час: раніцай, апоўдні, надвячоркам. І кожным разам вучыла гаспадыню, як выконваць назначаныя працэдуры. Праз тры месяцы паранены ачуняў…
Пра Нічыпаровіча прафесар Клумаў даведаўся на самым пачатку створанага 208-га партызанскага атрада. У снежні 1941 года яго запрасілі на пасяджэнне Мінскага гарадскога падпольнага камітэта, дзе вырашалася пытанне дапамогі прафесарам у арганізацыі лазарэта ў партызанскім атрадзе. У студзені Клумаў праз сувязную Навіцкую прыслаў бікс, напоўнены стэрыльным матэрыялам. Потым Піліпушка ўзяла ў яго набор стэрыльных інструментаў. Падпольшчыца-медык Гурыновіч прынесла медыкаменты, марлю. Гэта ўсё даваў прафесар. Потым зноў перадаў бінты, іглы, лангеткі, вазелін, вату, ёд, рыванол. Усё захоўвалася на кватэры падпольшчыцы Ганны Шостак па вуліцы Магілёўскай і перадавалася ў атрад Нічыпаровіча.
Нягледзячы на небяспеку, Клумаў аказаў медыцынскую дапамогу таксама параненаму ў нагу і грудную клетку дэсантніку-радысту Лёні Асташонку, які знаходзіўся ў доме падпольшчыкаў. У хатніх умовах ён прааперыраваў параненага, выняў асколак з нагі. Потым некалькі разоў наведваў хворага. Пасля выздараўлення, яго накіравалі да партызан.
Дарэчы, прафесару Клумаву наканавана было лёсам трапіць на Чэрвеньшчыну ў самым пачатку вайны. Вось як згадвала пра гэта Марыя Драгамнірэцкая:
“Я жыла ў Чэрвеньскім раёне, вёска Астравы Вайнілаўскага сельсавета. Змяркалася. Па дарозе ішлі бежанцы з Мінска. Мы жылі якраз на ўскрайку, каля лесу. Да нас зайшлі пераначаваць некалькі жанчын і мужчына. Жанчыны папрасілі, каб яго паклалі лепш. Усе пайшлі ў адрыну, а яму я паслала ў пакоі. У яго былі на нагах балючыя мазалі, ён памыў ногі, памазаў мазалі. Мама ўсіх пакарміла. А раніцай мужчына сказаў астатнім, што трэба ісці назад. Ужо ў нас былі немцы. Калі яны сабраліся сыходзіць, ён папрасіў што-небудзь на ногі. Мама прапанавала сінія прагумоўкі і лапці. Ён узяў лапці і анучы. Потым ён кажа: “Вы ня ведаеце, хто я? Я — прафесар Клумаў, медыцынскі прафесар. Можа, я вам спатрэблюся калі-небудзь. Канешне, не дай Бог, але ўсякае можа быць. Я запісала на сцяне яго прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас. Маці сабрала прадукты, але ён не ўзяў іх, кажа: “Нам будзе цяжка. Мы дзе-небудзь паядзім на дарозе, а гэта сабе пакіньце, за намі вунь яшчэ людзі ідуць.” Потым я захварэла, у 1943 годзе. Мы хаваліся ў лесе, і я прастудзілася. Хварэлі ногі. Маці з бацькам павезлі мяне ў Мінск, паклалі ў бальніцу і пайшлі шукаць Клумава. Ён маму адразу пазнаў, кажа: “Я памятаю вас, я лапці ў вас браў.” Назаўтра ён прыйшоў да мяне, паглядзеў і прызначыў лячэнне.”
Перамогу Клумаву, дзеля якой ён так шмат рабіў у падполлі, не давялося дачакацца. Яго разам з жонкай арыштавалі гестапаўцы. З турмы яны ўжо не вярнуліся…
Праз шмат гадоў пасля вайны падпольшчыку-прафесару Клумаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Бальніца, у якой ён працаваў, носіць імя Клумава. Такую ж назву мае і вуліца ў Мінску.
(Працяг будзе)
Аляксандр Бушэнка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 352

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 375

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396