Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЯК ПАЗБАВІЦЦА БАРШЧЭЎНІКУ САСНОЎСКАГА?

Летась акурат у гэты ж час мы ўзнімалі на старонках «раёнкі» пытанне аб барацьбе з небяспечнай раслінай, якая выглядае прыгожа, але мае ядавіты сок, здольны пад уздзеяннем сонца выклікаць на скуры чалавека апёкі першай-трэцяй ступеняў. А сёлета ў рэдакцыю ў адзін дзень патэлефанавалі жыхары Натальеўска і Новых Зелянкоў. Маўляў, разрастаецца, цвіце баршчэўнік на значных тэрыторыях. Міма людзі ходзяць, дзеці бегаюць… Як рады даць? Хто яго знішчыць?

ЯК ПАЗБАВІЦЦА БАРШЧЭЎНІКУ САСНОЎСКАГА?

З гэтымі пытаннямі наш карэспандэнт звярнуўся да начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянціна ПУЗАНКОВА.
І вось што ён патлумачыў:
– Існуе рашэнне Чэрвеньскага райвыканкама, якім зацверджаны план мерапрыемстваў па знішчэнню баршчэўніка і адказныя за гэтую работу. А менавіта – землекарыстальнікі, на тэрыторыі якіх выяўлена гэтая небяспечная расліна. Штогод з раённага мэтавага фонду аховы прыроды выдзяляюцца сродкі на знішчэнне баршчэўніку. Можа, яны і невялікія, але ўсё ж… Сёлета гэтая сума склала тры з паловай мільёны рублёў. З іх паўтара мільёна выдзелена Чэрвеньскай ЖКГ, два – упраўленню сельскай гаспадаркі райвыканкама. Камунгас ужо асвоіў сродкі, знішчыўшы яго па перыметру стадыёна будаўнічага ліцэя і ў канцы вуліц Заслонава і Шамецькі.
– Якім спосабам?
– Асноўны — гэта скошванне. На жаль, ён не такі эфектыўны, як хацелася б. Самы ж дзейсны – выкопванне каранёў на глыбіню 20 сантыметраў. Падыходзіць для барацьбы з адзіночнымі раслінамі. Але і тут ёсць свае асаблівасці. Па навуковых даследаваннях атрымліваецца, што калі адну і тую ж расліну баршчэўніку сістэматычна выкопваць два разы на год на названую глыбіню, то пазбавіцца ад яе атрымаецца толькі праз чатыры гады. Да таго ж, трэба памятаць, што адна расліна можа прынесці да 100 тысяч насення. А кожнае, калі трапіць у глебу, захоўвае здольнасці да прарастання да дзесяці гадоў. Таму так важна ўсё ж не дапускаць зацвітання баршчэўніку, а тым больш – распаўсюджвання насення на новыя тэрыторыі. Калі скасіць расліну з «парасонам», дык літаральна праз два тыдні яна можа адрасці ўсяго на дзесяць сантыметраў, але ізноў выспеліць насенне. Таму лепей знішчаць маладыя расліны, не дапускаючы адраўнення ствала. Рабіць гэта давядзецца, як мінімум, тры разы на год.
– Дзе на тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца асноўныя ачагі баршчэўніку Сасноўскага?
– У Чэрвені гэта – названыя ўжо вуліцы Мінская, Шамецькі, Заслонава, а таксама вёскі Дамавіцк, Новыя Зелянкі, Чарнаградзь… Там, дзе яго раней вырошчвалі для сельскагаспадарчых патрэб…
– І хто канкрэтна на вёсцы павінен з ім змагацца?
– Найчасцей гэта альбо сельвыканкам, альбо мясцовая гаспадарка. Словам, той землекарыстальнік, каму належыць тэрыторыя. Дарэчы, у першым квартале наша інспекцыя выдала ўсім ім прадпісанні па недапушчэнню цвіцення гэтай расліны і выспявання насення. На кожнай нарадзе я ўзнімаю гэтае пытанне. Вяду таксама індывідуальныя размовы з землекарыстальнікамі…
– І, тым не менш, у рэдакцыю паступаюць скаргі ад людзей…
– У інспекцыю – таксама. Напрыклад, па той жа вуліцы Мінскай некалькі тыдняў таму нам тэлефанавалі па тры разы на дзень. Нарэшце дабіліся, каб скасілі… Хачу зазначыць, што мы выязджаем па сігналу, але самі не займаемся знішчэннем. Знаходзім землекарыстальніка, выдаём яму прадпісанне, кантралюем…
– Давайце патлумачым нашым чытачам, куды канкрэтна трэба звяртацца, калі на іх вачах раскашуе баршчэўнік Сасноўскага.
– Калі гэта тэрыторыя – не прыватная, знаходзіцца ў Чэрвені альбо ў Смілавічах, то найперш у Чэрвеньскую ЖКГ. Ну, і ў нашу інспекцыю. А па вёсках – трэба паставіць у вядомасць сельвыканкам і для кантролю – інспекцыю.
– І яшчэ, думаецца, дарэчы нагадаць нашым чытачам пра небяспеку такой прыгожай на выгляд расліны…
– Сапраўды, баршчэўнік прыцягвае позіркі і дзяцей, і дарослых сваімі белымі суквеццямі-»парасонамі». Але ні ў якім разе іх нельга зрываць ці зразаць. Лепей увогуле да яго не набліжацца. Не дапускаць пападання соку на скуру, асабліва пад сонцам. Дарэчы, пры такім кантакце апёкі могуць з’явіцца і не адразу, а праз некаторы час. Пры скошванні ўручную абавязкова абараніць вочы спецыяльнымі акулярамі, рукі – гумавымі пальчаткамі, надзець вільгацеўстойлівую вопратку…
Ну, а што датычыцца канкрэтных скаргаў… Як патлумачыла старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская, у Натальеўску баршчэўнік у згаданым месцы ўжо касілі – месяц таму. Знішчаць і зараз. Старшыня Руднянскага сельвыканкама Мікалай Нахамчык, агледзеўшы разам з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцінам Пузанковым тэрыторыю ля Новых Зелянкоў, патлумачыў, што мясцовая гаспадарка таксама пачала скошваць зараснікі. Дарэчы, ужо ў трэці раз з пачатку года…
Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 352

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 375

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 423

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396