Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СЯДЗІБА ТУМІЛОВІЧАЎ

Усё больш і больш жыхароў раёна, гараджан і вяскоўцаў, захапляюцца добраўпарадкаваннем уласных падворкаў, сядзібаў, агародаў, прылеглай вулічнай тэрыторыі… І з’яўляюцца ля хатаў і катэджаў вадаёмы, газоны, адметныя кампазіцыі з малых архітэктурных формаў, кветак, прадметаў старажытнасці… А ў сезон цвіцення ад той прыгажосці вачэй не адвесці!
Праўда, не ўсюды ёй можа палюбавацца прахожы, старонні назіральнік, бо прыемныя воку куточкі, бывае, хаваюцца за шчыльным плотам. Але пра іх ведаюць сябры, суседзі, знаёмыя… А калі даведваемся мы, журналісты, то распавядаем усім сваім чытачам. Каб здзіўляліся, захапляліся, бралі прыклад… Каб квітнела і прыгажэла родная Чэрвеньшчына.
Наш сённяшні аповед – пра сядзібу

 

СЯДЗІБА ТУМІЛОВІЧАЎ


Алены Юльянаўны і Альберта Людвігавіча ТУМІЛОВІЧАЎ з Чэрвеня.
Гаспадары прыгожага падворка, які размешчаны на вуліцы Маякоўскага, шчыруюць тут усяго трэці год. Але і за гэты непрацяглы час паспелі зрабіць вельмі шмат. Яно і не дзіўна: «стаж» працы на зямлі ў сямейнай пары вялікі. І гэта нягледзячы на тое, што амаль усё сваё сумеснае жыццё яны правялі ў даволі вялікім горадзе – Пінску, дзе, праўда, мелі і летнік. Да таго ж, як высветлілася з размовы, Алена Юльянаўна – ураджэнка вёскі Скрабінкі. Таму гаспадарыць на зямлі для яе – у радасць. Апрача ўсяго іншага, і гэтаму вучылі сваіх чатырох дзяцей бацькі – Казакевіч Юльян Антонавіч і Храмава Ганна Іванаўна. Пра радавод Алены Юльянаўны мы яшчэ распавядзём – у іншай публікацыі. Зазначым толькі, што пазнаёмілася Алена Казакевіч з будучым мужам Альбертам Туміловічам у Горках. Дзяўчына, навучэнка Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума, прыехала туды на практыку. А юнак атрымліваў меліярацыйную спецыяльнасць у тамтэйшай сельгасакадэміі. Маладыя людзі закахаліся, пабраліся шлюбам. І на шмат гадоў іх месцам жыхарства стаў Пінск. А калі выйшлі Туміловічы на заслужаны адпачынак, пачалі шукаць іншага жыцця, іншага куточка зямлі беларускай, які адпавядаў бы і ўзросту, і захапленням, і запатрабаванням. На тры гады ім стаў Магілёў, але…

 

 

СЯДЗІБА ТУМІЛОВІЧАЎ


– Усё жыццё мяне цягнула на радзіму, — зазначае Алена Юльянаўна. – І вось нарэшце атрымалася вярнуцца на Чэрвеньшчыну. А як не стала бацькоў, могілкі да сябе цягнуць, не адпускаюць. Уяўляеце?! Ніколі не думала, што буду такой сентыментальнай… У Чэрвені знайшоўся гэты дом з усімі зручнасцямі, з зямлёй… І зараз усё наша жыццё засяроджана на гэтых адзінаццаці сотках. Нарэшце мы яго наладзілі адпаведна ўзросту. А што пенсіянеру трэба? Вось гэта (паводзіць рукою вакол)…
А там на газоне «пасвяцца» два буслы. Іх выразаў і размаляваў наш няштатны аўтар, добры знаёмца і, як высветлілася, стрыечны брат Алены Юльянаўны, настаўнік працоўнага навучання Леў Мікалаевіч Ганчарык. І шмат разнастайных кветак, кустоў, хвойнікаў вабяць позірк, запрашаючы бліжэй пазнаёміцца. Сапраўды, каб ацаніць іх часам някідкую, але вытанчаную прыгажосць, варта затрымацца ля кожнай расліны. А яшчэ – паслухаць аповеды гаспадыні пра гісторыю з’яўлення, асаблівасці і нават, калі хочаце, характар…

 

 

СЯДЗІБА ТУМІЛОВІЧАЎ


Размаўляць з такімі апантанымі (ў добрым сэнсе гэтага слова), літаральна ўлюбёнымі ў кветкі людзьмі, як Алена Юльянаўна Туміловіч, заўсёды цікава і пазнавальна. Чаго вартая толькі яе звычка самыя блізкія сэрцу шматгадовыя расліны… вазіць за сабою. З Пінска – у Магілёў, з Магілёва – у Чэрвень… Даспадобы прыйшлася ім тутэйшая зямля. Але ж колькі сіл, намаганняў, старанняў патрэбна было прыкласці, каб яна зрабілася такою!
– Калі мы прыехалі, тут на большасці тэрыторыі была трава ў рост чалавека, — тлумачыць Алена Юльянаўна. – Папярэдні гаспадар, страціўшы жонку, не меў ужо сілы апрацоўваць глебу. Таму і панавала такое запусценне. Тэрыторыю мы спачатку перааралі, а затым мой муж усё гэта вытрасаў. Рыдлёўкай перакопваў разы тры ці чатыры. Затым кветкі пачалі заводзіць. Ён капае, я саджаю. І такія шчаслівыя, што на сваёй зямлі…

 

 

СЯДЗІБА ТУМІЛОВІЧАЎ


Зараз ужо нішто не нагадвае пра тое пустазелле. Усё апрацавана, дагледжана. Ёсць месца і градкам. Але яны, усміхаецца гаспадыня, усё больш у мініяцюры. Трошкі таго, трошкі таго… І хапае. А вось для дэкаратыўных раслін – тэрыторыя пабольш. З задавальненнем выпраўляюся на міні-экскурсію, зладжаную Аленай Юльянаўнай.
Прыцягвае ўвагу сваім незвычайным колерам ладная ўжо елачка. «Эмігрантка», як пяшчотна заве яе гаспадыня, бо прывезеная з-за мяжы. Колер не зялёны і не блакітны. Прыгожа размешчаныя вакол ствала лапкі… Так і хочацца яе абняць, прылашчыць, што гаспадыня і робіць.
– А я з імі і размаўляю, — кажа, перахапіўшы мой позірк. – Яны ж жывыя… Гэта нашы сябры… А вось зрэзаных кветак не люблю. Мне шкада іх. Балюча, што знішчылі… Штораніцы звычайна раблю абход сваіх уладанняў. Гэта ў мяне такая завядзёнка. Я абавязкова павінна падысці да кожнай расліны, паглядзець, у якім яна стане. Можа, камусьці дапамога патрэбна. Кагосьці – падкарміць, кагосьці – падварушыць… Мне зямля дае станоўчую энергію. У мяне тады добры настрой. І я забываюся, што трэба пад’есці, абед зварыць. Калі я пайшла ў кветнікі, дык толькі пагрозлівы вокліч мужа (смяецца) прымушае мяне вярнуцца ў дом. А так магу займацца раслінамі доўга. І вось штосьці, мусіць, ёсць у генах. Наша дачка Ірына вельмі ўсім гэтым захоплена. Яна жыве далёка ад нас. І таксама такую прыгажосць у сябе стварыла ўласнымі рукамі! І муж у мяне – агароднік. Ён звычайна ўстае яшчэ раней за мяне і ідзе ў агледзіны…

 

 

СЯДЗІБА ТУМІЛОВІЧАЎ


Працягваем сваю нетаропкую міні-вандроўку. Калі пазіраеш на газон з невялікімі кветкавымі кампазіцыямі на ім, узнікае жаданне прылегчы на траўку і проста… пакачацца! Кажу пра гэта ўслых – і высвятляецца, што Алена Юльянаўна… адчувае тое ж! А вось іх сабачка Нікі (любімец, пястун, член сям’і, як зазначыла гаспадыня) нават і не задумваецца над сваімі жаданнямі, а здзяйсняе іх тут жа, з задавальненнем качаючыся па сакавітай траве…
І зноў кветкі, кусты… Шматлікія петуніі ў вазонах уздоўж сцежкі і немудрагелістыя, але ад таго не менш прывабныя аксаміткі, манарда, лілеі і лілейнікі, малачай дэкаратыўны і махровая календула, асцільба і рознакаляровыя валошкі, вяргіні і дэльфініум, самшыт і барбарыс, рададэндраны і хосты, кашачая мята і флёксы, адцвіўшыя ўжо касачы, набытыя на Чэрвеньшчыне лаканос і бузульнік, спірэі і фарзіцыя… Два клемацісы на дэкаратыўнай арцы… А воддаль – гонар гаспадыні, сібірскі клемаціс белага колеру.
– Суседка з Магілёва дала мне дзесяць галінак, – прыгадвае Алена Юльянаўна, — і сказала ўвесь час паліваць. З іх толькі адна прынялася. Але які шыкоўны куст з яе вырас за два гады!
Фатаграфую цудоўныя куточкі – і ў чарговы раз шкадую, што ўсёй гэтай рознакаляровай прыгажосці не перадаць газетнымі чорна-белымі здымкамі, не апісаць словамі… Раслін у Алены Юльянаўны і Альберта Людвігавіча Туміловічаў сапраўды шмат. Усіх не пералічыць.
Дарэчы, ад папярэдняй гаспадыні тут засталася ружа і шматлікія хосты пад вокнамі дома. Яны напачатку хварэлі, бы сумавалі па стасункам з людзьмі, але пад пяшчотнымі рукамі Алены Юльянаўны ажылі, павесялелі…
Прыгожа глядзяцца ў атачэнні зеляніны і кветак дэкаратыўныя ліхтарыкі. Працуюць яны ад сонечных батарэй. Назапасіўшы энергію ўдзень, увечары таямніча свецяцца скрозь лістоту, надаючы наваколлю чароўнасці…
А што датычыцца зямлі, на якой цяпер шмат раслін, дык яна аказалася не толькі ўрадлівай, а яшчэ і з сюрпрызамі. Перакопваючы яе, Алена Юльянаўна часта знаходзіць штосьці цікавае. Каменьчык дзіўнай формы, якісьці мінерал, рэшткі жаночага эмалевага ўпрыгажэння, гільзы, гузікі і знакі адрознення ад нямецкай формы, рэшткі шклянога посуду, датаванага 19 стагоддзем (на адным – выразны надпіс: «Аптека Гольдберга, Минск»). Трапіліся нават дзве манеты 18.. (?) года!
- Мой муж кажа: «Слухай, ну да цябе ўсё прыліпае!» – са смехам распавядае Алена Юльянаўна. – А я цяпер, калі штосьці капаю, стараюся ўсю зямлю пераціраць пальцамі… Што ж датычыцца ўладкавання тэрыторыі… Ёсць яшчэ шмат задум, было б здароўе. Я, бывае, думаю: «Госпадзі… Як радаваліся б мае бацькі, калі б пабачылі тое, што ёсць тут…» Шкада, што не дажылі… Зараз усё гэта – маё жыццё. Зірніце: ну чым не зямны рай?!
І сапраўды, так яно і ёсць. Гэта рай, створаны клапатлівымі рукамі, уразлівымі душамі і шчырымі сэрцамі Алены Юльянаўны і Альберта Людвігавіча Туміловічаў. Магчыма, старонні назіральнік, кінуўшы сюды хуткі позірк, адразу і не адчуе гэта… Але калі затрымацца, угледзецца, прыслухацца, паразмаўляць з гаспадарамі, дык дзівоснае адчуванне душэўнага спакою, захаплення, замілаванасці абавязкова вас наведае…
Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394