Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГІСТОРЫЯ ВЁСАК І ШКОЛЫ – У МУЗЕЙНЫМ ПАКОІ

Цудоўнае ўражанне стварае пакой у Раваніцкай школе, дзе ўладкавалася сама пані Гісторыя. Вялікае светлае памяшканне, у якім шмат паветра і сонца, умяшчае ў сабе самаробныя цуды, прадметы гісторыі, шматлікія фотаздымкі, фрагменты інтэр’еру вясковай хаты…

 

ГІСТОРЫЯ ВЁСАК І ШКОЛЫ – У МУЗЕЙНЫМ ПАКОІ

 

 

Тут можна нетаропка шпацыраваць, разглядаючы экспанаты, альбо прысесці за столік і слухаць экскурсавода. І ўсё цешыць вока, абуджае цікаўнасць, напаўняе душу спакоем. Вось такія яны, асноўныя асаблівасці музейнага пакоя. Ужо год ён прымае наведвальнікаў. А гэта не толькі вучні, але і госці школы, былыя выпускнікі, цікаўныя вяскоўцы…
Пра стварэнне экспазіцыі распавядае настаўнік гісторыі Раваніцкай школы, жыхар Дамавіцка, наш колішні няштатны аўтар, адметны творца Франц БЛЯХНІК (на здымку ўнізе):
– Ідэя зрабіць музейны пакой нарадзілася ў школе ўжо даўно. Раней тут быў музей, потым знік. І мне давялося ўсё рабіць з нуля. Экспанатаў не было. Што-кольвечы мы прывезлі з Дамавіцкай школы пасля яе закрыцця. Усё астатняе збіралі тут – разам з вучнямі, бацькамі, педагогамі. І яшчэ будзем звяртацца да насельнікаў Раванічаў, іншых вёсак з просьбай ахвяраваць штосьці ў музейны пакой. Не губляем спадзявання адшукаць што-небудзь з рэчаў, якія захоўваліся ў касцёле, панскім палацы, дзе, апрача ўсяго іншага, мелася багатая бібліятэка. Я ўпэўнены, што яны захоўваюцца ў старэйшага пакалення… Ёсць яшчэ шмат ідэй наконт арганізацыі выстаў у гэтым пакоі – манет (розных часоў, розных краін), марак, значкоў… І, канешне, трэба працягваць працу па збору матэрыялаў – па гісторыі школы, па вайне, хаця ветэранаў засталося ўжо зусім мала… Ёсць задумка стварыць шырокую экспазіцыю па ўшанаванню подзвігу воінаў-афганцаў… Лічу, што такія музейныя пакоі павінны быць у кожнай школе. Але іх трэба ўвесь час папаўняць, штосьці мяняць. Бо калі ўсё застыне, гэта ўжо будзе не музей, а склад…

 

ГІСТОРЫЯ ВЁСАК І ШКОЛЫ – У МУЗЕЙНЫМ ПАКОІ

 

 

Невысокі тын са збанком і кветкамі навявае ўспаміны аб цёплым летнім вечары ў вёсцы, калі прыемна пасядзець пасля працоўнага дня, палюбавацца наваколлем, паслухаць спеў птушак, цвырканне конікаў… Фрагмент сялянскай сядзібы з акном, завешаным узорнымі самаробнымі фіранкамі, стварае ўражанне пераносу ў рэчаіснасці на некалькі дзесяцігоддзяў таму. Гаспадарчыя прадметы побыту нагадваюць аб цяжкай сялянскай працы і спрадвечных народных умельствах. Шматлікія вышыванкі і прадметы ткацтва выклікаюць шчырае захапленне ўмелымі рукамі, багатай творчай фантазіяй вясковых дзяўчат, жанчын, бабуль… Шмат карыснай інфармацыі можна набыць, пазнаёміўшыся са стэндамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне і гісторыі Раваніцкай школы. Асобны столік аддадзены вырабам, створаным рукамі сённяшніх вучняў.

 

ГІСТОРЫЯ ВЁСАК І ШКОЛЫ – У МУЗЕЙНЫМ ПАКОІ

 

 

Зараз над музейным пакоем апякуюцца намеснікі дырэктара – Наталля ЛАГОЦІНА і Наталля ФАШЧАНКА (на здымку ўверсе).
– Мы сталі прадаўжальнікамі справы Франца Аляксеевіча, — тлумачаць яны. – Таксама кінулі покліч – дапамагчы ў зборы экспанатаў. Сабралі шмат вышыванак, саматканак ад дарослых. Гэтая работа аб’яднала і вучняў, і настаўнікаў. За год тут на экскурсіях пабылі ўсе класы, а таксама выхаванцы дзіцячага садка. Дарэчы, у гэтым навучальным годзе ў школе распрацаваны турыстычна-краязнаўчы маршрут па ваколіцах Раванічаў. Спадзяёмся, што ён зацікавіць дзетак гісторыяй роднай вёскі…
Сапраўды, у Раваніцкай школе ўжо шмат зроблена для захавання гісторыі, вяртання з небыцця цікавай інфармацыі, гістарычных фактаў, рэчаў і прадметаў. Магчыма, пасля гэтай публікацыі хтосьці з вяскоўцаў захоча пакінуць для нашчадкаў штосьці прадметнае з уласнага мінулага. Стваральнікі і захавальнікі музейнага пакоя будуць вельмі ўдзячны…

 

ГІСТОРЫЯ ВЁСАК І ШКОЛЫ – У МУЗЕЙНЫМ ПАКОІ

 

 

Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 373

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394