Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прысвяцілі жанчынам…

Прысвяцілі жанчынам…

Цудоўным партрэтам і незвычайнаму лёсу прыгажунь залатога веку, а таксама 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы прысвяцілі сакавіцкае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Журавінка». У якасці госці на ім прысутнічала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Апанасаўна Ладуцька.

Прэзентацыю-вернісаж партрэтаў падрыхтавала бібліятэкар Кацярына Дзямахіна. Прысутныя з цікавасцю назіралі, як змяняюць на экране адна адну жанчыны, якія паланілі сэрцы мастакоў і паэтаў. Сярод іх такія славутыя, як «Незнаёмка» Івана Крамскога, партрэт старэйшай дачкі А.С.Пушкіна, намаляваны Іванам Макаравым, знакамітай  спявачкі Паліны Віардо, створаны Пятром Сакаловым… Сябры клуба з замілаваннем слухалі творы, прысвечаныя прыгажуням. Гучалі рамансы «Я встретил вас…» на словы Ф.Цютчава, «Утро туманное» – І.Тургенева, «Я помню чудное мгновенье…» А.Пушкіна. Удзельнікаў пасяджэння літаральна зачаравалі вершы «Незнакомка» А.Блока, «Красавица» А.Пушкіна, «Я помню время золотое…» Ф.Цютчава.

Потым вядучая мерапрыемства прапанавала прысутным адказаць на пытанні: «На якія добрыя ўчынкі натхнялі вы, паважаныя жанчыны, сваіх мужчын?» і «Якія ўчынкі здзяйснялі вы, паважаныя мужчыны, дзеля сваіх каханых?». Нягледзячы на тое, што пытанні былі вельмі асабістымі, многія на іх адказвалі досыць шчыра.

Пра сваё першае каханне ўзгадалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Ладуцька і сябра клуба Софія Гурына. Пра асабістае ўспомнілі ўдзельніца клуба Зоя Сушкевіч і старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька. А Уладзімір Дарагуж прачытаў на памяць свой верш, прысвечаны жанчыне.

Упершыню на пасяджэнне клуба «Журавінка» завітаў Канстанцін Майсеевіч Кіклевіч са сваёй жонкай Зінаідай. Ён вельмі сціпла распавёў пра сваю першую сустрэчу з ёй, як прыходзіў у сваты… А потым прачытаў на памяць сваю гумарэску «Санаторый», якая ўзняла настрой усім прысутным.

Напрыканцы сустрэчы вядучая падзякавала ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Валянціне Апанасаўне Ладуцька за Перамогу і ўручыла кветкі. А старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька запэўніў, што кожная з прысутных жанчын вартая таго, каб ёй прысвячалі вершы і пісалі яе партрэты.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай ЦРБ

Фота Тамары ЗІМІНОЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394