Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладзімір Місцейка: «Праца з дзецьмі – гэта тое, чым жыву…»

Уладзімір Місцейка: «Праца з дзецьмі – гэта тое, чым жыву…»

Яго выхаванкі радуюць сваімі вакальнымі выступленнямі не толькі жыхароў Смілавічаў, але і ўсёй Чэрвеньшчыны – падчас канцэртаў, у якіх задзейнічаны школьнікі. І калі яны знаходзяцца на сцэне,  варта паназіраць і за іх педагогам. У гэты час ён не проста гукарэжысёр, а і натхняльнік, і падказчык, і віртуальны ўдзельнік дзейства. Усім сваім абліччам падказвае, што трэба і як у гэты момант паказаць, праспяваць, данесці да гледача. І мянушка яшчэ з Маладзечанскага музычнага вучылішча – Маэстра – падыходзіць яму на ўсе сто.

Вось такі ён – педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік аматарскага аб’яднання «Эстрадныя спевы» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы Уладзімір Місцейка. Маэстра, натхняльнік, творца… А яшчэ – вельмі цікавы субяседнік, чалавек, улюбёны ў музыку. Пра ўсё гэта і гутарым…

- Уладзімір Уладзіміравіч, які ваш стаж выкладчыцкай працы?

- Гадоў 20. Я ж яшчэ ў Мазоўкі працаваў – у ранейшым Доме піянераў. Дарэчы, мая першая выпускніца – наша  вядомая смілаўчанка Аксана Кавалеўская, група «Краски».

- Гэта самы вялікі поспех сярод вашых выхаванцаў?

- Так. Яшчэ, памятаю, у свой час Саша Бельскі з Заполля заснаваў сваю групу. Спяваў ён нядрэнна. Тата яму дапамагаў здымаць кліпы. Я не ведаю, ці існуе тая група зараз, але на той час яна была досыць папулярная ў студэнцкім асяроддзі г.Мінска.

- Вам падабаецца працаваць з дзецьмі?

- Вельмі! Дзяцей я люблю. А працаваць з імі – гэта ў задавальненне. А калі яшчэ і вынік паказваюць…

- А які ўзрост вашых цяперашніх выхаванцаў?

- Гэта вучні з першага па сёмы клас.

- І за ўсе гады вашай працы, хаця б прыкладна, колькі ў вас было гурткоўцаў?

- Чалавек 80-100, мабыць.

- А наколькі шмат сустракаецца сапраўдных талентаў і колькі такіх, якім трэба працаваць, працаваць і працаваць?

- Другіх нашмат болей. А здольных з кожным годам становіцца ўсё меней і меней. Не ведаю, з чым гэта звязана. Магчыма, многім не хапае падтрымкі бацькоў, настойлівасці з іх боку… Я лічу, што калі штосьці атрымліваецца, дык дзіця абавязкова павінна прыходзіць, развіваць свой талент. Бо ён нямногім дадзены… І дарослыя павінны быць у гэтым зацікаўлены. Дзесьці нават і прымушаць – гэта ўсё пасля будзе толькі на карысць…

- А вы якую ўстанову заканчвалі?

- Маладзечанскае музычнае вучылішча, харавое дырыжыраванне. Гэта звязана з вакалам.

- А калі вы паступалі, дык думалі, што будзеце затым вучыць дзяцей спяваць? Гэта тое, чым бы вы хацелі займацца па жыцці?

- Так. Справа ў тым, што яшчэ да паступлення я працаваў у клубе ў Шасціснопах. Таму такое жаданне было – вучыць дзяцей спяваць. А калі я перайшоў працаваць ужо сюды… У новы тагачасны Дом дзіцячай творчасці… Да мяне прыходзілі дзеці яшчэ ад Мазоўкі. Яны былі ўжо ў 10-11 класах. Касцяк адразу склаўся вельмі моцны! Дзяўчаты спявалі і на два, і на тры галасы. Заходнія рэчы спявалі так, што заслухаешся. Патрэбны былі фанаграмы, якіх у інтэрнэце не маглі ўзяць, як зараз. У мяне меліся сябры, я ў іх даставаў, і вельмі добрай якасці. І вось у конкурсе мы ўзялі адразу тры ці чатыры дыпломы! Бо дзеці былі не проста здольныя, яны імкнуліся навучыцца ўсяму. Здаецца, дарослыя, дзесяцікласнікі, а як вечар, яны сюды, спяваць. Нам у свой час пашанцавала. Быў касцінг у Мінску, для конкурсу, які праходзіў у Салігорску. І вось гэтыя мае першыя выхаванцы… Яны, без перабольшання, спявалі не горш за беларускіх эстрадных зорак! Прычым – ужывую. Дарэчы, нашы выхаванцы заўсёды спяваюць ужывую. І ўсіх маіх дзяцей тады запрасілі ў Салігорск. Вось гэтыя першыя былі самымі яркімі. Яны памятаюцца да гэтага часу. І хаця даўно дарослыя, але не забываюць. Прыязджаюць, заходзяць…

- Уладзімір Уладзіміравіч, а ў вас у самога адкуль музычны талент?

- О, гэта ад мамы! У мяне мама спявала, дзве старэйшыя сястры спяваюць. Адна скончыла музычную школу, як і я, па класу баяна.

- Цікава, а вас у дзяцінстве прымушалі наведваць музычную школу?!

- Быў прымус. Памятаю, цікавіла мяне тады больш матэматыка, фізіка. Я наведваў факультатывы, заставаўся пасля ўрокаў. А ўрокі музыкі прапускаў. Да таго ж не вельмі быў даспадобы настаўнік… Яшчэ памятаю, як вярнуўся з войска Сяргей Карпачоў. Ён прыйшоў да нас у школу і сказаў, што будзе ствараць ансамбль. Якіясьці інструменты ў нас меліся. Я пачынаў на ўдарных. Затым перайшоў на клавішы. Пасля мяне зацікавіла гітара. І ў музычным вучылішчы іграў. Там была вельмі моцная такая музычная атмасфера, якая панавала літаральна ўсюды. Мы былі ёю захоплены. І вось мы маглі і ноччу рэпеціраваць – як атрымлівалася. Між іншым, нас на харавым аддзяленні было два юнакі ўсяго. А ў групе – 26 чалавек. Вось там мяне і празвалі Маэстра… Хор распяваў я… Умеў арганізаваць дзяўчат. Я ж пасля войска ўжо быў, старэйшы, як тата для іх (усміхаецца).

- А колькі ўсяго інструментаў вы асвоілі?

- Клавішныя, ударныя… У групе мы маглі замяніць адзін аднаго. Бас-гітара – гэта зразумела. Я хаця і самавучка, але, лічу, дасягнуў добрага ўзроўню. Пастаянна займаўся, займаўся і займаўся.

- Уладзімір Уладзіміравіч, а вам не хацелася проста быць музыкантам – у калектыве, у групе?

- Канешне, хацелася. Да таго ж, і зараз хочацца такіх стасункаў… Тут іх няма. Стасункаў з музыкантамі, з якімі сапраўды можна пагаварыць на высокім узроўні… Якія ведаюць апаратуру, ведаюць, як яна гучыць. Мы па інтэрнэту спісваемся з сябрамі з Украіны, Расіі… Ёсць такія, якія ў свой час працавалі ў «Песняроў» за пультам, гукарэжысёрамі…

- А вы сваю музыку часам не пішаце?!

- Раней мы спрабавалі з сябрам. Гэта зараз праграмы розныя ёсць, а тады… Нотка адна не так – мы гэта ўсё прыбіраем і пішам па новай…

- А вы дома для сябе іграеце зараз?

- Не. Затое спяваю. Вельмі люблю!

- Давайце вернемся да вашай выкладчыцкай дзейнасці. Як увогуле можна навучыць дзіця спяваць? Якія для гэтага ёсць методыкі?

-У прынцыпе,  методыкі па вакалу няма. На мой погляд, павінна быць вялікае жаданне і штодзённая праца над сабой.

- Але працэс усё роўна творчы? Ці больш руцінны?

- Хапае ўсяго! Прыемна,  калі пасля атрымліваеш вынік… А бывае і па-іншаму.

- А колькі ў вас зараз займаецца дзяцей?

- У верасні ў нас праходзіць Тыдзень дашкольніка, дык да мяне на праслухоўванне вядуць ледзь не цэлымі класамі. Зараз у мяне займаецца восем чалавек. Праўда, адны  дзяўчаты, хлопцаў няма. Чамусьці сучасныя дзеці ў большасці не любяць выдзяляцца сярод іншых, знаходзіцца на сцэне. Ёсць такі комплекс ці што… А хтосьці настолькі хвалюецца, што нават сэрца пачынае балець…  А бывае, выходзяць і спяваюць па-свойму, а не так, як рэпеціравалі. Я затым пытаюся: «Адкуль ты гэта ўзяла?! Куды завяла мелодыю?  А яна: «Уладзімір Уладзіміравіч, я так перапужалася, перахвалявалася… Думала, што словы забудуся…» Карацей, усяго было і ёсць….

- А па вялікім рахунку, вы ўсё ж задаволены тым, што робіце?!

- Ды я гэтым проста жыву! Мне прапаноўвалі і ў рэстаранах выступаць. Але – не хачу. Я задаволены тым, што ёсць.

Гутарыла

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391