Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няхай мінаюць вас нягоды, суправаджае дабрыня…

Сённяшні мой аповед – пра бібліятэкара Лучскай бібліятэкі Таццяну Міхайлаўну ЖДАНОВІЧ. Гэта шчырая, адказная працаўніца. Дзверы яе культурнай установы заўсёды адчынены для шырокага кола наведвальнікаў. Тут можна сустрэць дашкольнікаў і школьнікаў, моладзь, студэнтаў, рабочых і жывёлаводаў, паляводаў, пенсіянераў… І для кожнага Таццяна падбярэ патрэбную літаратуру, пазнаёміць з яе кароткім зместам, выкажа свае думкі па тым ці іншым творы, зацікавіць чытача.

Шматлікія наведвальнікі чытаюць літаратуру беларускіх пісьменнікаў – Караткевіча, Мележа, Янішчыц ды іншых. Хтосьці цікавіцца перыёдыкай, часопісамі «Гаспадыня», «Здароўе», » Народны доктар»… І бібліятэкар стараецца задаволіць попыт чытачоў.

Але не толькі кнігі прывабліваюць наведвальнікаў. У Лучскай бібліятэцы можна пазнаёміцца з разнастайнымі выставамі сельскагаспадарчай, тэхнічнай, медыцынскай, жывёлагадоўчай тэматыкі… Нямоглым пенсіянерам Таццяна дастаўляе літаратуру на дом.

Апроч гэтага, яна ладзіць вечарыны, сустрэчы з чытачамі, агляды мастацкай літаратуры, віктарыны. А да адметных падзей Таццяна Міхайлаўна рыхтуе невялічкія канцэрты мастацкай самадзейнасці, прыцягваючы да ўдзелу ў іх школьнікаў, моладзь. Сама яна добра ўмее граць на гармоніку і спяваць. Нам, пенсіянерам, асабліва падабаюцца песні мінулых гадоў у яе выкананні. Мы нават ёй падпяваем…

Неаднойчы Таццяна Міхайлаўна запрашала ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці з Горкаўскага сельскага Дома фальклору на чале з Галінай Ворнік. Яна ніколі не забываецца на пенсіянераў, запрашае нас на мерапрыемствы. Дзякуй ёй вялікі за арганізацыю такога цудоўнага адпачынку!

Таццяна Ждановіч – паважаны чалавек сярод аднавяскоўцаў. Яна доўгі час з’яўляецца старастай вёскі Рэчкі. Да яе звяртаюцца жыхары з рознымі пытаннямі, якія яна дапамагае вырашаць.

А яшчэ Таццяна — няштатны карэспандэнт нашай «раёнкі». Мы любім чытаць яе цікавыя аповеды. Дарэчы, яна яшчэ ў школьны час складала невялічкія апавяданні, вершыкі, замалёўкі, якія друкаваліся ў тагачасных піянерскіх газетах.

Вось такая яна, наша Таццяна Міхайлаўна Ждановіч. Сёння яна адзначае сваё адметнае свята – 55-годдзе. Віншуем яе з гэтым цудоўным, светлым днём! Моцнага здароўя табе, Танечка, поспехаў у працы і штодзённым жыцці. Няхай мінаюць цябе нягоды і суправаджаюць дабрыня, мудрасць, міласэрнасць.

Рэгіна ШАЛУПЕНКА,

в.Рэчкі

АД РЭДАКЦЫІ: Шчыра і сардэчна – з юбілеем Вас, шаноўная Таццяна Міхайлаўна, і з надыходзячым Днём жанчын! Дзякуй Вам за даўняе супрацоўніцтва з «раёнкай», за Вашы талент і творчасць. Няхай у Вас усё і заўсёды ладзіцца, часцей наведваецца ў госці Муза. Здароўя Вам моцнага, шчасця, удачы, дабрабыту, шанцавання і пабольш сонечных дзён у жыцці!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 676

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396