Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Як бы вы хацелі правесці дзень 8-га сакавіка?»

Свята 8-га Сакавіка кожная дзяўчына, жанчына хоць калі-небудзь марыць правесці па-свойму. Мо, не так ужо і адмыслова – дзесьці на цёплым пясочку гарачага замежжа альбо ў далёкай вандроўцы… Кагосьці цалкам задавальняе ўтульнае хатняе святкаванне. І хтосьці нават не становіцца «ў позу» – маўляў, у гэты дзень (хаця б раз на год!) усе хатнія клопаты павінны «пацягнуць» на сабе мужчыны. А лічыць за шчасце прыгатаваць святочны стол для блізкіх людзей і ў чарговы раз пацвердзіць званне Жанчыны, Жонкі, Маці… Але абсалютная большасць чароўных прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва на 8-га Сакавіка чакае ад сваіх мужчын пяшчотных адносінаў, максімуму клопату і ўвагі. І, канешне ж, кветак, якіх, як вядома, многа не бывае… Аб усім гэтым і гавораць нашы абаяльныя чытачкі, у якіх мы спыталіся:

«ЯК БЫ ВЫ ХАЦЕЛІ ПРАВЕСЦІ ДЗЕНЬ 8-ГА САКАВІКА?»

Юлія КАШУРЭНКА, начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

«Як бы вы хацелі правесці дзень 8-га сакавіка?»

– Найперш хацелася б у гэты дзень атрымаць віншаванне ад каханага чалавека і адчуць пабольш увагі з яго боку. Хочацца, каб раніцай мяне пабудзілі альбо віншаваннем з кветкамі, альбо кубачкам кавы, пададзеным у ложак. Ну, і пацалункам, вядома… Яшчэ хочацца, каб мой каханы запрасіў мяне куды-небудзь, каб гэты дзень прайшоў не дома, не ў звыклай хатняй абстаноўцы, а, напрыклад, на прыродзе. Буду рада і запрашэнню ў кінатэатр. А яшчэ чакаю на 8-га Сакавіка кветак і падарункаў! Увогуле, хочацца, каб у гэты святочны дзень усім жанчынам мужчыны дарылі кветкі, прычым абавязкова вясновыя – цюльпаны, мімозы… Каб ва ўсіх нас быў святочны настрой. Хочацца шмат віншаванняў ад родных і знаёмых. Ну, і сама буду віншаваць абавязкова. Чаго яшчэ чакаю? Святочнай вячэры. Калі згатуе муж, буду рада! А вечар, па шчырасці, мару правесці ў якім-небудзь начным клубе! Пакуль яшчэ маладыя, пакуль можна…

Алена ЗАБАРОНАК, дырэктар Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея:

«Як бы вы хацелі правесці дзень 8-га сакавіка?»

– А можна я раскажу пра тое, як мы звычайна святкуем? Бо гэткага і хочацца. Адбываецца гэта дома, у коле сваёй сям’і. Прыязджаюць бацькі альбо мы едзем да бацькоў. Далучаецца да нас сястра з Мінска. Пабыць на свята дома ўсім разам – гэта вельмі прыемна! Мы абменьваемся падарункамі, праглядаем кінафільмы. Нашы мужчыны заўсёды дораць нам кветкі. Увогуле, я люблю архідэі. Мае родныя ведаюць пра такое маё захапленне і звычайна дораць іх на ўсе святы, так што маю ўжо невялікую калекцыю. Але цюльпаны, ружы на 8-га Сакавіка атрымліваю таксама. Яшчэ ў гэты дзень мы ладзім паездкі куды-небудзь. Напрыклад, на дачу. Не працаваць, вядома ж, а адпачываць. На прыроду, зноў-такі. Бывае, хочацца выехаць кудысьці з горада. Але – недалёка. Канешне, на 8-га Сакавіка марыш і пра штосьці незвычайнае. Няхай гэта будзе якісьці сюрпрыз… Ну і, спадзяюся, надвор’е таксама нас парадуе, будзе ў гэты дзень сонечным і цёплым. Не горшым, чым у сёлетнім лютым…

Кацярына ДЗЯМАХІНА, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі:

«Як бы вы хацелі правесці дзень 8-га сакавіка?»

– Я б хацела правесці святочны дзень з сям’ёй і ў кампаніі каханага чалавека. Што датычыцца падарункаў, дык буду рада любому, зробленаму ад чыстага сэрца. Кветкі? Абавязкова! Якія? Цюльпаны, канешне. А зрэшты, узрадуюся любым, нават таму ж кактусу – ён жа таксама зацвіце ў свой час, праўда? Галоўнае, каб кветкі – былі, гэта прыемна любой дзяўчыне, жанчыне… У гэты дзень хочацца адмысловай сямейнай утульнасці. Асабіста для мяне 8-га Сакавіка – не масавае свята. Гэта, па майму меркаванню, такі хатні жаночы дзень… Я накрыю шыкоўны стол, прыгатую шмат усяго для гасцей. У нас такая сямейная традыцыя – на 8-га Сакавіка мы запрашаем да нас родзічаў з іншага горада. Гатую, як правіла, я альбо мама. Ну, а калі і мужчыны захочуць штосьці згатаваць ці пасля памыць посуд, зрабіць вось такі падарунак, дык калі ласка, адмаўляцца не буду. Але калі не, дык і сама спраўлюся…

Іна АКУЛІЧ, жыхарка вёскі Стары Пруд:

«Як бы вы хацелі правесці дзень 8-га сакавіка?»

– Канешне, разам са сваімі блізкімі, з сям’ёй! Спадзяюся, усе мае дзеці прыедуць мяне павіншаваць. У мяне іх трое – дзве дзяўчыны і хлопец. Кветкі, шампанскае – заўсёдныя адзнакі гэтага свята. Спадзяюся, будзе яшчэ адна архідэя. Чаго б хацелася? Мірна прагуляцца ў лес усёй сям’ёй. Недалёка, у межах нашай вобласці. Альбо – да рэчкі. Мо, нават з вудаю. Так, ёсць такое захапленне. І нават пэўнае дасягненне – злоўлены лешч на паўтара кіло! Летась мы былі на Прыпяці. Паездка туды зноў – наша мара. І ніякае замежжа нас болей не вабіць. Тыя мясціны, якія мы ўбачылі, вельмі ўразілі! Аказваецца, усё цудоўнае – побач. Па магчымасці, у гэты дзень нашы мужчыны – муж і сын – дапамагаюць нам гатаваць. Вось у пазамінулым годзе яны здзівілі нас рыбнымі зразамі. Вельмі смачна было. А сёлета, магчыма, паспрабуем адмыслова прыгатаваць мяса. І, канешне ж, абавязкова павіншуем са святам іншых жанчын з нашай сям’і…

Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394