Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НАШЫ СЕМ’І ПАЯДНАНЫ ВА ЎДЗЯЧНЫХ УСПАМІНАХ…

НАШЫ СЕМ’І ПАЯДНАНЫ ВА ЎДЗЯЧНЫХ УСПАМІНАХ…

Прачытала ў «Раённым весніку» артыкул Ірыны Вабішчэвіч «Доўгае падарожжа сямейнага фотаздымка» – і была ўзрушана ўспамінамі пра многія вехі свайго жыцця. Прыгадаліся дэталі аповедаў майго бацькі, Пятра Якаўлевіча Барбука, які жыў у вёсцы Зайцы. Асабліва глыбока кранулі мяне факты з жыцця яўрэйскай сям’і Гельфанда, якія цесна звязаны з біяграфіяй майго таты. Змест гэтага артыкула нагадаў мне пра многае, што ён распавядаў нам. І я палічыла святым абавязкам распавесці пра гэта на старонках любімай газеты.

Памятаю прозвішча – Гельфанд Бэрка. Тата расказваў, што кавальскай справе вучыў яго менавіта гэты чалавек. Ён казаў, што настаўнік быў вялікім майстрам сваёй справы. Гаварыў, што жонку яго звалі Сарай, што ў сям’і было шмат дзяцей.

І на самай справе, той настаўнік выдатна навучыў майго бацьку! Ён быў аўтарытэтным кавалём на Смалявіцкі, Пухавіцкі, Бярэзінскі і Чэрвеньскі раёны. Умеў рабіць сярпы нават для ляўшоў. Больш гэтага, здаецца, ніхто не ўмеў…

Памятаю, калі мы з татам ішлі па вуліцах Чэрвеня, дык кожную хвіліну яго спынялі і прасілі: «Пятро, зрабі клямку, зрабі завесы, касу, серп» і г.д. Ён быў больш запатрабаваным, чым цяпер інжынер з вышэйшай адукацыяй. А ў яго ж не мелася ніякіх схемаў, планаў, эскізаў – ён усё рабіў сам, на свой густ і разуменне.

Наша кузня стаяла ў садзе — насупраць хаты. Амаль штодзень ішлі ці ехалі людзі з просьбамі: падкаваць каня, нацягнуць палазы ў санях, навастрыць касу, серп, зрабіць касу, трыногу, чыгунок закляпаць і г.д. Малатабойцам у таты рабіла, у асноўным, мама – нягледзячы на тое, што была малога росту, худзенькая, хваравітая. Мужчыны не хацелі ісці ў малатабойцы, казалі, што вельмі цяжка.

Бацька ўсё жыццё працаваў кавалём у калгасе «Перамога». Нас так і называлі: «Таццяна – Каваліха, дзеткі Кавалёвы»… А яшчэ казалі: хата Кавалёва, Кавалёва сцежка, грудок Кавалёў – гэта паляна ў лесе за нашым агародам, дзе ўсе збіралі грыбы, рыхтавалі бярозавы сок.

Хочацца сказаць некалькі слоў пра нашу сям’ю. Гельфанд вучыў майго тату і сталярнай справе таксама: рабіць бочкі, тазы, маслабойкі, цэбры. Ён умеў рабіць грубкі, печы, будаваць хлявы, хаты ды іншае. Як вы бачыце, многія прадметы ўжо зніклі з ужытку, сталі архаізмамі.

У сям’і нашай было сямёра дзяцей. Усе старанна працавалі ў калгасе. Палолі дзялянкі буракоў, лён ірвалі, уручную жыта жалі, каксагыз (з яго рабілі гуму) капалі, хлопцы снапы жыта і аўса з поля вазілі, бульбяныя палеткі акучвалі, збожжа малацілі і чысцілі. Сям’я вырабляла больш за ўсіх працадзён, а за іх амаль нічога не плацілі. У бацькі атрымалася пенсія ў 12-14 рублёў.

Дома таксама было шмат работы. Не паспееш прыйсці дахаты са школы, як бацькі кажуць: «Бяжы ў кузню і падкінь вуголля ў горн», «Бяжы ў грыбаварню і памяшай грыбы ў катле»… Бацька рабіў грыбаварам і сезонным нарыхтоўшчыкам ягад, садавіны. Я як старэйшая ў сям’і складала ўсе справаздачы, здавала квітанцыі ды іншае ў бухгалтэрыю Белпладагародніны.

Нягледзячы на вялікую занятасць, тата заўсёды дапамагаў суседзям адрамантаваць веснічкі, дзверы паправіць у хляве, бульбяное поле пабаранаваць… Памятаю, як ён звяртаўся да мамы: «Таццяна, я іду да Кацярыны, дай што-небудзь – сухарыкаў ці семачак. Не пайду ж я з пустымі рукамі – там дзеці, унукі».

У нас у хаце заўсёды было шматлюдна, асабліва ў суботу, калі палілі лазню. А яна была толькі ў нас і яшчэ адна – у другім канцы сяла. Памятаю такую дэталь. Вельмі часта гарачую ваду з катла ў лазні суседзі павыліваюць, а нам няма чым памыцца. Мама казала: «Не хвалюйцеся. Я зараз у печы перад полымем пастаўлю два вялікія гаршкі вады, сагрэю – і нам хопіць». І мы ў вёдрах насілі ваду ў канец агарода, у лазню.

А пасля мыцця многія суседзі заходзілі ў хату, і бацькі звалі іх да стала. Муж маёй мінскай сястры, Віктар, маму ўшчуваў: «Баба, калі мы сваёй сям’ёй зможам спакойна паесці, пасядзець і пагутарыць?! Чаму ты нікуды не ходзіш?!» Яна спакойна адказвала: «Я ж іх не збіраю, а выганяць не будзеш». Таксама заўсёды ў нас кватаравалі мужчыны, якія нарыхтоўвалі лес, бо ніхто іх не браў на кватэру.

Усе дзеці ў нашай сям’і вучыліся выдатна. Спачатку хадзілі ў Зайцоўскую пачатковую школу. Мы памятаем сваіх першых настаўнікаў: Івана Гаўрылавіча Коўгана і Надзею Сяргееўну Няборскую (яны бацькі Ларысы Іванаўны Васюковіч, якая працуе ў будаўнічым ліцэі). Памятаю, як тата, вярнуўшыся з бацькоўскага сходу, з задавальненнем казаў: «Таццяна, мне было прыемна сядзець у прэзідыуме, хвалілі настаўнікі нашых дзетак». І на самай справе, бацькам было чым ганарыцца: усе дзеці атрымалі прафесіі, сталі выдатнымі спецыялістамі.

Калі я паступіла ў інстытут замежных моў, яўрэі Чэрвеня пыталіся ў таты: «Як твая дачка змагла стаць студэнткай такой установы?! Мусіць, шмат заплаціў» (у той час, у асноўным, дзеці яўрэяў паступалі). А мой бацька нават дарогі не ведаў да таго інстытута.

Брат Валодзя закончыў СШ №1 г.Чэрвеня з залатым медалём, адразу паступіў у політэхнічны інстытут на самы складаны ў той час энергетычны факультэт, аддзяленне «электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак». Працаваў у навуковым інстытуце ў лабараторыі оптыкі. Сястра Марыя рабіла на інструментальным заводзе ў Мінску, была перадавой шліфоўшчыцай. Яе партрэт змяшчаўся на Дошцы гонару. Сястра Галя шчыравала закройшчыцай жаночага верхняга адзення ў Доме мадэляў. Сястра Соня была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР сёмага склікання.

За мяне таксама было не сорамна бацькам. Некалькі разоў станавілася пераможцай сацыялістычнага спаборніцтва, ударнікам пяцігодкі, мела вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, званне «настаўнік-метадыст», маю значок «Выдатнік народнай адукацыі», шмат падзяк, грамат.

Мяне запрашалі ў інстытут удасканалення чытаць лекцыі для настаўнікаў, якія былі на курсах. Мы з мужам Яўгенам Антонавічам выхавалі дваіх дзяцей – дачку Іну (яна настаўнічае ў адной з мінскіх школ) і сына Уладзіміра. Ён працаваў ваенным журналістам, у званні палкоўніка пайшоў на выслугу, цяпер працуе прэс-сакратаром у Міністэрстве.

Працуючы настаўніцай замежных моў (вяла англійскую і некалькі гадоў – нямецкую), я імкнулася ўсё рабіць хутка, жыць бегма, таму што мела шмат грамадскіх нагрузак. 27 гадоў была кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежных моў раёна, агітатарам (ездзіла з лекцыямі па раёну), у школе вяла КіД, гурткі, факультатывы. Калі дзеці былі малыя, працавала старшынёй бацькоўскага савета садка №4. Тады загадчыцай рабіла Зінаіда Ігнатаўна Альхімовіч. Была сааўтарам дапаможніка па этыцы, які падрыхтавалі супрацоўнікі Мінскага педінстытута (я распрацавала тэму «Абавязак»).

Заўсёды наведвала сваіх вучняў, іх бацькоў на даму і ў бальніцы, калі яны хварэлі. Памятаю, як доктар Е.С.Елін, медсёстры казалі: «Пятроўна, стаў раскладушку і не хадзі дамоў, заўтра ж зноў прыйдзеш…» Калі ж хварэла маці маіх вучняў Ігара і Алега Шашэрыных, а тата іх быў у Мінску на вучобе, дык хлопцы цэлы тыдзень жылі ў нашай сям’і.

Я любіла сваю прафесію, прывівала любоў да вучобы, натхняла вучняў на старанную працу. Хочацца прыгадаць некалькі самых руплівых вучняў: Валянціна Блізнюк, Ларыса Шэлехава (Тарасік), Станіслава Качан (Астапенка), Вольга Апанасевіч (Корань), Людміла Дарагуж, Андрэй Шыкеля, Сяргей Калтовіч, Андрэй і Лена Барбукі, Галіна Карканіца (Калтовіч), Таццяна Тарлоўская, Іна Калтовіч (Богдан) і іншыя.

Больш за 50 маіх вучняў звязалі сваё жыццё з замежнай мовай. Яны ўсе пайменна ўнесены ў асобны спіс, які захоўваецца ў нас дома. Гэта – мой гонар, радасць і натхненне, сэнс майго існавання, вынік майго старання…

Аляксандра Пятроўна НЕСЦЯРОВІЧ,

г.Чэрвень

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391