Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ЯК ТОЛЬКІ Ў ВЁСЦЫ ЗАЧЫНЯЕЦЦА ЎСТАНОВА КУЛЬТУРЫ АБО АДУКАЦЫІ, ЖЫЦЦЁ ТАМ ЗАМІРАЕ, А ПОТЫМ І ЗГАСАЕ…»

Намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька:

«ЯК ТОЛЬКІ Ў ВЁСЦЫ ЗАЧЫНЯЕЦЦА ЎСТАНОВА КУЛЬТУРЫ АБО АДУКАЦЫІ, ЖЫЦЦЁ ТАМ ЗАМІРАЕ, А ПОТЫМ І ЗГАСАЕ…»

Работнікі культуры Чэрвеньшчыны падвялі вынікі працы за мінулы год і акрэслілі задачы на сёлета.

Спыняючыся на дасягнутым, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Гоман, у прыватнасці, зазначыла, што найбольш зручнымі формамі, якія даюць магчымасць кожнаму актыўна праяўляць свае здольнасці і ініцыятыву ў розных відах творчасці, з’яўляюцца аматарскія аб’яднанні, гурткі і клубы па інтарэсах. Летась 160 такіх фарміраванняў пры Дамах культуры і бібліятэках наведвалі амаль 1700 чалавек. У раёне працуе 8 народных і адзін узорны творчы калектыў. Яны пастаянна задзейнічаны ў канцэртных праграмах, прапагандуюць лепшыя ўзоры музычнай, харавой традыцыйнай культуры Чэрвеньшчыны.

Паслугамі бібліятэк карыстаецца 49 працэнтаў жыхароў раёна. Летась іх фонд папоўніўся больш за 14 тысячамі экземпляраў кніг і перыядычных выданняў. У раённым краязнаўчым музеі праведзена 367 экскурсій, на якіх пабывалі больш за 7 тысяч наведвальнікаў.

Гаворачы аб праблемах галіны, Алена Гоман падкрэсліла, што ў раёне застаецца адкрытым пытанне забеспячэння ўстаноў культуры кваліфікаванымі кадрамі. Перш за ўсё, і асабліва ў сельскай мясцовасці, адчуваецца дэфіцыт спецыялістаў і кіраўнікоў творчых калектываў, рэжысёраў масавых святаў, харэографаў, акампаніятараў. Шмат работнікаў маюць перадпенсійны і пенсійны ўзрост.

Адсутнасць кваліфікаваных работнікаў, скарачэнне вясковага насельніцтва, устойлівае зніжэнне колькасці гурткоў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, немэтазгоднасць далейшых выдаткаў на ўтрыманне ўстаноў культуры прыводзіць да неабходнасці правядзення аптымізацыі іх сеткі. Зачынены Старапрудскі і Калодзежскі сельскія клубы, Чарнаўская і Майзароўская сельскія бібліятэкі. У клуб-бібліятэку рэарганізаваны Велікапольскі Дом культуры і сельская бібліятэка, у раённы цэнтр рамёстваў – Вайнілаўскі Дом культуры. Іваніцкі сельскі Дома фальклору пераўтвораны ў раздзел экспазіцыі народнага побыту раённага краязнаўчага музея. І, як паведаміла, Алена Гоман, сёлета «работа па стварэнню новых тыпаў устаноў культуры будзе працягвацца».

Эмацыйным было выступленне на выніковай нарадзе намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Алы Шахоцька:

- Як толькі ў вёсцы зачыняецца ўстанова культуры або адукацыі, жыццё там замірае, а потым і згасае, – сказала яна. – Вам, работнікам культуры, варта заўсёды памятаць, што вы з’яўляецеся захавальнікамі нацыянальнай гістарычнай спадчыны, маеце найважнейшую ролю ў выхаванні моладзі. Вы павінны задаваць жыццесцвярджальны настрой у людзей, а гэта – рухавік развіцця грамадства…

Вялікая група работнікаў культуры адзначана на нарадзе Ганаровымі граматамі і Удзячнасцямі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У фае раённага Цэнтры культуры і адпачынку працавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А завяршыў мерапрыемства канцэрт творчых калектываў раёна.

Ігар АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 348

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391