Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны. Сакавік

Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны. Сакавік

1 сакавіка 1769 года ў г.Ігумені нарадзіўся Міхаіл Рымінскі, танцоўшчык, драматычны акцёр, спявак.

1 сакавіка 1878 года было адкрыта Смілавіцкае земскае жаночае народнае вучылішча, у якім навучалася 21 дзяўчынка.

18 сакавіка 1905 года Ігуменскі павятовы спраўнік у рапарце Мінскаму губернатару паведамляў аб забастоўцы падмайстраў краўцоў у г.Ігумені і аб іх патрабаваннях.

10 сакавіка 1918 года ў в.Ачыжа нарадзілася Мыслівец Валянціна Пятроўна, Герой Сацыялістычнай Працы.

1 сакавіка 1923 года ў в.Калодзежы нарадзіўся Варабей Пётр Васільевіч,  Герой Сацыялістычнай Працы.

10 сакавіка 1923 года ў г.Чэрвені нарадзілася Прусава Роза Кандратаўна, Герой Сацыялістычнай Працы.

5 сакавіка 1936 года ў г.Мінску адбывалася Усебеларуская нарада перадавікоў сацыялістычнай жывёлагадоўлі. На яе была запрошана дэлегацыя з нашага раёна.

Сакавік 1942 г. Арганізаваны партызанскі атрад «Чырвоны сцяг» на базе створанай у лютым у Чэрвеньскім раёне партызанскай групы К.Канапелькі, у якую ўваходзілі ваеннапалонныя.

Сакавік 1942 года. На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна, у кліноцкіх лясах гітлераўцамі была праведзена карная аперацыя. Праводзілася яна сіламі двух палкоў пяхоты, паліцэйскімі фарміраваннямі з Чэрвеня, Смілавіч, Рудзенска. Гітлераўцы страцілі больш 300 чалавек. 208-ы партызанскі атрад страціў 20 чалавек.

Сакавік 1943 года. Карная аперацыя «Вясна», праведзена гітлераўцамі на тэрыторыі Чэрвеньскага, Смалявіцкага, Барысаўскага раёнаў.

6 сакавіка 1943 года расстраляны гітлераўцамі адважныя патрыёткі, падпольшчыцы, партызанскія сувязныя Л.Шамецька і М.Матусевіч.

Сакавік  1948 года. У г.Чэрвені пры харчпрамкамбінаце пушчаны ў эксплуатацыю крухмала-патачны завод. Адкрыты два новыя магазіны – універмаг і  магазін гаспадарчых тавараў.

Сакавік 1951 г. Надаецца вялікае значэнне садаводству і агародніцтву. У некаторых сельгасарцелях пачалі вырошчваць высокаўраджайныя сарты памідораў, новыя селекцыйныя сарты дынь і кавуноў. У пяці калгасах закладзены вінаградныя гадавальнікі, у двух сельгасарцелях – вінаградныя плантацыі на 70-100 кустоў.

Сакавік 1955 года. У раёне пашыраецца сетка медыцынскіх устаноў. Адкрыты 2 фельчарска – акушэрскія пункты ў Раваніцкім і Вайнілаўскім с/С, аптэка ў Валевачоўскім с/С. На 10 ложкаў расшырыўся стацыянар райбальніцы, на патрэбы медыцынскай сеткі выдаткавана звыш 4 мільёнаў рублёў.

Сакавік 1972 года. У Чэрвені на вул.Чапаева адкрыты рэстаран «Волма» і сталовая.

Сакавік 1982  года. Сярод пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва за паспяховае выкананне і перавыкананне заданняў 11-й пяцігодкі па павышэнню ўраджайнасці, павелічэнню вытворчасці і продажу дзяржаве зерня грэчкі ў 1981 годзе прызнаны ў ліку іншых Чэрвеньскі раён. А сярод калгасаў рэспублікі – калгас «Іскра». Наш раён і калгас «Іскра» ўзнагароджаны пераходнымі Чырвоным Сцягамі ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ з выдачай прэміі раёну – дзве тысячы, калгасам – паўтары тысячы рублёў.

Сакавік 1982 года. Рашэннем Дзяржаўнага камітэта СССР па прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства  меліярацыі і воднай гаспадаркі і Прэзідыума ЦК прафсаюза працаўнікоў сельскай гаспадаркі Смілавіцкае сярэдняе сельскае прафесіянальна – тэхнічнае вучылішча №23 прызнана пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва ў 1980-1981 гадах сярод прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў, якія дзейнічаюць на базе прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР. Яму прысвоенна званне «Лепшае меліярацыйнае вучылішча». Вучылішча ўзнагароджана дыпломам Першай ступені.

Сакавік 1985 года. Пры Цэнтральнай раённай бібліятэцы створаны літаратурна-паэтычны клуб «Ветразь».

25 сакавіка 1992 года. Прынята рашэнне Чэрвеньскага райвыканкама аб пераўтварэнні музычнай школы ў школу мастацтваў.

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 663

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 352

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 395