Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ – НА СПАТКАННЕ ДА КУПАЛЫ

У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ – НА СПАТКАННЕ ДА КУПАЛЫ

Так супала ў дзевяцікласнікаў гімназіі, што ў Чэрвеньскі краязнаўчы музей на выставу, прысвечаную народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, патрапілі якраз у Міжнародны дзень роднай мовы.  Тут пазнаёміліся з цікавай экспазіцыяй пад назвай “Над Іматрай”, якую прадаставіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, а таксама паслухалі па шасці стэндах расповед экскурсавода Станіславы Чаславаўны Баркоўскай і паглядзелі ілюстрацыі мастакоў да твораў паэта. Як заўжды, Станіслава Чаславаўна вяла экскурсію на мілагучнай беларускай мове. Гімназісты ўважліва слухалі пра Пецярбургскі перыяд жыцця і творчасці песняра, яго падарожжа ў Фінляндыю.

Экспазіцыйную прастору аб’ядноўвае мастацкі вобраз вадаспада Іматра — сімвал свабоды ў інтэрпрытацыі Янкі Купалы. Вадаспад выклікаў настолькі моцнае ўражанне ў паэта, што ён напісаў верш “Над Іматрай”. У ім не толькі перадаў веліч вадаспада, але і раскрыў свой настрой, думкі, выкліканыя яго сузіраннем аб тым, што вадаспад — гэта жывы помнік самой свабодзе. Верш вельмі выразна і з пачуццём прачытала сваім равеснікам па просьбе экскурсавода Анастасія Жыгімонт (на здымку справа). Пазней дзяўчына шчыра прызналася, што на выставе даведалася пра многія раней невядомыя ёй факты з біяграфіі Купалы. А яшчэ яна ўражана ўбачанымі

У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ – НА СПАТКАННЕ ДА КУПАЛЫ

гравюрамі, выкананымі па творах песняра беларускімі мастакамі розных пакаленняў: Арленам Кашкурэвічам, Георгіем Паплаўскім, Васілем Шаранговічам, Міхаілам Басалыгам, Барысам Заборам. У яе ўзнікла моцнае жаданне пачытаць іншыя творы таленавітага паэта.

– Мяне асабліва ўразіла работа Шаранговіча “Калыханка”, створаная па матывах Купалы і пра якую шмат цікавага расказала нам Станіслава Чаславаўна, — сказала Вераніка Калеснік. — Мне, як і многім, таксама бачыцца ў маладой і прыгожай жанчыне-маці, працаўніцы вобраз Радзімы.

Гімназістка Кацярына Сігаева распавяла, што якраз цяпер на ўроках беларускай мовы і літаратуры яны вывучаюць творчасць Янкі Купалы. І разам з сяброўкай Дашай Лупенковай рыхтавалі рэферат, шмат дадатковай літаратуры перагледзелі ў бібліятэцы і інтэрнэце. А выстава асабіста ёй дапамагла звярнуць ўвагу на тыя моманты ў жыцці беларускага песняра, якія яна раней не ведала. І прачытала  верш, які нядаўна вывучыла — “На сход”.

У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ – НА СПАТКАННЕ ДА КУПАЛЫ

Разам з вучнямі на выставе быў настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі Валерый Васільевіч Захараў. Вось што ён заўважыў:

– Школьная праграма не ў дастатковай меры выражае ўсю сутнасць творчасці Янкі Купалы. Цудоўна ведаем, што гэты паэт — знакавая фігура ў развіцці не толькі беларускай літаратуры, але і найлепшых якасцей у сусветнай. Постаць нашага таленавітага песняра з’яўляецца носьбітам агульначалавечай культуры: дабрыні, шчырасці, адвагі, свабодалюбства… Хачу падзякаваць навуковаму супрацоўніку краязнаўчага музея Станіславе Чаславаўне, што яна заўжды імкнецца папулярызаваць беларускую культуру і, у прыватнасці, творчасць Янкі Купалы. Выстава больш удакладняе творчасць паэта ў перыяд яго знаходжання на тэрыторыі Фінляндыі. Школьная праграма гэтыя пытанні амаль не закранае. Вершы, якія тут напісаны, дапамагаюць уявіць песняра шматпланавага, інтэрнацыянальнага…

Паэзія Янкі Купалы – каштоўны скарб беларускай культуры, годнае прадстаўленне Беларусі ў свеце, паэтычнае асэнсаванне духоўнай сутнасці беларускага народа. Нездарма, характарызуючы творчую спадчыну свайго блізкага сябра, другі геній беларускага слова Якуб Колас засведчыў: «Паэзія Купалы – гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі…»

І як цудоўна, што ў нашым раёне ў вучняў з’явілася магчымасць праз выставу папоўніць ўласныя веды пра вялікага паэта.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 371

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394