Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ІХ ЗАБІВАЛІ РАЗАМ З ДЗЕЦЬМІ

ІХ ЗАБІВАЛІ РАЗАМ З ДЗЕЦЬМІ

Нішто на гэтай вайне не запомнілася болей, выразней, страшней і цудоўней, чым твары нашых матуль.

Алесь АДАМОВІЧ, пісьменнік

Само іх жыццё падчас гітлераўскай акупацыі было подзвігам. Выправіўшы на фронт і ў партызаны мужоў бараніць Радзіму,  жанчыны з усіх сіл ратавалі дзяцей ад голаду, холаду, баранілі ад здзекаў чужынцаў, дапамагалі народным мсціўцам.  Многія ў жахлівых пакутах спаткалі смерць.

Пра гэта цяжка ўзгадваць. Але і забываць нельга. Каб не згасала трапяткая нітачка памяці. Каб выклікала яна пагарду да вайны і тых, чыімі злачыннымі рукамі тварыліся трагічныя падзеі.

З чатырма малалетнімі сынамі і дачушкай засталася ў Чэрвені жонка Мікалая Губскага. Яго з першых дзён вайны прызвалі ў Чырвоную Армію, а праз месяц рашэннем ЦК КП(б)Беларусі адклікалі і накіравалі ў тыл ворага. На акупіраванай тэрыторыі ён вёў разведвальную і дыверсійную работу. Устанавіўшы сувязь з Мінскім падпольным абкамам партыі, выконваў яго заданні.

А ў Чэрвені тым часам аддана служыў акупацыйнай уладзе мясцовы жыхар- здраднік. Працуючы назіральнікам у турме, а затым у карным атрадзе, ён выдаваў сем’і партызан і савецкіх работнікаў, прымаў удзел у здзеках над імі і забойстве. Ахвярай яго даносу стала і 37-гадовая Алеся Губская з чатырма сынамі. Іх арыштавалі. Выратавацца ўдалося толькі дачцы Тані. Пазней яна ўспамінала:

“У нядзелю да нас наведалася цеця Аксіння з вёскі Дубнікі. Я папрасілася ў мамы схадзіць да яе і пабыць там тыдзень. Мама дазволіла.  А ў наступную нядзелю цёця вяла мяне ў Чэрвень. Паблізу горада нас сустрэлі нейкія жанчыны, адвялі цёцю ўбок і, каб я не пачула, штосьці ёй ціхенька сказалі. Пасля гэтага цёця ўзяла мяне за руку — і мы кінуліся бягом у лес. Толькі праз некаторы час яна мне сказала, што маму і чатырох брацікаў забілі немцы. Гэта адбылося вясной 1942 года — у аўторак, праз дзень пасля таго, як  пайшла з цёцяй з дому…”

Даведаўшыся аб трагічным лёсе сям’і Мікалая Губскага, партызаны брыгады “Чырвоны  сцяг” забралі Таню да сябе. Неўзабаве там сустрэўся бацька з дачкой і да канца вайны яны не разлучаліся.

Не здолеўшы стрымаць супраціўленне народных мсціўцаў, гітлераўцы выбіралі ахвярамі сем’і чырвонаармейцаў і партызан. Падчас уварвання ў вёскі яны не ведалі літасці і спагады: забівалі, палілі ў агні матуль разам з дзецьмі і іншымі жыхарамі. У тых жудасных пакутах, спрасаваных афіцыйнымі звесткамі і памяццю відавочцаў, трагічныя імгненні нашай драматычнай гісторыі, ад якіх замірае  душа.

У вёсцы Курганок ахвярай гітлераўцаў стала жонка з дзецьмі партызана Пятра Міхіевіча. У яе дапытваліся, дзе знаходзіцца муж. Не дабіўшыся адказу, пачалі збіваць дзяцей. Затым паставілі ўсіх ля хлява. Спачатку маці, Мальвіну Іванаўну, за ёй па росту дзяцей. Карнік падышоў да самага малодшага і выстраліў яму ў галаву. Хлопчык упаў. Сэрца маці балюча сціснулася, дзеці ад страху затаіліся. Гітлеравец выстраліў ў галаву дачкі. Затым адзін за адным прагучалі яшчэ два выстралы — дзяўчынка і хлопчык упалі на зямлю. Мальвіна Іванаўна кінулася да забойцы, імкнучыся схапіць яго за горла. Але выстрал спыніў яе памкненне.

Пётр Міхіевіч знайшоў сваю сям’ю ў замерзшым калодзежы, які быў даверху напоўнены целамі замучаных вяскоўцаў. З цяжкасцю выняў іх і з болем у  сэрцы пахаваў.

У Новых Лядах  кінулі ў калодзеж старэнькую маці братоў-партызан Фёдара і Міхаіла Сяргейчыкаў, а таксама траіх іх малалетніх дзяцей. У той жа дзень пазбавілі жыцця яшчэ некалькіх жанчын гэтай вёскі.

У вёсцы Арэхаўка спалілі цешчу партызана Стэфана Юшко — Соф’ю Корань і траіх малалетніх дзяцей. Жонку Аляксандру вывезлі ў канцлагер.

Вось толькі некалькі занатаваных у 1944 годзе сведчанняў відавочцаў. Яны захоўваюцца ў дзяржаўным архіве Мінскай вобласці і змешчаны ў кнізе “Памяць. Чэрвеньскі раён”.

Зінаіда Уладзіміраўна Пілуй, 1916 года нараджэння, жыхарка вёскі Юрздаўка Раваніцкага сельсавета:

“… У лістападзе 1942 года немцы акружылі нашу вёску Дубаўручча і аб’явілі, каб жыхары сабраліся на сход. Калі людзі сабраліся, нас пастроілі і пачалі адбіраць жанчын і дзяўчат, потым іх пагрузілі ў машыны і адправілі ў напрамку Чэрвеня. Астатніх заганялі ў хлявы. Мы зразумелі, што нас будуць расстрэльваць. Маці пачалі хаваць сваіх дзяцей пад сябе, каб іх выратаваць. Немцы заходзілі ў хлеў і з аўтаматаў стралялі ў людзей. Мне ўдалося выбрацца праз акно і схавацца ў хляве, які стаяў побач. Адтуль мне былі чутны крыкі і стогны людзей.

Пасля гэтай звярынай расправы немцы падпалілі хлеў. Людзі, якія засталіся жывымі, спрабавалі выбегчы, але немцы наколвалі іх на штыкі вінтовак і скідвалі ў агонь.

У гэты дзень было расстраляна і спалена 240 чалавек…”

Марыя Васільеўна Лучонак 1915 года нараджэння, жыхарка вёскі Бярозаўка:

“10 снежня 1942 года ў нашу вёску Станаўка на машынах, матацыклах уварваліся немцы і паліцаі. Тых, хто не паспеў схавацца ў лесе, пагналі ў нашу вёску, пачалі рабаваць маёмасць, жывёлу. Людзей загналі ў дом Няборскага Андрэя Кірылавіча. Там нас пачалі расстрэльваць. Дзве кулі трапілі мне ў руку вышэй локця, потым ніжэй локця. Потым на нас пачалі скідваць пасцелі з ложкаў, запалілі і пайшлі з хаты.

Хто быў забіты, той згарэў, а хто быў паранены, той намагаўся выратавацца. Устаўшы з падлогі, я падышла да акна і выбіла шыбу, каб лягчэй было дыхаць. Потым, агледзеўшыся навокал, выбралася з хаты і папаўзла да ўскрайку лесу. Метраў праз 80 устала, але па мне пачалі страляць…

Дзякуючы таму, што я спусцілася ў нізіну, кулі свісталі вышэй, і я змагла дабегчы да лесу…”

Соф’я Васільеўна Сікірыцкая, 1926 года нараджэння, жыхарка вёскі Калодзежы:

“ З пачатку вайны я жыла ў вёсцы Буда. 12 лістапада 1942 года  сюды прыехалі немцы і акружылі вёску. Жыхароў пачалі зганяць у дамы. Потым праз вокны людзей расстрэльвалі, а дамы падпальвалі. Мне ўдалося выратавацца наступным чынам. Калі прыйшлі немцы ў наш дом, яны нікога з яго не выпускалі. Потым адзін з немцаў пачаў нешта  ў нас пытацца, але мы нічога не маглі зразумець. Тады ён вывеў нас, шэсць чалавек, з хаты і пачаў страляць. Некалькі куль трапіла мне ў нагу, і я ўпала першай, а потым на мяне ўпала забітая мая маці. Калі немцы пайшлі далей, я выбралася з-пад забітых і папаўзла ў кусты. Усе злачынствы немцаў бачыла сваімі вачыма, як яны падпальвалі дамы, расстрэльвалі, кідалі ў агонь людзей.

Гэта было вельмі жудасна… Мой маленькі брацік чатырох гадоў быў на двары.  Немцы і ў яго стралялі, перабілі бядро нагі, але ён выратаваўся, таму што падпоўз пад бочку. Цяпер мой брат жывы, але нага не дзейнічае. Усіх людзей, якіх расстралялі, немцы спалілі. Іх родныя потым сабралі косці і захавалі на тым месцы, дзе быў дом.

… Забілі немцы і дзвюх маіх сясцёр”.

Пётр Данілавіч Рабцэвіч, жыхар вёскі Буда”:

“… Мне тады было шэсць гадоў. Але гэтая крывавая раніца ніколі не забудзецца. Трое немцаў вывелі ў сенцы бацьку і расстралялі. А чацвёрты, які заставаўся ў хаце, выпусціў чаргу па мне. Я ўпаў і страціў прытомнасць. Калі ачуняў, адчуў нясцерпны боль. Твар быў разарваны куляй і ўвесь я заліты крывёй. Хата гарэла і толькі цуд дапамог мне выратавацца з гэтага пекла.  Ледзь апынуўся на падворку, як рухнуў дах. Вакол палала ўся вёска, на другім канцы яе чуліся выстралы.  Я пабег да лесу. З цяжкасцю дабраўся да вёскі Восава, потым мяне падабралі сваякі бацькі і вылечылі.

У гэты трагічны дзень  у Будзе загінулі мая маці Таццяна Якаўлеўна і сёстры Ніна і Каця.”

Ганна Васільеўна Шашута, жыхарка вёскі Раваніцкая Слабада:

“У красавіку 1943 года ў нашу вёску прыбыў карны атрад з чэрвеньскага гарнізона… Частка насельніцтва паспела ўцячы ў лес, але большасць засталася ў вёсцы… Немцы з паліцаямі сабралі партызанскія сем’і — жанчын, дзяцей, старых і адвялі іх у кузню, якая была ў канцы вёскі. Расстралялі там 13 чалавек, пасля кузню спалілі разам з расстралянымі.  Потым гэтыя карнікі пачалі прачэсваць узлессе. Непадалёку вёскі злавілі яшчэ сем чалавек — жанчын і дзяцей. Загналі ў зямлянку і ў ёй іх расстралялі…”

Ніна Пятроўна Дзержановіч, 1923 года нараджэння, жыхарка вёскі Клінок:

“У час акупацыі нашага раёна немцы па-зверску адносіліся да мірнага насельніцтва. 22 студзеня 1943 года яны акружылі нашу вёску. Гэта было ў чатыры гадзіны раніцы. Нам не было куды схавацца… Убачыўшы карнікаў, мы пачалі разбягацца, ратуючыся ад смяротнай кары.  Немцы адкрылі стральбу. Людзі пачалі падаць, ратуючыся ад смяротнай кары. Я чула, як стагналі параненыя, трымаючы ў руках сваё дзіця. Пасля немцы пачалі праходзіць і дабіваць параненых людзей. Тых, што ляжалі на зямлі жывымі, немцы пачалі збіраць да вялікай ямы, якая была каля вёскі. Перапалоханыя людзі прасіліся, гаварылі, што яны ні ў чым не вінаватыя, але немцы падвялі 45 чалавек да ямы і забілі іх. Пасля гэтага яны пачалі рабаваць маёмасць і паліць вёску. Вёску, у якой было больш як 300 дамоў, немцы спалілі датла”.

Трагічны лёс выпаў многім жанчынам з дзецьмі і ў іншых вёсках, у Смілавічах, у Чэрвені. Іх вельмі шмат у агульнай лічбе — 7560 загінуўшых падчас вайны мірных жыхароў раёна.

***

…Кажуць,  што дараваныя ад нараджэння душы загінуўшых вяртаюцца час ад часу ў тыя мясціны, дзе чалавек развітаўся з жыццём, і адтуль, зверху, назіраюць за намі. Калі ўявіць, што гэта так, то, пэўна ж, у такія хвіліны яны хочуць даведацца, ці памятаем мы іх…

Аляксандр БУШЭНКА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394