Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І ЗНОЎ У ЧАЦВЁРТАЙ «ЗАВЕЯ», І КЛІМОВІЧ ТАКІ МАЛАДЫ…

Міжрэгіянальны фестываль інтэлектуальных гульняў «Ігуменская завея» ў шаснаццаты раз сабраў юных эрудытаў ва ўтульнай актавай зале чацвёртай гарадской школы.

Сёлета ўдзел у ім бралі 30 школьных каманд: сем – з Чэрвеня,  4 – з Жодзіна, тры – з Крупак, па дзве – з Беразіно, Мар’інай Горкі і Смалявічаў, па адной – са Смілавічаў, Заполля, Лагойска, Фаніпаля, Дзяржынска, Стоўбцаў, Плешчаніц, Мінска, Баранавічаў і падмаскоўнага горада Юбілейны – пабраціма Чэрвеня.

Падчас адкрыцця фестывалю поспехаў эрудытам пажадалі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса Асановіч. Відэапрывітанне ўдзельнікам турніру перадаў наш знакаміты зямляк – касманаўт Алег Навіцкі.

Традыцыйнай размінкай для каманд стала аўтарская гульня кіраўніка раённага інтэлектуальнага  клуба «Ігумен» Ірыны Вабішчэвіч «Ігуменскія соты». Яе змяніла «Мяцеліца» ад вядомага беларускага эрудыта Леаніда Клімовіча, які, як заўсёды, на высокім эмацыйным градусе «ўласнаручна» вёў гульнявую частку турніру.

Кульмінацыяй фестывалю стаў інтэлектуальны марафон з трыццацці шасці пытанняў гульні «Што? Дзе? Калі?». Яго выйграла каманда «Фенікс» з Фаніпаля. Яна ж заняла першыя месцы ў «Ігуменскіх сотах» і «Мяцеліцы», стаўшы абсалютнай пераможцай фестывалю па найменшай суме занятых ва ўсіх гульнях месцаў і, адпаведна, уладальніцай галоўнага прыза – савы.

Сярод чэрвеньскіх каманд у асобных гульнях фестывалю вызначыліся «Свет пазітыву» з гімназіі («Ігуменскія соты», 3-е месца сярод юніёраў), зборная гімназіі і СШ №4 «45 lines» («Ігуменскія соты і «Што? Дзе? Калі?», 1-я месцы сярод ювеналаў), «Тузікі» з СШ №4 («Мяцеліца», 2-е месца сярод юніёраў) і «The Best» з гімназіі («Што? Дзе? Калі?», 3-е месца сярод ювеналаў). Яны атрымалі прызы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода.

Акрамя таго, лепшая ювенальская каманда фестывалю «45 lines» узнагароджана драўлянай савой, спецыяльнымі прызамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённага інтэлектуальнага клуба «Ігумен». Ёй жа ўручаны пераходны прыз аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама «Лепшай камандзе знатакоў Чэрвеньскага раёна» – крыштальная сава.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

На здымках:

Актавая зала СШ №4: «у цеснаце, ды не ў крыўдзе»;

Ларыса Асановіч уручае Леаніду Клімовічу вазу з яго партрэтам;

музычнае прывітанне ад каманды з горада Юбілейны;

каманда «Свет пазітыву» думае над «Ігуменскімі сотамі»;

каманда «Фенікс» – абсалютная пераможца фестывалю;

каманда «45 lines» і дзве яе савы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394