Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

МЫ ГАНАРЫМСЯ ВАМІ, КАЗІМІР ВАЎЖЫНЦАВІЧ!

Як хутка бяжыць час! Памяць вяртае Казіміра Ваўжынцавіча ў мінулае. І тады перад вачыма праплывае цяжкае і ў той жа час незабыўнае дзяцінства. Лес, рэчка, поле, дзе калісьці хлапчукамі і дзяўчатамі бегалі басанож… Юнацтва і  апаленыя агнём франтавыя дарогі, сябры, якіх ужо няма даўно… Хвіліны радасці, калі пачуў незабыўнае і такое чаканае слова «Перамога»… І  многае-многае іншае…

Не так даўно на старонках нашай раённай газеты мы чыталі яго аўтабіяграфічны нарыс «Сямейная хроніка». Гэта — дарунак сваім дзецям, унукам, праўнукам, каб ведалі продкаў, ганарыліся сваім родам, любілі родную зямлю. Ён перакананы,  што «захаванне сувязі і пераемнасці пакаленняў — асноўны фундамент у сямейным выхаванні лепшых якасцяў чалавека: патрыятызму, павагі да бацькоў, стараннасці ў працы, дабрыні і міласэрнасці, сумленнасці  і справядлівасці». Нарыс напісаў сам Казімір Ваўжынцавіч. Доўгімі  вечарамі ён яшчэ раз перажываў тыя далёкія часы, калі быў хлапчуком, юнаком, калі пачаў шчыраваць настаўнікам і дырэктарам школы…

Я сама працую ў Лядзенскай школе настаўніцай пачатковых класаў з 1990-га года. І хаця мне не давялося вучыцца тут і працаваць з Казімірам Ваўжынцавічам, яго самога і жонку Алу Пятроўну ведаю добра. Не аднойчы разам з дзецьмі мы сустракаліся з колішнімі педагогамі. Вучні з вялікім задавальненнем слухалі цікавыя аповеды і разглядалі медалі, якімі быў узнагароджаны ветэран як у гады вайны, так і за педагагічную працу. Колькі было радасці і гонару, што можна пагутарыць з такім чалавекам! Казімір Ваўжынцавіч заўсёды знаходзіць час сустрэцца са сваімі калегамі, цяперашнім дырэктарам установы. Ён дае слушныя парады не толькі вучням, але і настаўнікам.

Пра педагога, Чалавека з вялікай літары можна гаварыць бясконца! Напрыклад, пра тое, наколькі ўмела, па-майстэрску праводзіў ён свае ўласныя ўрокі. Аб  гэтым сведчаць успаміны колішніх вучняў на вечарах сустрэчы з выпускнікамі. Кожнае слова, сказанае Настаўнікам, кранала іх сэрцы. Для іх ён быў і як старэйшы брат, і як сябар, і як бацька, які заўсёды хоча для сваіх дзяцей толькі шчаслівага  жыцця.

Між іншым, Казімір Ваўжынцавіч выпусціў не адну плеяду медалістаў і выдатнікаў вучобы. Гэта Валерый Генадзьевіч Грачок (матэматык), Уладзімір Генадзьевіч Грачок (перакладчык), Валянціна Міхайлаўна Ждановіч (філосаф), Леанід Віктаравіч Паўлюшчык (доктар эканамічных навук), Сяргей Міхайлавіч Нагорны, Баляслаў Аляксандравіч Кучук (энергетыкі), Ганна Віктараўна Кушнер, Клаўдзія Адамаўна Міхіевіч,  Тамара Міхайлаўна Касцевіч, Георгій Георгіевіч Бабіч, Таццяна Фёдараўна Бабіч (педагогі), Генадзь Іванавіч Рошка (палкоўнік паліцыі Расійскай Федэрацыі), Ганна Іосіфаўна Біруля (інжынер), Анатоль Іосіфавіч Біруля (ваенны), Генадзь Вітольдавіч Рымашэўскі (самадзейны паэт)… Гэты пералік можна весці і далей.

У 1987-ым годзе Казімір Ваўжынцавіч Вяржбіцкі браў удзел у 7-ым з’ездзе работнікаў адукацыі Беларусі, а ў 1996-ым годзе быў дэлегатам ад Чэрвеньскага раёна на першым Усебеларускім народным сходзе.

Сёння, у дзень яго 90-годдзя, увесь калектыў Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы сардэчна віншуе паважанага юбіляра з адметным, юбілейным Днём нараджэння! Жадаем Вам, шаноўны Казімір Ваўжынцавіч, моцнага здароўя, бадзёрасці, радасці ад сваіх дарагіх сямейнікаў. Мы ганарымся Вамі! Менавіта  на такіх, як Вы,  самаадданых людзях, улюблёных у сваю прафесію, і трымаецца свет.

Тамара Яўгенаўна АТРАШОНАК,

старшыня прафкама Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Фотаздымак забяспечаны

навучальнай установай

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391