Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

… Напрасіўшыся ў кампанію да загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святланы Ждановіч, еду з ёй па раней спланаванаму маршруту да вяскоўцаў Руднянскага сельсавета. Своеасаблівую «бібліятэку на колах» там ужо крыху ведаюць і, безумоўна, чакаюць аматары чытання. З сабою Святлана вязе некалькі пакетаў кніг, якія найбольш карыстаюцца попытам, і папулярныя часопісы. Першы пункт прыпынку запланаваны ў вёсцы Чарнава.  Ля крамы «бібліятэку на колах» чакалі ўжо.

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Ч
астку сваіх чытачоў абзваніла і пагадзілася нас суправаджаць у вандроўцы колішні бібліятэкар колішняй Чарнаўской бібліятэкі Святлана Ніціеўская (на здымку на заднім плане). Першай падыходзіць да мікрааўтобуса колішняя настаўніца колішняй Чарнаўской школы Алена Гаўрылаўна Кароткая. Яна бярэ кнігі для сябе і мужа, Мікалая Васільевіча, таксама колішняга настаўніка. Цікаўлюся ў Алены Гаўрылаўны, якой літаратуры яна аддае перавагу і як ставіцца да такой паслугі, як «бібліятэка на колах».

– Ну а што цяпер чытаць?! – адказвае яна пытаннем на пытанне. – Толькі тое, што тут прапаноўваюць. Бяром дэтэктывы (вось толькі Данцову не люблю), нумары «Подзвігу». А так асаблівага выбару няма. Калі ж прачытаем тое, што ўзялі, тады бяромся за свае кнігі – па пятаму заходу. Хатняя бібліятэка вялікая, літаратуры хапае. Увогуле, я, як пайшла на пенсію, шмат што з класікі перачытала з задавальненнем: «Жывыя і мёртвыя», «Ціхі Дон», «Вайну і мір», творы Набокава… Цяпер усё па-іншаму ўспрымаецца. З беларускіх аўтараў люблю Шамякіна, Быкава… У Чарнаўской бібліятэцы, калі яна працавала, мы з мужам увесь час бралі часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць»… Вось чытанне для нас. Добрая гэта паслуга – «бібліятэка на колах», толькі каб часцей прыязджала. Зараз жа работы няма, дома сядзім. А без кнігі што рабіць?! Шкада, што бібліятэку ў вёсцы зачынілі, усё ж культурны цэнтр быў. Вялікі выбар кніг. Святлана Іванаўна Ніціеўская ўжо ведала нашы густы, ведала, што прапанаваць…

– А «Раённы веснік» ці выпісваеце?!

– Канешне! Гэта – наша газета. Мы ж усё жыццё тут пражылі. Маем шмат знаёмых ва ўсіх сферах дзейнасці. Рубрыкі добрыя. Падабаюцца інтэрв’ю. Праз аповеды пра вёскі і іх людзей падрабязней знаёмімся з раёнам. Часцяком уражваюць людскія лёсы…

Сённяшняя пенсіянерка Зінаіда Папельская, якая таксама любіць чытаць, аказваецца вучаніцай Алены Гаўрылаўны Кароткай – з яе першага выпуску. Прызнаецца, што ёй даспадобы замежная літаратура – раманы, дэтэктывы. А вось творы Данцовай, Усцінавай не падабаюцца. Любіць чытаць і муж, бярэ кнігі з сабой у рэйсы.

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

– А «раёнку» я выпісваю даўно, — зазначае Зінаіда Канстанцінаўна. – Удзельнічала ў конкурсе красвордаў. Нават яшчэ прыз – імянны каляндарык – захоўваю. «Раённы веснік» вельмі падабаецца. Люблю чытаць жыццёвае. Карысныя рубрыкі – падзякі, віншаванні, рэклама. Раней жа ў вас яшчэ была калонка для кулінараў, таксама добрая рэч. Пра вёскі цікава пішаце. Падабаецца, што ў «раёнцы» і жартоўныя рубрыкі, і сур’ёзныя…

Набраўшы кніг, падзякаваўшы і развітаўшыся, Зінаіда Папельская саступае месца вартаўніку філіяла «АграБокс» СП «Унібокс» Георгію Хурсевічу. Ён здае дзевяць кніг і хоча ўзяць не меней.

– Я ж дзяжуру, — тлумачыць, — дык атрымліваецца: суткі – кніга. Чытаю дэтэктывы, жыццёвае штосьці, падабаецца часопіс «Паляванне і рыбалка». Вось добра, што ў Чарнаву з кнігамі прыязджаюць. Каб хаця б раз на месяц – і ўвогуле выдатна…

Георгій Яўгенавіч таксама аказваецца нашым даўнім падпісчыкам, што прыемна. Сапраўды, калі чалавек чытае, дык не толькі кнігі, але і перыёдыку.

Падчас маёй гутаркі з чытачамі і падпісчыкамі бібліятэкар Святлана Ждановіч спраўна працавала: спісвала кнігі, якія здавалі, запісвала тое, што бяруць, у фармуляр, а таксама нумары тэлефонаў – для далейшай сувязі. І ўсё гэта – з прыязнасцю, з усмешкай… Як кажуць, прафесіянала, улюбёнага ў сваю справу, бачна адразу!

Далей кіруемся да МТФ «Чарнава» філіяла «АграБокс-Заатэх» СП «Унібокс». Па словах Святланы Ніціеўскай, там працуюць жанчыны, якія таксама вельмі любяць чытаць! Загадчыца фермы Святлана Бакунец эмацыянальна зазначае, што чытае, колькі сябе памятае!

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Святлана Бакунец.

– Увогуле, па адукацыі я – педагог, дашкольнае выхаванне, – тлумачыць. – Так атрымалася, што трапіла сюды пасля закрыцця школы. Пяць гадоў ужо тут. Добра памятаю, як наша сельская бібліятэка знаходзілася яшчэ ў старым памяшканні. Я тады перачытала там усё! Больш не было чаго і ўзяць. А цяпер, як яе зачынілі, дык добра, што да нас прыязджаюць з Чэрвеня – ужо ў трэці раз! Тым больш – прама на працу. «Раёнку» выпісваю штораз абавязкова! Памятаю яе з дзяцінства – бацькі выпісвалі ўвесь час. Ведаю, што ў «Раённага весніка» сёлета – юбілей. Віншую калектыў рэдакцыі, жадаю поспехаў, усіх даброт і каб вы далей радавалі нас добрымі навінамі!

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Людміла Кругленя.

Сямейнае захапленне чытаннем ураджэнцы Брэстчыны Людміле Круглені, аператару па прыгатаванні кармоў філіяла «АграБокс-Заатэх» СП «Унібокс», перадалося ад мамы і цёткі. Адной – за 70, другой – пад 70, а яны і зараз чытаюць.

– І я без кніг не магу! – кажа Людміла Ігараўна. – Люблю дэтэктывы. Часопісы таксама люблю чытаць, іх выпісваю. А з раённай газетай знаёмая з 1991 года – з таго часу, як замуж на Чэрвеньшчыну пайшла. Адразу гляджу віншаванні – раптам каго са знаёмых убачу. А тады ўсё чытаю – ад першай старонкі да апошняй. Хачу сказаць дзякуй за «бібліятэку на колах». А то мы ўжо ў Руднянскую стацыянарную думалі запісвацца…

Да жанчыны з хворымі нагамі, жыхаркі Чарнавы Любові Філіповіч, Святлана Ніціеўская прапаноўвае заехаць дамоў. Маўляў, тая амаль не ходзіць, затое многа чытае. Як высвятляецца з размовы, раней у Чарнаўской бібліятэцы ёй кнігі мянялі дзеці. Яшчэ Любоў Яўгенаўна выпісвае іх праз «Кніжны клуб». Яна рада, што бібліятэкар з Чэрвеня прынесла ёй літаратуру прама ў хату. І Любоў Філіповіч аказалася нашай падпісчыцай.

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Вольга Місілевіч, Лілія Котава, Наталля Сарвіліна.

Далей Святлана Ніціеўская паказвае дарогу на тэрыторыю другой гаспадаркі – філіяла «АграБокс»  СП «Унібокс». У бухгалтэрыі яе супрацоўнікі гартаюць часопісы, якія прапаноўвае бібліятэкар Святлана Ждановіч, штокольвечы бяруць. Вельмі рады «бібліятэцы на колах» майстар участка Вольга Місілевіч, вагаўшчык Лілія Котава і палявод Наталля Сарвіліна. Як высветлілася, яны таксама аматаркі чытання з дзяцінства.

– У юнацтве я любіла чытаць пра вайну, прычым на беларускай мове, — распавядае Вольга Місілевіч. – Мусіць, перачытала ўсё, што ёсць. А зараз выбіраю дэтэктывы – Шылаву, Данцову… Дома таксама маецца хатняя бібліятэка. У ёй – кнігі пераважна на беларускай мове. Пад настрой перачытваю іх…

– А мяне з самага маленства тата прывучыў чытаць, – тлумачыць Лілія Котава. – Ён развіваў у нас зрокавую памяць. Мы – перасяленцы з Магілёўшчыны. На Чэрвеньшчыне жывём дваццаць гадоў. У нас тата калі ўзяўся кнігу чытаць, дык да трох-чатырох гадзін раніцы, хаця заўтра і на працу. І я, калі зачытаюся, імкнуся закончыць. Люблю чытаць пра даўняе, пра каханне, іранічныя дэтэктывы. «Раёнку» мы таксама выпісваем. Мне падабаецца чытаць пра школьнікаў, пра школьныя справы, бо ў мяне дзіця вучыцца ў Рудні. Таксама цікавяць навіны, матэрыялы па сельскай гаспадарцы…

Яшчэ адна наша падпісчыца – Наталля Сарвіліна з Праходкі – чытае пераважна ўзімку, калі больш вольнага часу. А ўлетку дзе ж яго ўзяць паляводу? Чытае яна, у прынцыпе, усё. Галоўнае – каб было цікава…

І тут спрытна спраўляецца з запаўненнем фармуляраў Святлана Ждановіч. Развітваемся з актыўнымі чытачамі, крыху пазней – з добраахвотнай памочніцай з Чарнавы Святланай Ніціеўскай і накіроўваемся ў Рудню. З тамтэйшым бібліятэкарам Марыяй Арцімовіч едзем мы да чытачоў у вёску Замасточча. Нязвыклыя да ўвагі, некаторыя вяскоўцы катэгарычна адмаўляюцца размаўляць з карэспандэнтам, нават на тэму кніг і чытання. Ну, не дык не… Бяруць жа найбольш часопісы.

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Георгій Хурсевіч.

А вось Лідзія Вікенцьеўна Хурсевіч, відавочна, сумуе па стасунках. Таму пра сябе расказвае ахвотна і падрабязна. І як рабіла ў паляводстве, і як перадавой даяркай была. Праўда, зараблялі тады мала. Двое дзяцей выгадавала, а вось гаспадара гадоў дваццаць ужо як няма. Яна сама – і за гаспадара, і за гаспадыню. Зараз любіць Лідзія Вікенцьеўна часопісы пагартаць. Пачытаць, што ў свеце робіцца, ды пра артыстаў…

Пераборлівы мужчына некаторыя кнігі адразу бракуе, толькі зірнуўшы на вокладку – маўляў, дзіцячыя нейкія. Капрызіць і, у рэшце рэшт, бярэ чытання зусім мала. Жанчыны штосьці выбіраюць для сябе, адна просіць кніг для ўнукаў. А спадарожна тут жа, у мікрааўтобусе, абмяркоўваюць многае з жыцця. Стасункі – вось чаго не хапае вяскоўцам, асабліва сталага веку. І не ў кнігах, а жывых…

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Лідзія Вікенцьеўна Хурсевіч -- злева.

Чытае «пра каханне» і выпісвае «Раённы веснік» Васіль Хурсевіч. Ён усё жыццё рабіў шафёрам, таму чытаць асабліва не было калі. Гэта зараз, на пенсіі, ды калі адзін застаўся… Аднаму дрэнна, зазначае сумна, вось каб знайшлася жанчына…

З гэтай вуліцы, дзе, кажуць вяскоўцы, узімку толькі чалавек восем і жыве, пераязджаем на больш новую, дзе пабудаваны домікі для спецыялістаў. Нешматслоўны мужчына з барадой грунтоўна выбірае кнігі і часопісы. Ён жа па просьбе Марыі Арцімовіч праводзіць і ў суседні дом, падыходы да якога спраўна вартуюць сабакі…

Стрэлкі гадзінніка паварочваюць на чацвёртую гадзіну дня. Вандруем ужо доўга. Здаецца, нічога такога не рабілі, мяшкі цяжкія не варочалі, а стомленасць адчуваецца… Завозім Марыю Арцімовіч у Рудню, дзякуем за суправаджэнне і – дахаты…

Ужо ў Чэрвені загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Ждановіч дзеліцца сваімі думкамі:

«БІБЛІЯТЭКА НА КОЛАХ»: ВЯСКОЎЦЫ РАДЫ!

Васіль Хурсевіч і Марыя Арцімовіч

– Мяркую, такая паслуга, як «бібліятэка на колах», запатрабаваная ў раёне. Гэта сёння пацвердзілі многія. У мяне добрыя ўражанні ад вандроўкі. Вялікі дзякуй Святлане Ніціеўскай, якая хоць ужо і не працуе ў нашай сферы, але вельмі дапамагла, ахвяраваўшы сваім вольным часам. Дзякуй Марыі Арцімовіч, якая пазнаёміла нас з чытачамі Замасточча. І, канешне ж, дзякуй вадзіцелю Анатолю Калтовічу, які цярпліва нас возіць. Прыемна, што людзі чытаюць. І прыемна, калі атрымліваецца задаволіць іх попыт…

Ну, а мне асабіста было вельмі прыемна пазнаёміцца з нашымі шматлікімі даўнімі падпісчыкамі. Усім вам, сябры, дзякуй за вернасць газеце!

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 658

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391