Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прафілактычныя гутаркі правялі з нядобранадзейнымі бацькамі і парушальнікамі закона

Прафілактычныя гутаркі правялі з нядобранадзейнымі бацькамі і парушальнікамі закона

Падчас акцыі «Бяспечнае суседства», якая ладзілася на Чэрвеньшчыне напрыканцы студзеня – напачатку лютага, у Раванічах адбылося пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня сельвыканкама Вольга Тарасік, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Пратаповіч, пракурор Аляксандр Шабалінскі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Ефіменка, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і іншых зацікаўленых ведамстваў і службаў. На працягу акцыі падобныя пасяджэнні прайшлі ва ўсіх сельсаветах раёна. На іх запрашаліся грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, бацькі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншыя, – каб падчас гутаркі паўплываць на іх.

На пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку ў Раванічах прысутныя абмеркавалі антысацыяльныя паводзіны пяці мясцовых жыхароў, сярод якіх двое былі асуджаныя да двух гадоў зняволення з адтэрміноўкай пакарання на год. На лаву падсудных іх прывёў адзін злачынны ўчынак – яны збілі чалавека ў жніўні мінулага года. У выпадку правапарушэння з іх боку за час адтэрміноўкі пакарання яны апынуцца за кратамі. Пракурор Аляксандр Шабалінскі і начальнік раённай міліцыі Аляксей Пратаповіч папярэдзілі асуджаных, адзін з якіх быў непаўналетнім, пра наступствы пры далейшых супрацьпраўных паводзінах. Яны заклікалі маці падлетка, якая прысутнічала на пасяджэнні, паўплываць на сына.

Вольга Тарасік зазначыла, што гэта адзінае злачынства сярод непаўналетніх, якое было зафіксавана на тэрыторыі Раваніцкага сельсавета ў мінулым годзе, у пазамінулым – закон непаўналетнія не парушалі.

Падлетак пайшоў на злачынства разам с 32-гадовым «сябрам», бацькам чатырох дзяцей. Па месцы працы, на ферме сельгаспрадпрыемства «Раванічы», ён характарызуецца як чалавек старанны і адказны з адным недахопам – па словах участковага Паўла Шынкевіча і намесніка дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Тамара Цітавец, ён часам злоўжывае спіртнымі напоямі. Яму прапанавалі дапамогу ў арганізацыі лячэння ад алкагольнай залежнасці.

Доўгі час не становіцца на шлях выпраўлення сям’я Якутовічаў*- маці з дачкой і сынам. Дачка ўжо асуджана па артыкуле 174 Крымінальнага кодэкса – ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, за што ёй абмежавалі волю. Сын неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у асноўным – за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення. Уздымалася пытанне аб накіраванні хлопца ў лячэбна-працоўны прафілакторый, аднак пасля праходжання медкамісіі ён выправіўся. Пасля яго жыццё зайшло на той жа круг – у мінулым годзе зноў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне, здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення.

Як паведамілі ўдзельнікі пасяджэння, на сям’ю Якутовічаў скардзяцца суседзі (жывуць яны ў чатырохкватэрным доме, які належыць сельгаспрадпрыемству): распіццё спіртных напояў у іх кватэры суправаджаецца  крыкамі і лаянкай. А зусім побач – жыве маці з маленькім дзіцем…

Акрамя таго, па словах намесніка начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксея Батуры, двойчы на год у адносінах наймальніцы жылога памяшкання – старэйшай Якутовіч – складаюцца адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Аднак належных вынікаў яна не робіць… Як адзначылі ў сельвыканкаме, сям’я двойчы мяняла месца жыхарства (усе разы жыллё ёй прадастаўляла сельгасарганізацыя). Пасля засялення Якутовічаў, з цягам часу, умовы пражывання ў дамах станавіліся невыноснымі.

На пасяджэнні ўздымалася пытанне аб выкарыстанні ў іх адносінах адміністрацыйнага рэсурса: накіраванні сына на лячэнне ў прафілакторый  за неаднаразовае з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах. Акрамя таго, калі у міліцыю паступяць скаргі на Якутовічаў ад суседзяў за лаянку падчас распіцця спіртных напояў, яны будуць прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Дробнае хуліганства».

З непрацуючай шматдзетнай маці, якую запрасілі на пасяджэнне, вялася не першая прафілактычная гутарка. Яе трое непаўналетніх дзяцей да лістапада мінулага года знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні, пакуль не было прынята рашэнне вярнуць іх у сям’ю.  Не прайшло і паўгода, як зноў уздымаецца пытанне  прызнаць іх становішча сацыяльна небяспечным. Калі пасля будзе прынята рашэнне аб тым, што яны маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, малых у яе забяруць у другі раз. Шматдзетная маці быццам бы ўсвядоміла неабходнасць стаць на шлях выпраўлення і паабяцала на наступны дзень выйсці на працу ў паляводчую брыгаду сельгаспрадпрыемства «Раванічы».

Усіх запрошаных, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, афіцыйна папярэдзілі аб недапушчэнні парушэння заканадаўства, у супрацьлеглым выпадку яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

*Прозвішча зменена

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 431

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394