Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ІРЫНА ПЯТРОЎНА МАРЦІНОВІЧ, старшыня Смілавіцкага пасялковага Савета:

ІРЫНА ПЯТРОЎНА МАРЦІНОВІЧ, старшыня Смілавіцкага пасялковага Савета:

“Я радуюся, калі ўдаецца зрабіць
штосьці добрае,  дапамагчы людзям…”

Інтэрв’ю з нагоды юбілею

– Ірына Пятроўна! Сёння я ў Вас па просьбе жыхароў пасёлка Смілавічы. Даведаўшыся пра юбілей, яны  прапанавалі распавесці пра Вас у газеце як асобу паважаную, дзелавую, цудоўнага чалавека…

– З задавальненнем адкажу на ўсе Вашы пытанні.

– Пачнём з традыцыйнага: раскажыце, калі ласка, дзе Вы нарадзіліся, хто бацькі.

– Я — з вёскі Суцін Пухавіцкага раёна. Толькі ў Смілавічах даведалася, што з прозвішчам Суцін жыў славуты мастак. Мае бацькі — звычайныя рабочыя былога саўгаса “Залог пяцігодкі”. Выхавалі чатырох дзяцей. Кожны з нас меў свае абавязкі па хатняй гаспадарцы. Без яе тады цяжка было пражыць. Таму добра разумею сённяшнія шматдзетныя сем’і.

– Напэўна, не ставала ў дзяцінстве часу на гульні?

– Не, хапала. Асабліва зімой. Тады хлопчыкі і дзяўчынкі збіраліся на лядку, на горцы. Радасці не было межаў.

– А якія значныя падзеі засталіся ў памяці?

– Уступленне ў піянеры, камсамол. Нас вучылі быць адданымі Радзіме, патрыётамі, чэснымі і справядлівымі. Гэта і сёння з’яўляецца асновай майго светапогляду, вядзе па жыцці.

– Ці была запаветная мара?

– Колькі сябе памятаю, хацела стаць настаўніцай. Мара мая здзейснілася. Прафесія педагога мне падабаецца. Люблю матэматыку. На выбар паўплывалі  любімыя настаўнікі.

– Ведаю Вас як паспяховага, любімага вучнямі педагога, ініцыятыўнага,  генерыруючага арыгінальныя ідэі. А ці дапамагае Вам педагагічны вопыт у цяперашняй рабоце?

– Так. І вельмі часта. Але з дзецьмі працаваць лягчэй, чым з дарослымі. Бывае, што людзям не хапае дабрыні, цярпення, уважлівага стаўлення да іншых…

– А што найбольш цэніце ў чалавеку?

– Прыстойнасць, надзейнасць, адданасць справе. Мне цяжка дараваць двулічча, здрадніцтва, раўнадушша.

– У Вас шмат сяброў?

–  Ёсць нямала. Самыя надзейныя — з дзяцінства, маладосці. Але непасрэдныя сустрэчы з імі зараз нячастыя. Па тэлефоне размаўляю, віншую іх.

– Вы шчаслівая жанчына?

– Так. Побач любімы муж, дочкі. Яны — маё шчасце, мая апора ва ўсіх справах, мая вера, натхненне…

–  Ці помніце свой першы прыём грамадзян на пасадзе старшыні? Чым адрозніваюцца ад яго сённяшнія?

– Вельмі хвалявалася, бо не было вопыту, а хацелася дапамагчы. Сёння ведаю, як гэта рабіць…

– Як успрымаеце крытыку?

– Калі яна гучыць у мой адрас, прыслухоўваюся, перажываю, прымаю да ведама. І стараюся выправіць сітуацыю. Сама па жыцці нікога не крытыкую. Бачыць штосьці адмоўнае — гэта яшчэ не вырашэнне праблемы. Справіцца з ёю бывае не так проста як камусьці хацелася б.

– Што адчуваеце ў канцы працоўнага дня?

– Стомленасць. І радасць, калі ўдалося зрабіць штосьці добрае, дапамагчы людзям, акрэсліць перспектыву. Штодзень падсумоўваю вынікі, намячаю задачы на наступны. У працы старшыні няма аднолькавых дзён, як і аднолькавых людзей.

– Вы ўжо на гэтай пасадзе значны час. Ці прыносіць  праца задавальненне?

– Тое, што я раблю, мне падабаецца, нягледзячы на вялікія складанасці. Найперш тым, што маю магчымасць кожны дзень  мець зносіны з людзьмі, адчуваць іх жыццё. Самае вялікае задавальненне — магчымасць дапамагчы ім. Я — хрысціянка і гэта адпавядае Божым запаветам.

– Што б кардынальна змянілі ў Смілавічах, калі б на рахунку пасялковага Савета з’явіўся мільярд даляраў?

– Патраціла б іх на добраўпарадкаванне. Вуліцу імя Дзяржынскага ператварыла б у прыгожы куточак са скверам, помнікамі, фантанам. Пабудавала б сучасную лазню, спартыўны комплекс, пусціла б маршрутны транспарт. Іншым разам у сне мне бачацца Смілавічы ў выглядзе прыгарадных пасёлкаў горада Таліна. Такіх, дзе здымаўся кінафільм “Семнадцать мгновений весны”. Цэлую вуліцу пабудавала б шматкватэрных дамоў.

– Якія кветкі Вы любіце?

– Самыя розныя. Але ж я нарадзілася ў вёсцы і не магу не намілавацца на валошку ў жыце альбо букетам з яе. Водар непаўторны — не заменяць ніякія парфумы.

– Куды Вы марыце пры магчымасці паехаць?

– Наведаць святое на зямлі месца, дзе нарадзіўся і быў распяты Ісус Хрыстос. На мой погляд, вера ў Бога мацуе грамадства, выкараняе негатыў.

– Ці заўжды правільна разумеюць людзі магчымасці выканкама?

– Некаторыя ўяўляюць, што за іх павінна ўсё зрабіць улада. Таму засяроджваюцца толькі на сваіх патрабаваннях і больш нічога не хочуць ведаць. Гэта мяне засмучае.

– Што адчуваеце, калі ад’язджаеце далёка ад дома?

– Сумую. Хочацца хутчэй вярнуцца. Заўжды параўноўваю прыроду з роднымі краявідамі. Беларусь — вельмі прыгожая.

– Як часта сны Вам сняцца?

– Мусіць, на мае сны ўплывае штодзённая праца, праблемы, іх вырашэнне. Бачу часам у сне, што ў маім распараджэнні цэлы атрад грэйдараў, асфальтаўкладчыкаў, і я асфальтую і грэйдырую дарогі. Пад’язджаюць машыны са скрынкамі электралямпаў, іншага абсталявання для асвятлення вуліц… Што ў каго баліць, тое і сніць.

– Ваш жыццёвы дэвіз.

– Не рабіць людзям дрэннага. І сваіх дачушак гэтаму павучаю. Веру, што дабро дабром вяртаецца. Гэтая навука — ад маці. Стагоддзямі выпрацоўваліся народная педагогіка, традыцыі. Іх нельга забываць. Яны выхоўваюць свядомых, актыўных грамадзян.

– Ці ёсць ў Вас аднадумцы, паплечнікі?

– А як жа! Без іх немагчыма было б вырашаць часовыя і перспектыўныя задачы. Гэта і супрацоўнікі пасялковага Савета, і дэпутаты. Шмат жыхароў пасёлка, якія зацікаўлены ў яго развіцці. А таксама прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржаўных арганізацый. Шчыра ўдзячна ім і спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва.

– Дзякуй, Ірына Пятроўна, што знайшлі час адказаць на мае пытанні. Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды юбілею. Хочацца мне і самому выказацца.

ПАШАНЦАВАЛА СМІЛАВІЧАМ НА СТАРШЫНЮ

Ірыну Пятроўну ведаю яшчэ з часоў ліцэя. Дзесяць гадоў сумесна працавалі ў Смілавіцкай сярэдняй школе №1. Яна — педагог ад Бога. Па-мацярынску адносілася да вучняў. Нястомная працаўніца. Ініцыятар новага, неардынарнага. Разам мы шмат зрабілі на карысць дзяцей і школы. З задавальненнем успамінаю гэты плённы перыяд.

Ірына Пятроўна — чулы таварыш, заўжды заўважыць дрэнны настрой у чалавека, словам і справай дапаможа яму.

Я з’яўляўся дэпутатам пасялковага Савета, а зараз — член выканкама. Мне добра бачна  яе праца. Цвёрда ўпэўнены: пашанцавала смілаўчанам на старшыню.  Ірыну Пятроўну вызначае вялікая адданасць даручанай справе, вырашэнню надзённых патрэб мясцовых жыхароў. Нярэдка прыём іх патрабуе  пэўных ведаў, намаганняў, неадкладных зносін з іншымі службовымі асобамі ў вобласці і раёне. Гэтак было і 14 лютага, калі да яе прыйшла маладая маці з дзіцем са складаным пытаннем.

Дарэчы, акрамя вызначаных дзён прыёму, Ірына Пятроўна ўдзяляе ўвагу наведвальнікам у любы дзень. Смілаўчане ведаюць гэта і ўдзячны.

Шмат старання ўкладвае яна ў вырашэнне перспектыўных праблем, якія будуць станоўча ўплываць на жыццядзейнасць мясцовага насельніцтва. У прыватнасці, распрацаваны генеральны план развіцця Смілавічаў. Ён прайшоў ужо дзяржаўную экспертызу. Зараз знаходзіцца ў стадыі дзяржаўнага зацвярджэння. Ажыццяўленне намечанага дазволіць павялічыць зямельную плошчу пасёлка. А гэта дасць магчымасць актывізаваць жыллёвае будаўніцтва — як індывідуальнае, так і шматкватэрнае.

Смілавічы ўключаны ў дзяржаўную праграму “Чыстая вада”. Будзе пабудаваны вадаправод ад вёскі Карзуны ў Смілавічы. Ужо распрацоўваецца праект, жыхары змогуць падключыцца да гэтай вады.

Нарэшце вырашыцца і каналізацыйная праблема. Праектуюцца новыя сучасныя каналізацыйныя сеткі, якія ахопяць увесь пасёлак. Гэта зноў жа паўплывае на паляпшэнне добраўпарадкавання і жыцця грамадзян.  У перспектыве — пабудова аб’язной дарогі.

Не пішу аб зробленым за гады працы Ірыны Пятроўны старшынёй Смілавіцкага пасялковага Савета. Тутэйшыя жыхары гэта добра ведаюць. Заўважу, што галоўнае ў яе рабоце — праца для людзей на перспектыву.

Перад тым, як завітаць да старшыні пасялковага Савета, вось што давялося пачуць.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Канстанцін Анісімавіч Патапчык:

– Мы, удзельнікі вайны, заўжды адчуваем увагу Ірыны Пятроўны да сябе. Бачым яе старанне на гэтай пасадзе, сардэчныя адносіны да людзей…

Галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Сяргееўна Сіманенка:

– Граматны кіраўнік. Першыя мае крокі маладога спецыяліста былі зроблены пры яе непасрэднай падтрымцы. Хочацца пажадаць шчасця, здароўя, поспехаў.

Галоўны дзяржаўны падатковы інспектар

Ірына Мікалаеўна Янушкевіч:

– У мяне з Ірынай Пятроўнай дзень нараджэння ў адну дату. А яшчэ — у яе дачкі і майго сына. Прыемна сустракацца па службовых справах з гэтым адказным, цудоўным чалавекам. Заўжды адчуваеш паразуменне. Жадаю заставацца такой жа энергічнай і надалей.

Кіраўнік спраў Смілавіцкага сельскага Савета

Валянціна Васільеўна Дзямко:

– Кампетэнтны, адданы справе  кіраўнік. Умее падтрымліваць зносіны з людзьмі, унікнуць у іх надзённыя патрэбы і па-магчымасці дапамагчы.

Кіраўнік спраў Смілавіцкага пасялковага Савета Таццяна Васільеўна Аладка:

– Я ўдзячна Ірыне Пятроўне за ўзаемаразуменне і паважаю яе за прафесіяналізм.

Старшыня Смілавіцкага сельскага Савета

Валянціна Іванаўна Півавар:

– Юбілей Ваш — цудоўнае свята,

За працу Вам нізкі паклон.

Зычым шчасця, здароўя багата,

Толькі радасных дзён!

Галоўны бухгалтар пасялковага

Савета Людміла Канстанцінаўна Шыдлоўская:

– Ірына Пятроўна! Здзяйснення ўсяго, што пажадалі Вам людзі і аб чым марыце самі. Аптымізму, прыгажосці!

Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п.Смілавічы.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 372

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394